Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






У дзяцей з лобнай недастатковасцю адзначаецца рэзкае недаразвіццё мэтанакіраванай дзейнасці. Яны схільныя да пераймальніцтва, таму слова настаўніка дапаўняецца паказам





Прыведзеная педагагічная класіфікацыя алігафрэніі, аўтарам якой з'яўляецца М. С. Пеўзнер, шырока прымяня-ецца ў дэфекталагічнай тэорыі і практыцы і перш за ўсё пры дыферэнцыраваным і індывідуальным падыходзе да разумова адсталых дзяцей у навучанні і выхаванні.

Як ужо раней адзначалася, сярод разумова адсталых сустракаюцца дзеці з дэменцыяй. Да дэментных формаў разумовай адсталасці адносяцца эпілептычная, шызафрэ-нічная, траўматычная формы, а таксама адсталасць, абумоў-леная менінгаэнцэфалітам. Дзеці з дэменцыяй складаюць прыкладна 20 % ад агульнага ліку разумова адсталых.

Разумовая адсталасць можа быць абумоўлена бягучым эпілептычным працэсам. Эпілепсія з'яўляецца хранічным псіхічным захворваннем, якое характарызуецца наяўнас-цю сутаргавых прыпадкаў. Могуць быць так званыя "малыя прыпадкі", пры якіх назіраецца кароткачасовая страта свядомасці без сутаргаў. Часам прыпадак праяў-ляецца ў лёгкай аглушанасці, аўтаматызм рухаў пры гэтым захоўваецца.

Бягучы эпілептычны працэс прыводзіць да змянення пазнавальнай дзейнасці дзіцяці. Для эпілептыка харак-тэрна вязкасць мыслення, затрымліванне на дэталях, запа-воленасць псіхічнай дзейнасці, што абумоўлена інертнас-цю нервовых працэсаў. Пры цяжкіх формах эпілепсіі ў дзяцей назіраюцца асобасныя змяненні: акуратнасць, саладжавасць спалучаецца з азлобленасцю, жорсткасцю.

У карэкцыйнай рабоце з дзецьмі-эпілептыкамі абапі-раюцца на станоўчыя рысы асобы: стараннасць, акурат-насць і іншыя. Скарачаецца аб'ём вучэбных даручэнняў, знімаюцца непажаданыя раздражняльнікі.

Сярод разумова адсталых вельмі рэдка сустракаюцца дзеці з шызафрэнічнай слабаразумовасцю. Шызафрэнія належыць да хранічных псіхічных захворванняў прагра-


дыентнага характару. Яна характарызуецца неадэкватным, скажоным успрыманнем рэчаіснасці. Дзеці-шызафрэнікі аўтычныя, замкнёныя. У іх паслабленыя кантакты са знеш-нім светам, увага фіксуецца на ўласных думках, змяншаец-ца інтэнсіўнасць эмацыянальнага жыцця. У вострым стане хваробы дзеці дрэнна кантактуюць, маюць зніжаны апетыт, дрэнны сон, могуць адчуваць страх. Дзеці-шызафрэнікі знаходзяцца ў школе толькі ў стане рэмісіі (ачуньвання). Яны патрабуюць пастаяннай увагі настаўніка. Іх актыві-зуюць, далучаюць да калектыўнага жыцця. Пры абвастрэн-ні хваробы змяшчаюць у бальніцу.

Сярод разумова адсталых могуць быць дзеці, якія пера-неслі траўму мозга (страсенне або ўдар). Страсенне харак-тарызуецца стратай свядомасці, якая можа быць каротка-тэрміновай і працяглай. Хворы адчувае галаўны боль, сла-басць, моташнасць. Як вынік, парушаецца пазнавальная дзейнасць. Узнікаюць складанасці ў канцэнтрацыі ўвагі, у працягласці разумовых намаганняў. Рэзкае знясільванне, хуткае стамленне ўскладняюць навучальную дзейнасць. Гэтыя дзеці маюць патрэбу ў правільным чаргаванні працы і адпачынку.

У невялікай колькасці сярод разумова адсталых ёсць дзеці, якія перанеслі менінгаэнцэфаліт (запаленне мазгоў). У іх назіраюцца змяненні ў паводзінах: неўраўнаважанасць, запальчывасць, імпульсіўнасць. Яны патрабуюць індывіду-альнага падыходу, уважлівых, цярплівых адносін.

Асаблівасці структуры дэфекту пры разумовай адста-ласці патрабуюць узаемадзеяння ўрача, псіхолага, аліга-фрэнапедагога і бацькоў. Ад выразнай каардынацыі іх сумесных намаганняў залежыць эфектыўнасць дэфекта-лагічнай дапамогі.

У сумеснай рабоце ўлічваецца, што вучань дапаможнай школы з'яўляецца пераважна аб'ектам педагагічнага ўз-дзеяння, гэта значыць ён пасіўна ўспрымае веды, яго ўсяму навучаюць.У выніку абмежаваных пазнавальных магчы-масцей ускладнена актыўнасць вучня ў дзейнасці пры выву-чэнні новых з'яў і прадметаў. Аднак у працэсе рэгулюемай дзейнасці паступова наступае змяненне аб'екта. Вучань дапаможнай школы ў пэўнай меры можа стаць суб'ектам асабістага развіцця і працэсу выхавання. Для фарміравання вучня дапаможнай школы як суб'екта патрэбна паступо-вая, сістэматычная работа ўсіх удзельнікаў навучальна-выхаваўчага працэсу.

Старшакласнікаў навучаюць ставіць задачы і ажыццяў-ляць іх. Выхаванне надае падлетку ўпэўненасць, што ён можа зрабіць тую ці іншую справу, можа выправіць ад-моўныя рысы характару, гэта залежыць, у першую чаргу, ад яго самога.


 



3 Зак. 899



У алігафрэнапедагогіцы шырока выкарыстоўваецца метад прафесара П. Р. Бельскага. Сутнасць яго заключаец-ца ў тым, што ў выхавальніка ўстанаўліваецца сяброўская, эмацыянальная сувязь з вучнем. Вучня пераконваюць, што яго паводзіны з іншымі дзецьмі няправільныя. У яго вы-клікаюць катарсіс — жаданне ачысціцца ад усяго непры-стойнага. Вучань паступова змяняе свае паводзіны на проці-леглыя: агрэсіўнасць — на дружалюбнасць, абыякавасць — на клапатлівасць. Індывідуальная сувязь карэкцыйнага характару выхавальніка з вучнем паступова паслабляецца. Вучань самастойна рэалізуе сваё "я".

У працэсе навучання ў дапаможнай школе ажыццяў-ляецца карэкцыя недахопаў і стымуляцыя развіцця па-знавальных сіл вучняў, далучэнне да самавыхавання і самарэалізацыі.







Date: 2015-12-13; view: 710; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию