Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






ІІРАЦОЎНАЕ НАВУЧАННЕ





Працы належыць вызначальная роля ў карэкцыі раз-віцця і станаўлення асобы. Уключэнне ў калектыўную вытворчую працу пры правільнай яе арганізацыі з'яўля-ецца пераломным перыядам у жыцці вучняў дапаможнай школы, таму што яны ўводзяцца ў сістэму грамадскіх адно-


сін, якія патрабуюць супрацоўніцтва, патрабавальнасці, даверу і ўзаемадапамогі.

Многія дэфектолагі (Э. Сеген, Ж. Дэмор, К. К. Грачова, У. П. Кашчанка) лічылі, што само па сабе ўключэнне вучня ў працоўную дзейнасць, незалежна ад таго, як яна ар-ганізавана, забяспечвае ўдасканаленне яго пазнавальнага развіцця. Але практыка і даследаванні пераканалі, што разумовае развіццё не наступае аўтаматычна. Для таго, каб у працэсе працоўнага навучання паспяхова рашаліся карэк-цыйныя задачы, неабходна спецыяльная мэтанакіраванасць навучальна-выхаваўчага працэсу з улікам асаблівасцей пазнавальнага і эмацыянальнага развіцця вучняў на розных этапах навучання.

Р. М. Дульнеў падкрэсліваў, што ні маральныя якасці чалавека, ні тым больш разумовыя здольнасці дзіцяці не ўзнікаюць і не развіваюцца аўтаматычна. Гэта немагчыма, калі праца падзяляецца: вучні робяць рукамі, а галавой за іх думае настаўнік. Карэкцыйныя магчымасці працы ў дапаможнай школе могуць быць рэалізаваны толькі пры ўмове забеспячэння свядомасці вучняў у працоўнай дзей-насці. Навучанне працы на ўсіх яго этапах павінна насіць асэнсаваны характар. Ад аналізу асобных рэчаў-вырабаў вучань паступова пераходзіць да агульных законаў гэтага віду працы, а затым да ўсяго вытворчага працэсу. Гэта індуктыўны шлях пазнання. Засвоіўшы агульны закон, ус-вядоміўшы яго сутнасць, вучань пачынае прымяняць яго да таго або іншага асобнага выпадку, гэта значыць уступае на дэдуктыўны шлях.

Праблемы працоўнага навучання знайшлі таксама раз-віццё і паглыбленне ў даследаваннях Б. I. Пінскага, В. Ю. Карвяліса, С. Л. Мірскага, Я. А. Кавалёвай, Н. П. Паў-лавай, беларускіх дэфектолагаў У. А. Шынкарэнкі, Т. В. Ва-ронавай, Т. А. Федарэнкі, В. А. Шуха і іншых.

Вучоныя-дэфектолагі падкрэслівалі перш за ўсё той факт, што працоўная дзейнасць, як правіла, выклікае ў дзяцей станоўчыя адносіны да працы, асабліва ў тых вы-падках, калі працоўнае заданне ўсведамляецца як практыч-на важнае, калі яно мае грамадскае і асабістае значэнне. У навучанні неабходна ўзмацняць выхаваўчую і карэкцый-ную ролю працы. Патрабуецца ўвага да эмацыянальна-валявых якасцей асобы. У вучняў малодшых класаў больш праяўляюцца эмацыянальныя адносіны да працы. У іх назі-раецца гульнёвае ўспрыманне заданняў, пераацэньванне сваіх магчымасцей. У старэйшых класах пад уплывам пра-цоўнага навучання і выхавання адносіны да заданняў мяня-юцца. У вучняў фарміруецца самастойнасць, адэкватная самаацэнка.


 




У працоўным навучанні важным з'яўляецца ўлік агуль-
напсіхалагічнага меркавання аб тым, што разумовая
дзейнасць дзіцяці фарміруецца на аснове яго знешніх прад-
метных дзеянняў. Але ў разумова адсталых школьнікаў
пераход ад знешнепрадметных дзеянняў да ўнутраных
звязаны з большымі цяжкасцямі, чым у нармальных дзя-
цей, і для яго ажыццяўлення неабходна спецыяльнае карэк-
цыйнае ўздзеянне педагога.

Адной з найважнейшых задач карэкцыйна-выхаваўчай работы ў працэсе працоўнага навучання з'яўляецца павы-шэнне ўзроўню інтэлектуалізацыі працоўнай дзейнасці вучняў на аснове фарміравання ў іх абагульненых разу-мовых уменняў, неабходных для свядомага выканання задання па любому віду прадметна-ручной працы. Да такіх агульных для розных відаў працы інтэлектуальных умен-няў адносяцца ўменні арыентавацца ў заданні, планаваць ход яго выканання і кантраляваць сябе ў працэсе працы.

Паступова і паслядоўна настаўнік ускладняе заданні, якія патрабуюць арыенціроўкі, планавання, актывізуе маў-ленчую дзейнасць школьнікаў, асабліва ў яе рэгуліровач-най функцыі, дазіруе дапамогу школьнікам з мэтай павы-шэння іх актыўнасці і самастойнасці. 3 улікам складанасці задання і дыферэнцыраваных магчымасцей дзяцей аргані-зуецца ўсведамленне прычын дапушчаных памылак. Вучні сістэматычна трэніруюцца ў выкананні разумовых дзеянняў на разнастайных працоўных заданнях з мэтай абагульне-нага авалодання дзеяннямі, развіцця здольнасцей да прымя-нення іх у новых абставінах. Гэтыя дзеянні паступова пераўтвараюцца ў прыёмы дзейнасці. Безумоўна, вядучая роля ў фарміраванні абагульненых інтэлектуальных умен-няў належыць настаўніку, які арганізуе і накіроўвае дзей-насць вучняў з улікам уласцівых ім асаблівасцей.

Немалаважнае значэнне ў карэкцыйна-выхаваўчай ра-боце мае забеспячэнне ўзаемасувязі паміж працоўным і агульнаадукацыйным навучаннем. Устанаўленне міжпрад-метных сувязей грунтуецца не толькі на пераносе ведаў, але і ўменнях ажыццяўляць пэўныя практычныя і разу-мовыя дзеянні.

Сістэма працоўнага навучання разумова адсталых вуч-няў уключае чатыры асноўныя этапы:

1) прапедэўтычны (праца ў I—III класах);

2) прафесійна-арыенціровачны (праца ў вучэбных май-стэрнях у IV класе);

3) прафесійна-працоўны (прафесійна-працоўнае наву-чанне ў майстэрнях для вучняў V—IX класаў);

4) вытворчы (навучанне вучняў X класа з павышанай прафесійна-працоўнай падрыхтоўкай).


Прапедэўтычны этап забяспечвае якасную падрыхтоў-ку разумова адсталых школьнікаў да авалодання працоўнай прафесіяй. Пры пабудове ўрока працы ў малодшых класах значная частка часу адводзіцца на практычную работу, але без зніжэння якасці правядзення такіх важных этапаў урока, як падрыхтоўка да выканання практычнага задання (аналіз узору, планаванне і г. д.) і абмеркаванне яго вынікаў (слоўная справаздача, аналіз, параўнанне, аргументаваная ацэнка і самаацэнка вырабаў і г. д.).

Змест урока ў I—III класах вызначае вучэбная праг-рама, складзеная па канцэнтрычнаму прынцыпу. Віды працы разнастайныя, яны паўтараюцца з ускладненнем, паглыбленнем і пашырэннем канкрэтных заданняў у за-лежнасці ад узроўню развіцця вучняў. Школьнікі пра-цуюць з паперай і кардонам, глінай і пластылінам, пры-роднымі матэрыяламі і тэкстылем, дротам і драўнінай, канструктарам.

Напрамак прафесійнай падрыхтоўкі вучняў на другім этапе (IV клас) вызначаецца на аснове ўліку іх фізічнага і псіхічнага развіцця і сацыяльных патрэб пэўнага тэрыта-рыяльнага рэгіёну. Профілі прафесійнага навучання вельмі разнастайныя, яны адлюстроўваюць запатрабаванні мясцо-вага вытворчага наваколля. Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца наступныя прафесіі: сталяр, цясляр, слесар, маляр, палявод, жывёлавод, швачка, пераплётчык, абутнік. Па ступені складанасці вылучаюць прафесіі трох груп. Першая група: даярка, садавод, швачка-матарыстка. Для вучняў гэтай групы патрэбна добрая каардынацыя рухаў. Другую групу складаюць наступныя прафесіі: сталяр, цяс-ляр, каваль, слесар, муляр, маляр. Тут важным з'яўляецца развітасць кінестэтычнага кантролю, здольнасці правільна ўлічваць умовы, якія мяняюцца. Трэцяя група: рабочы-палявод, грузчык, рабочы сталовай, рабочы жывёлага-доўчай фермы, падсобны рабочы. Тут патрэбна вынослі-васць і сіла. У IV класе ствараюцца ўмовы для таго, каб вучні пазнаёміліся з рознымі профілямі працы і з дапамогай настаўніка зарыентаваліся ў выбары адпаведнай здоль-насцям прафесіі.

На трэцім этапе (V—IX класы) вучні набываюць прафе-сію. Найбольш распаўсюджанымі ў беларускіх дапаможных школах з'яўляюцца наступныя профілі прафесійнай пад-рыхтоўкі: слясарная, сталярная, швейная справы, сельска-гаспадарчая праца. Вядзецца таксама падрыхтоўка па спараных профілях: сталярна-цяслярная, тынкавальна-малярная, карданажна-пераплётная справы. У некаторых дапаможных школах Беларусі вядзецца падрыхтоўка вы-пускнікоў да работы ў сферы грамадскага харчавання і ў якасці малодшага медыцынскага персаналу (санітаркі).


 




Навучанне вядзецца пераважна на аперацыйна-комп-лекснай аснове. Вучні папярэдне адпрацоўваюць асобныя рабочыя аперацыі, затым выкарыстоўваюць іх пры вырабе прадмета карыснага прызначэння.

На ўрокі прафесійна-працоўнага навучання распаў-сюджваюцца педагагічныя і псіхалагічныя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да кожнага ўрока ў дапаможнай шко-ле. Спецыфічнасць пабудовы ўрокаў у майстэрнях праяў-ляецца ў прыярытэце часу, які адводзіцца на непаЬрэдна практычную работу вучняў. Звяртаецца ўвага на выкарыс-танне розных відаў інструктавання вучняў, каб забеспя-чыць свядомасць і правільнасць выканання працоўных дзе-янняў і заданняў цалкам, а таксама для развіцця самастой-насці і актыўнасці.

У практыцы прымяняюцца розныя эфектыўныя сродкі прамога і апасродкаванага педагагічнага кіраўніцтва ву-чэбна-працоўнай дзейнасцю школьнікаў. На ўроках маюць месца індывідуальныя і брыгадна-групавыя формы работы, выбар якіх залежыць ад шэрага ўмоў: разнавіднасці пра-цы, навізны і складанасці вучэбнага матэрыялу, узроўню развіцця вучняў і г. д.

Пры вызначэнні зместу прафесійна-працоўнага наву-чання ў дапаможнай школе кіруюцца наступнымі агуль-нымі прынцыпамі: сацыяльнай значнасці зместу гэтага навучання з улікам перспектыў працаўладкавання выпуск-нікоў; даступнасці зместу працоўнага навучання для разу-мова адсталых вучняў; уліку карэкцыйнага значэння зместу працоўнага навучання; дыферэнцыраванага ўліку магчы-масцей, індывідуальных і тыпалагічных асаблівасцей разу-мова адсталых дзяцей. Пры выбары профілю працоўнага навучання бярэцца на ўвагу магчымы кваліфікацыйны ўз-ровень авалодання прафесіяй вучнем.

У некаторых дапаможных школах з мэтаю паглыб-ленага авалодання працоўнай спецыяльнасцю ствараюцца X класы. Праца арганізуецца па вытворчаму тыпу (ёсць планавае заданне, вядзецца пааперацыйны ўлік і кантроль ведаў, ствараюцца брыгады, праца стымулюецца матэ-рыяльна). Трэба адзначыць, што пераход да рыначных адносін паставіў у працоўным навучанні шэраг складаных праблем, якія патрабуюць новых падыходаў і рашэнняў.

Date: 2015-12-13; view: 741; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию