Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Праверка I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў





Ацэнка вучэбных поспехаў вучняў мае вялікае карэк-цыйна-выхаваўчае значэнне. Яна паказвае ступень правіль-насці і дакладнасці ведаў, самастойнасці і актыўнасці вучня ў рабоце. Ацэнка пэўным чынам характарызуе вучэбна-пазнавальную дзейнасць вучня.


Ацэнку адрозніваюць ад адзнакі. Ацэнка — гзта працэс, у ходзе якога вызначаецца і аналізуецца вынік дзейнасці вучня і суадносіцца з тымі нарматывамі, якія існуюць. Адзнака з'яўляецца вынікам гэтага працэсу, гэтай дзей-насці, іх умоўна-фармальным увасабленнем, гэта адна з формаў знешняй падачы ацэнкі.

Ацэнка з'яўляецца важным сродкам выхавання і стыму-лявання школьніка. Яна мае сэнс толькі тады, калі дае станоўчыя вынікі. Нездавальняючай адзнакай трэба карыс-тацца вельмі асцярожна. Балючая рэакцыя на яе можа быць прычынай азлобленасці ці абыякавасці. Разам з тым, нельга дапускаць, каб адзнака атрымлівалася беспадстаўна: сказаў слова — заслужыў пяцёрку. Гэта можа сфарміраваць легкадумныя адносіны да вучобы, у той час, як для разу-мова адсталых дзяцей гэта вельмі нялёгкая праца, якая патрабуе значных намаганняў.

Патрабаванні да праверкі ведаў знаходзяць увасабленне ў наступных прынцыпах: індывідуалізацыі, дыферэнцыя-цыі, карэкцыйнага характару, аб'ектыўнасці, сістэматыч-насці і ўсебаковасці.

Індывідуалізацыя і дыферэнцыяцыя кантролю абу-моўлена той вялікай розніцай у развіцці і патафізіялагіч-ных механізмах дэфекту, якія ўласцівы для разумова адсталых дзяцей. Ад алігафрэнапедагога патрабуецца ўмен-не разумна спалучаць агульнае і індывідуальнае. Асобныя школьнікі нават могуць навучацца па індывідуальнай праг-раме, таму што ў выніку лакальных пашкоджанняў галаў-нога мозга асобныя праграмныя матэрыялы ім недаступ-ныя. Да іх прад'яўляюцца патрабаванні, якія адпавядаюць пазнавальным магчымасцям.

Як вядома, для разумова адсталых дзяцей характэрна парушэнне суадносін паміж інтэлектам і афектам, таму эмацыянальныя заахвочванні пераважваюць інтэлектуаль-ныя. Гэта абавязвае настаўніка ўважліва ставіцца да эма-цыянальнага стану вучня, яго настрою, жадання ўдзель-нічаць у працы. Такім чынам, пры ацэньванні ведаў улічва-юцца індывідуальныя асаблівасці не толькі разумовага развіцця, але і эмацыянальна-валявой сферы.

Карэкцыйны характар праверкі ведаў праяўляецца ў тым, што настаўнік не толькі выяўляе веды аб прадметах, з'явах, але і ацэньвае развіццё вышэйшых псіхічных функ-'цый: мыслення, маўлення, памяці, увагі і г. д. Ацэнка мыслення ўключае кантроль над уменнямі аналізаваць, сінтэзаваць, запамінаць, ацэньваць. Алігафрэнапедагог заў-сёды ўлічвае тое, што ў працэсе навучання ў дапаможнай школе не толькі ўзбагачаюцца ўяўленні аб навакольным свеце, але і мэтанакіравана карыгіруецца псіхічнае раз-віццё, і ў працэсе праверкі выяўляецца эфектыўнасць ка-рэкцыйнага ўздзеяння.


 




Праверка ведаў павінна быць аб'ектыўнай і сістэма-тычнай. Разумова адсталыя школьнікі не могуць у поўнай меры ацаніць справядлівасць настаўніка, але важна, каб яны адчулі прыхільнасць да сябе, зацікаўленасць у іх пос-пехах, жаданне прыйсці на дапамогу пры складанасцях. Сістэматычнасць кантролю прывучае школьніка да рэгу-лярнай працы, спрыяе рэальнасці ўяўленняў аб недахопах у ведах.

Пад усебаковасцю праверкі і ацэнкі ведаў разумеецца ахоп рознага зместу вучэбнага матэрыялу, праверка не толькі ведаў, але і сфарміраваных уменняў і навыкаў, спосабаў пазнавальнай дзейнасці школьніка.

Невялікая напаўняльнасць класа дазваляе даволі часта апытваць вучняў. Выкарыстоўваецца пісьмовы, вусны, практычны і праграміраваны кантроль ведаў. Асаблівае значэнне ў дапаможнай школе набывае практычны кант-роль, таму што ён стварае аптымальныя ўмовы для фар-міравання жыццёва важных і неабходных ведаў, уменняў і навыкаў. Веды набываюць асобасны сэнс для школьніка.

Вылучаюцца наступныя крытэрыі ацэнкі ведаў: нарма-тыўны, калі вынік кантролю ацэньваецца з пункту гле-джання нормы (узору); супастаўляльны, калі вынік кант-ролю аднаго вучня параўноўваецца з аналагічным вынікам другога; асабісты, калі вынік кантролю вучня параўноў-ваецца з яго мінулым вынікам і тым самым дыягнастуецца дынаміка руху наперад.

Веды вучняў ацэньваюцца па пяцібальнай сістэме. Нар-матыўнымі дакументамі вызначаюцца асноўныя крытэрыі ацэнкі адказаў:

Бал "5" (выдатна) выстаўляецца ў тым выпадку, калі вучань паказвае поўнае засваенне пройдзенага матэрыялу, гэта значыць адказвае на пытанні правільна, прыводзіць адпаведныя прыклады. Адзнака "5" не зніжаецца, ка-лі вучань самастойна ўносіць папраўкі ў няправільныя адказы.


Бал "4" (добра) характарызуе правільныя і дастаткова самастойныя адказы на большасць пастаўленых пытанняў, але вучань не зусім свабодна прыводзіць прыклады. Дапус-каецца невялікая колькасць памылак, якія вучань можа выправіць пры дапамозе навадных пытанняў настаўніка.

Бал "3" (пасрэдна) выстаўляецца ў тым выпадку, калі вучань у адказе дапускае значную колькасць нягрубых памылак і адзінкавыя грубыя памылкі. У заданні вучань выконвае больш за палавіну практыкаванняў правільна.

Бал "2" (дрэнна) выстаўляецца ў тым выпадку, калі вучань у адказе збіваецца, дапускае вялікую колькасць грубых памылак, якія ў большасці выпадкаў не можа выправіць нават з дапамогай настаўніка.


Бал "1" (вельмі дрэнна) характарызуе поўную адсут-насць у вучня якой-небудзь арыенціроўкі ў межах вучэб-нага матэрыялу.

Ацэнка можа выражацца не толькі ў балах, але і ацэ-начнымі меркаваннямі, словамі "добра", "правільна'і г. д. Некаторыя псіхолагі і педагогі (Б. Г. Ананьеў, Ш. А. Амана-швілі) вылучаюць так званыя парцыяльныя адзнакі. Ад-розніваюць тры групы гэтых адзнак: неазначальныя, ста-ноўчыя, адмоўныя. Да першай групы можна аднесці адсут-насць адзнак, нататкі аб тым, што работа прагледжана. Станоўчыя адзнакі выражаюцца ў згодзе, падбадзёрванні і ўхваленні. Адмоўныя адзнакі рэалізуюцца праз заўвагу, адмаўленне, ганьбаванне. Парцыяльныя адзнакі выкарыс-тоўваюцца толькі пры матываваным, індывідуальна аргу-ментаваным характары прымянення, калі яны даюць маг-чымасць падтрымаць вучня, настроіць яго на аптымістыч-ны лад. Дзякуючы парцыяльным адзнакам, настаўнік можа ацаніць адносіны да вучэння, стараннасць вучня.

Складанасць ацэнкі ведаў вынікае з недастатковай кры-тычнасці разумова адсталых школьнікаў, несфармірава-насці ў іх адэкватнай самаацэнкі, слабасці інтэлектуаль-на-валявых падахвочванняў, складанасцей у вучэбнай дзейнасці.

Перад алігафрэнапедагогам паўстае задача перш за ўсё пераадольвання "сіндрому няўдалага вучня". Трэба пакла-паціцца аб стварэнні сітуацый поспеху. Важна, каб вучань адчуў, што работа атрымліваецца, ён зможа вучыцца.

У гзтай справе вялікая роля належыць індывідуалізацыі апытання, якое стварае ўмовы для развіцця і самазацвяр-джэння асобы, пазбаўлення ад апатыі або прыгнятальнага ўздзеяння "двойкі".

Як вядома, разуменне адзнакі вучнямі фарміруецца ў пэўнай ацэначнай дзейнасці. Гэта дзейнасць у разумова адсталых школьнікаў развіта слаба. Развіццё ацэначнай актыўнасці без кіраўніцтва настаўнікам немагчыма. Вучні, як правіла, суадносяць адзнакі з затрачанымі магчымасцямі пры падрыхтоўцы ўрокаў, з міжасобаснымі адносінамі і менш за ўсё — з якасцю ведаў. Нізкі бал выклікае незада-воленасць незалежна ад зместу ўласнага адказу.

Алігафрэнапедагогу карысна выкарыстоўваць спецы-яльныя прыёмы, якія павышаюць крытычнасць. Настаў-нік-дэфектолаг пастаянна вучыць школьнікаў аналізаваць адказы, каб яны ўдасканальвалі сваю ацэначную дзейнасць.

Перад настаўнікам таксама паўстае задача фарміравання змястоўнай ацэнкі ў вучняў. Тут можна прасачыць тры напрамкі. Першы — гэта ацэначная дзейнасць самога аліга-фрэнапедагога. Ён карыгіруе і стымулюе вучэбна-пазна-вальную дзейнасць вучня, зазначае яго поспехі, акрэслівае



 




азначаныя эталоны для ацэнкі дзейнасці і прабуджэн-ня веры ў свае сілы. Другі напрамак — гэта далучэнне школьнікаў да змястоўнай ацэнкі ва ўмовах калектыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. Сумесна пад кіраўніцтвам настаўніка выпрацоўваюцца пэўныя агульныя эталоны для выказвання станоўча-крытычных адносін да таго, што ро-біць вучань, як ён карыстаецца ведамі ў практычнай дзей-насці. Трэці напрамак — самы адказны і працяглы.«Гэта фарміраванне ацэначнага кампанента ў самастойнай вучэб-на-пазнавальнай дзейнасці кожнага вучня. Вядома, што такое раздзяленне з'яўляецца ўмоўным, тым не менш — яно існуе.

У рэалізацыі апошняй праблемы можна вылучыць шэ-раг прыёмаў. Вучні аналізуюць сваю пісьмовую работу або вусны адказ на ўроку. Настаўнік можа ўдакладніць, ці задаволены вучань сваёй работай і чаму. Вучні могуць прыцягвацца да выпраўлення памылак у пісьмовай рабоце, могуць каменціраваць сваё выкананне, матэрыялізаваць структуру слова, матэматычныя аперацыі. Узоры правіль-нага напісання, правільных адказаў і рашэнняў дапама-гаюць школьнікам не згубіць з поля зроку эталон, суаднесці свае вынікі з ім.

У практыцы сустракаюцца выпадкі неадэкватнага ацэньвання ведаў. Настаўнік знарок выстаўляе адзнаку на два балы вышэй ці ніжэй, каб праверыць, ці заўважаць вучні неаб'ектыўнасць, ці здольныя яны крытычна разгле-дзець змястоўны сэнс адзнакі, якую выставіў настаўнік.

Вялікая ўвага надаецца ў дапаможнай школе зместу і методыцы вывучэння індывідуальных асаблівасцей школь-нікаў. На гэтай аснове магчыма вызначыць методыку сты-мулявання вучэбна-пазнавальнай дзейнасці на розных сту-пенях навучання, распрацаваць сістэму карэкцыйнай дапа-могі для аптымальнай жыццядзейнасці кожнага вучня. Даследаванне пытання аб дыягностыцы матывацыйных адносін разумова адсталых школьнікаў да вучэння, аб ролі адзнакі ў навучанні дасць магчымасць вызначыць уласны погляд на навучанне "без адзнак", на эфектыўнасць некато-рых выхаваўчых мер, на змест і характар адносін і зносін, якія існуюць у класным калектыве.

Кантроль ведаў можа мець рознае мэтавае прызначэнне. Адрозніваюць наступныя віды кантролю: бягучы, папя-рэдні, падагульняючы.

Асноўным з'яўляецца бягучы кантроль. На кожным уроку настаўнік правярае падрыхтаванасць вучняў да за-сваення новых ведаў, кантралюе, як вучні засвойваюць змест вучэбнага матэрылу на працягу ўсяго ўрока. Гэты від кантролю з'яўляецца асноўным, ён вызначае агульную характарыстыку паспяховасці.


Папярэдняя праверка мае месца ў пачатку навучаль-нага года або перад вывучэннем новай тэмы. Яна дае маг-чымасць устанавіць зыходны ўзровень ведаў і вызначыць падыход да ўдасканалення падрыхтоўкі.

Падагульняючы кантроль дае магчымасць праверыць засваенне ведаў вучнямі па тэме або за пэўны перыяд наву-чання: чвэрць, паўгоддзе, год. Найбольш зручна праводзіць праверачныя або кантрольныя работы. У дапаможнай школе трэба ўлічваць, што вучні могуць непакоіцца, хва-лявацца, і настаўнік не заўсёды атрымлівае аб'ектыўную характарыстыку ведаў, таму вынікі кантролю ўдаклад-няюцца данымі бягучай, паўсядзённай праверкі.


Найважнейшай умовай эфектыўнасці навучання з'яў-ляецца разнастайнасць відаў, формаў і метадаў кантролю, што дае шмат магчымасцей алігафрэнапедагогу для харак-тарыстыкі засваення вучэбнага матэрылу і стварэння спры-яльных умоў для яго замацавання.

Неабходнымі з'яўляюцца добразычлівыя адносіны да вучня, калі ацэнка работ самімі вучнямі і настаўнікам накі-роўваецца на пошукі дасягненняў, падбадзёрванне нават слабых школьнікаў.



СЛОЎНІК ДЭФЕКТАЛАГІЧНЫХ ТЭРМІНАЎ, ЯКІЯ СУСТРАКАЮЦЦА У Т ЭКСЦЕ

Адаптацыя — прыстасаванне органа або арганізма (фізіялагічная адаптацыя) або асобы (псіхалагічная адаптацыя) да змянення ўмоў ася-роддзя. Калі ідзе размова аб новых міжасобасных адносінах, гавораць аб сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі.

Алігафрэвапедагог — асоба, якая займаецца выхаваннем і навучаннем разумова адсталых дзяцей. На аснове псіхолага-педагагічнага вывучэн-ня, індывідуальнага падыходу да вучняў алігафрэнапедагог займаецца карэкцыяй псіхафізічных дэфектаў разумова адсталых дзяцей і забяспечвае развіццё іх пазнавальнай дзейнасці, фарміруе характар і навыкі культурных паводзін.

Анамальвыя дзеці — дзеці з парушэннямі развіцця: з фізічнымі неда-хопамі (парушэнне слыху, зроку, апорна-рухальнага апарату), з псіхічнай дысфункцыяй (разумова адсталыя, з затрымкай псіхічнага развіцця), з цяжкімі парушэннямі маўлення. Тэрмін мае адмоўнае адценне, больш ужывальны як навукова-статыстычны. У сучаснай дэфекталогіі назіраецца тэндэнцыя прымяняць эмацыянальна менш насычаную, больш ашчаджаль-ную тэрміналогію: дзеці з асобымі патрэбамі, паніжаным функцыянаван-нем, асаблівасцямі развіцця.

Аўтызм — стан псіхікі, які характарызуецца сканцэнтраванасцю асобы на сваіх перажываннях, адчужанасцю ад рэальнага свету. У аўтычных дзяцей назіраюцца парушэнні паводзін, змяншэнне (амаль да спынення) маўленчых зносін з тымі, хто побач.

Афект — нервова-псіхічнае ўзбуджэнне, якое ўзнікае раптоўна пры неспрыяльных абставінах. У стане афекту некалькі паслабляецца дзейнасць кары галаўнога мозга. Чалавек пачынае дрэнна кантраляваць свае паводзіны. Афект часцей назіраецца ў асоб з няўстойлівай нервовай сістэмай.

Афектыўвыя парушэнні — агульны тэрмін, які ахоплівае парушэнні паводзін, зносін і адаптацыі, звязаныя з праяўленнем эмоцый і недастатко-вым кантролем над імі.

Дыскамфортвы став — стан, які характарызуецца непрыемнымі суб'ектыўнымі адчуваннямі чалавека, што ўзніклі ў выніку ўздзеяння на працягу нейкага часу фактараў знешняга або ўнутранага асяроддзя. Як правіла, дыскамфортны стан звязаны з парушэннем нармальнага цячэн-ня шэрага вегетатыўных працэсаў: стрававання, дыхання. Выклікаецца пад уплывам шкодных або нязвычных уздзеянняў на чалавека. Узнікаюць працяглыя адмоўныя эмоцыі тыпу настрою або больш кароткія — эмоцыі трывожнасці. Пры нізкім узроўні дыскамфортнага стану працаздольнасць чалавека можа падтрымлівацца намаганнямі волі.


Дэбільвасць — адносна лёгкая стунень разумовай адсталасці, пры якой магчыма авалоданне навыкамі пісьма і лічэння ў межах праграмных патрабаванняў данаможнай школы. Дзеці з гэтым узроўнем субнармаль-насці ў працэсе навучання могуць настолькі развіцца, што здольныя набыць нескладаную прафесію і весці ў далейшым самастойнае жыццс.

Дэменцыя — аслаблснне інтэлекту ў выніку хваробы (арганічныя захворванні мозга — запалснне мазгавых абалонак, траўмы, шызафрэнія, эпілепсія і інш.). У адрозненне ад алігафрэніі парушэнні ў дзейнасці мозга пры дэменцыі наступаюць пасля перыяду адносна нармальнага развіцця дзіцяці. Інтэлектуальны дэфект пры дэменцыі, як правіла, мае нсзваротны характар. Аднак пры паспяховым лячэнні асноўнага захворвання можна часткова аднавіць псіхічныя функцыі. Дзеці з гэтай формай субнармаль-насці навучаюцца ў дапаможнай школе. Лячэбна-педагагічная работа садзейнічае значнай камненсацыі дэфекту.

Дэфекталогія — навука аб псіхафізіялагічных асаблівасцях развіцця, заканамернасцях выхавання, навучання і адукацыі анамальных дзяцей (глухіх, з паслабленым слыхам, сляпых, з паслабленым зрокам, разумова адсталых, лагапатаў, з парушэннямі рухаў, затрымкай псіхічнага развіцця і інш.).

Затрымка псіхічнага развіцця — парушэнне нармальнага тэмпу псіхічнага развіцця. У дзяцей з затрымкай псіхічнага развіцця назіраюцца: парцыяльнае (частковае) недаразвіццё найвышэйшых псіхічных функцый, асобасныя асаблівасці — недаразвіццё эмацыянальнай сферы, працяглае захаванне гульнёвых інтарэсаў і г. д. Яны маюць больш высокія здольнасці, чым разумова адсталыя дзеці, могуць выкарыстоўваць аказваемую ў час вучобы дапамогу, засвоіць праграму масавай школы.

Ідыятыя — найбольш глыбокая ступень разумовай адсталасці, пры якой назіраюцца рэзкае парушэнне псіхічнага і фізічнага развіцця, эндакрынныя парушэнні, выродлівасці ў пабудове чэрапа і шкілета. Адрозніваюцца рэзкімі адхіленнямі ў паводзінах. Патрабуюцца пастаяннае назіранне і догляд. У апошні час часцей ужываецца тэрмін — глыбокая разумовая непаўнацэннасць.

Імбецыльнасць — цяжкая ступень разумовай адсталасці, пры якой маюць месца парушэнні псіхічнага і фізічнага развіцця ў менш рэзкай форме, чым пры ідыятыі. Пры імбецыльнасці назіраецца цяжкае парушэнне пазнавальнай дзейнасці. Аднак пры правільна арганізаваным навучанні і выхаванні гэтыя дзеці могуць авалодаць элементарнымі навыкамі працы і самаабслугоўвання. Ім неабходна пастаянная апека.

Індывідуальнае навучанне — хатняе навучанне дзіцяці настаўнікам-дэфектолагам у перыяд, калі дзіця прызнаецца няздольным наведваць школу па прычыне фізічных, афектыўных або псіхічных парушэнняў.

Індывідуальны падыход — прынцып педагогікі, які забяспечвае правільнае ўздзеянне на дзіця, заснаванае на веданні і ўліку асаблівасцей яго развіцця і асобных рыс.

Імпрынтынг — першаснае ўспрыманне і запамінанне прадметаў. Імпрынтынг адзначаўся ў нованароджаных жывёл, якія ў першыя гадзіны і дні жыцця рэцэпторна фіксуюць і запамінаюць рухомыя прадметы, што знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці. Імпрынтынг адбіваецца на ведах


разумова адсталых школьнікаў: першасна ўспрынятае захоўваецца і дрэнна паддаецца карэкцыі.

Івтэграцыя — у дэфекталогіі — гэта ўключэнне індывідуума ў жыццё грамадства і асабліва ў працоўную дзейнасць. Інтэграванае навучанне — сумеснае навучанне дзяцей з асаблівасцямі развіцця і звычайных дзяцей.

Івтэрыярызацыя — працэс фарміравання вышэйшых псіхічных функ-цый праз перанясенне формы знешняй прадметнай дзейнасці ва ўнутраную дзейнасць, якая адбіваецца ў галаве чалавека.

Кавстантнасць успрымання — захаванне або пастаянства велічыні, формы, бачнага колеру прадмета пры зменных умовах. Канстантнасць успрымання мае вялікае значэнне для правільнай арыенціроўкі ў нава-кольнай рэчаіснасці.

Кампевсацыя — замяшчэнне недаразвітых або парушаных функцый шляхам выкарыстання захаваных ці перабудовы часткова парушаных функцый. Адрозніваюць унутрысістэмную і міжсістэмную кампенсацыі. Унутрысістэмная кампенсацыя ажыццяўляецца за кошт прыцягнення -захаваных нервовых элементаў пашкоджанай структуры. Міжсістэм-ная — шляхам перабудовы функцыянальнай сістэмы і ўключэння ў работу нервовых элементаў з іншых, непашкоджаных структур.

Карэкцыя — выпраўленне або паслабленне недахопаў, якія ўласцівы дзецям з адхіленнямі ў развіцці. Тэрмін найболып шырока ўжываецца ў адносінах да разумова адсталых дзяцей.

Катарсіс — эмацыянальнае ўзрушэнне, якое адчувае чалавек пад уздзеяннем на яго мастацтва, рэлігіі, асобы, здольнае прывесці да таго, што ён вызваляецца ад перажыванняў і думак і адчувае стан унутранага ачышчэння.

Псіхагімвастыка — гэта курс спецыяльных заняткаў (эцюдаў, прак-тыкаванняў, гульняў), у працэсе якога развіваюцца і карыгіруюцца розныя бакі псіхікі дзіцяці. Карэкцыя датычыцца як пазнавальнай, так і эма-цыянальна-асобаснай сферы дзіцяці.

Сацыялізацыя — працэс засваення і ўзнаўлення індывідам сацыяль-нага вопыту, сістэмы сацыяльных сувязей і адносін. У сацыялізацыі асаблівая роля належыць развіццю і памнажэнню кантактаў ва ўмовах грамадска карыснай сумеснай дзейнасці.

Сугестыя — (унушэнне) падначаленасць уздзеянню, якое характары-зуецца неўсвядомленым успрыманнем таго, што ўнушаецца.

Эмпатыя — спачуванне, суперажыванне, уменне паставіць сябе на месца іншага чалавека, здольнасць эмацыянальна адгуквацца на перажы-ванні людзей. Эмпатыя мае сваёй перадумовай пранікненне ва ўнутраны свет чалавека, разуменне яго перажыванняў, думак, пачуццяў.








Date: 2015-12-13; view: 2807; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.015 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию