Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать неотразимый комплимент Как противостоять манипуляциям мужчин? Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?

Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Абавязкам кожнага з нас з’яўляецца пашана прыватнай і супольнай уласнасці, а таксама фармаванне ў сабе правільных адносінаў да матэрыяльных рэчаў





Абавязкам кожнага з нас з’яўляецца пашана прыватнай і супольнай уласнасці, а таксама фармаванне ў сабе правільных адносінаў да матэрыяльных рэчаў, жаданне дзяліцца імі з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе.

К. раздае кожнаму вучню ліст А4 і кажа скласці яго напалову, затым яшчэ раз напалову. Атрымаецца 4 квадраты. У першым вучні пішуць «маё»: запісваюць рэчы, якія належаць толькі ім. У другім квадраце — «тваё»: запісваюць рэчы, якія з’яўляюцца прыватнасцю іншага чалавека. У трэцім квадраце — «нашае»: запісваюць рэчы агульнай маёмасці. У чацвёртым — «што я хачу мець».

Калі ўсе вучні скончаць працу, К. задае пытанні, адказы на якія кожны вучань запісвае ў адпаведны квадрат. К. папярэджвае, што гэтыя карткі ніхто не ўбачыць, акрамя іх саміх:

Разважанне:

— Як я адношуся да рэчаў, якія маю?

— Якім чынам я іх набываю?

— Як я карыстаюся пазычанымі рэчамі?

— У якім стане я вяртаю іх гаспадару?

— Як я выкарыстоўваю агульныя рэчы?

— Якім чынам я хачу набыць гэтыя рэчы?

— Наколькі яны неабходныя мне?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас рахунку сумлення адкажы на пытанне, як ты выконваеш VII-ю Божую запаведзь?

2. Напішы, чаму хрысціянін не можа абыякава адносіцца да крадзяжу.

Заключная малітва(падручнік вучня)

 

Тэма № 16, X кл.

НЕ ЧУЖАЛОШ” – ЗАКЛІК ДА ЗАХАВАННЯ ЧЫСТАСЦІ.

Дыдактычная мэта: указваем на вартасць захавання чыстасці да шлюбу з мэтаю ахвяравання сужэнцу паўнаты любові. Чыстасць да шлюбу дае большую гарантыю таго, што вернасць сужэнцаў будзе захавана да канца жыцця. Тлумачым, што сям’я з’яўляецца фундаментам чалавечага шчасця і будучыні свету.

Выхаваўчая мэта: заахвочваем моладзь свядома і адказна падрыхтоўвацца да жыцця ў сужэнстве і да сямейнага жыцця.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:Святое Пісанне: 1 Кар 6, 9–10; 1 Кар 3, 16–17; 1 Тэс 4, 3–4. Магнітафонны запіс пазначанага тэксту.

Метады катэхезы: трыбунал.

 

Ход заняткаў

 

Малітва: Пс 139, 1–8.13–16

 

Сёння казаць ці пісаць пра чыстасць да сужэнства — гэта асудзіць сябе на высмейванне. Сэксуальная сфера чалавечага жыцця перастала быць табу. Сёння хваля сэксу захоплівае чалавека на кожным кроку: у часопісах, фільмах, песнях, па радыё і тэлебачанні, у інтэрнэце. Гаворачы пра сэксуальнасць чалавека, звычайна маюць на ўвазе толькі яго цела, нават не беручы пад увагу шкоду, якую можна гэтым прынесці духоўнаму жыццю чалавека. На сённяшніх занятках мы пазнаёмімся з паставай Касцёла ў адносінах да пытання сексуальнасці і дашлюбнай чыстасці. Мы будзем мець магчымасць пачуць дзве супрацьлеглыя думкі, прысутнічаючы на судзе, дзе з боку абвінавачвання выступаюць прадстаўнікі погляду сексуальнай свабоды, якія не згаджаюцца з шостай Божай запаведдзю.



К. запрашае раней падрыхтаваных вучняў заняць свае месцы ў класе, дзе пастаўленыя крэслы і сталы нагадваюць судовую залу. На сталах павінны быць карткі з надпісам функцый, якія будуць выконваць на судзе выбраныя асобы. Лепш, каб тэксты герояў не чыталіся з картак, а былі падрыхтаваныя і адпаведна абыграныя раней. К. просіць увагі ўсіх прысутных і запрашае далучыцца да дыскусіі пасля праслухоўвання працэсу.

Прысутныя:

Суддзя — С

Пракурор — П

Бок абвінавачвання — Аб

Абарона — Ан

Сведкі — Св

Прыстаў — П

П: Прашу ўстаць! Суд ідзе!

 

С: Распачынаецца судовы працэс супраць вучэння Касцёла адносна дашлюбнай чыстасці. Голас аддаецца боку абвінавачвання.

 

Аб: (устае) Шаноўны спадар суддзя! Я звяртаюся з абвінавачваннем супраць Каталіцкага Касцёла, які абвяшчае шэраг нормаў і маральных наказаў, якія з’яўляюцца прычынай розных канфліктаў, абмяжоўваюць чалавечую свабоду, адмаўляюць чалавеку ў прыемнасці, асабліва гэта датычыць пытання дашлюбнай чысціні. Таму я прашу выдаць прысуд, моцай якога Касцёл змяніў бы сваё вучэнне адносна гэтага вельмі істотнага пытання чалавечага шчасця і свабоды. Пытанне дашлюбнай чыстасці — гэта прыватная справа чалавека.

 

С: Дзякуй. Што на гэта скажа бок абароны?

 

Ан: (устае) Шаноўны спадар суддзя! Касцёл з самага пачатку свайго існавання клапоціцца пра збаўленне чалавека, каб пасля зямной пілігрымкі ён мог сустрэцца са сваім Створцам у небе. Адносіны да ўласнай сексуальнасці, выкарыстанне гэтага дару можа або дапамагчы, або стаць перашкодай на гэтым шляху. Святы апостал Павел у Пасланні да Карынцянаў так кажа пра гэта: «Хіба не ведаеце, што несправядлівыя не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага? Не ўводзьце сябе ў зман: ні распуснікі, ні ідэлапаклоннікі, ні чужаложнікі, ні пестуны, ні мужаложнікі, ні злодзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні паклёпнікі, ні рабаўнікі не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага» (1 Кар 6, 9–10 )(Праз судовага прыстава перадае тэкст Паслання суддзі). Цела чалавека, ягоная сексуальнасць — гэта дар, які нельга выкарыстоўваць як тавар для абмену, як сродак зняць стрэс, пазбегнуць адзіноты, для забавы. Св. Павел называе цела чалавека «святыняю Бога жывога» (1 Кар 3, 16–17), таму чалавек не можа брудзіць яго грэхам нячыстасці. «Ці не ведаеце, што вы святыня Божая і што Божы Дух жыве ў вас? Калі хто зруйнуе святыню Божую, таго зруйнуе Бог, таму што святыня Бога святая, а ёй з’яўляецеся вы».(Праз судовага прыстава перадае тэкст суддзі). Пытанне сужэнства і дашлюбнай чыстасці не з’яўляецца прыватнай справай чалавека, бо яно закранае іншых людзей. Выклікаю перашага сведку.



 

Св І: Я — урач. Аднойчы да мяне на абследванне маці прывяла сваю непаўналетнюю дачку, якая была цяжарная. Маці не была супраць нараджэння дзіцяці і тлумачыла мне, што цяжарнасць яе дачкі — гэта прыватная справа дзяцей, якія ў хуткім часе збіраюцца ажаніцца. Шлюб сапраўды адбыўся — і грамадзянскі, і касцёльны. Потым гэтая дзяўчына кідае вучобу, праз некаторы час нараджаецца дзіця, а затым — развод, праз два гады зноў шлюб, у дадзеным выпадку — толькі грамадзянскі. Справа нечаканай цяжарнасці, шлюбу і разводу вельмі моцна адбілася на здароўі бацькі гэтай дзяўчыны, хворага на сэрца. Першы муж гэтай дзяўчыны распачаў судовую справу, на якой дабіваецца, каб дзіця выхоўвалася ў яго сям’і.

Ан: Ці ёсць сэнс у такой сітуацыі гаварыць пра сужэнства і дашлюбную чыстасць як пра прыватную справу чалавека?

Аб: Так склаліся абставіны, але Касцёл сваім вучэннем не можа ўсіх цягнуць да нормаў Сярэднявечча, калі абавязкова захоўвалася дашлюбная чыстасць. Сённяшні век — гэта век сексуальнай свабоды. Дарэчы, сам Бог даў чалавеку дар сексуальнасці, дык чаму чалавек павінен заглушаць у сабе гэтае жаданне? Запрашаю сведкаў.

Св: (пара: хлопец і дзяўчына) Мы студэнты першага курса універсітэта. Пазнаёміліся год таму, амаль столькі ж жывём разам, як сужэнства. Мы вельмі кахаем адно аднаго, вельмі шчаслівыя разам. Многія нашыя сябры таксама жывуць разам, не маючы шлюбу. Галоўнае ва ўзаемаадносінах — гэта каханне.

 

Ан: Той аргумент, што «ўсе так робяць, трэба крочыць у нагу з часам», не можа быць аргументам, які датычыць маральных каштоўнасцяў. Чыстасць — гэта каштоўнасць, якую нельга змясціць у межы пэўнага часу. Чыстасць — гэта дарога да святасці, а не да распусты. Гэта пацвяржаюць словы Святога Пісання: «Бо воля Божая — гэта асвячэнне вашае, каб вы сцерагліся ад распусты, каб кожны з вас умеў утрымліваць сваё цела ў святасці і пашане» (1 Тэс 4, 3–4)(Праз судовага прыстава перадае тэкст суддзі).

Сфера сексуальнасці — гэта справа душы, злучаная з псіхікай і целам чалавека. У такой глыбокай і складанай сферы, якой з’яўляюцца адносіны паміж людзьмі, падзеі па прынцыпу «прычына — вынік» не адбываюцца адразу. Сённяшнія памылкі могуць дэструктыўна ўплываць на адносіны паміж мужчынам і жанчынай нават праз гады. Вось сведчанне аднаго чалавека, які некалькі месяцаў таму ажаніўся з каханай асобай, але не можа быць па-сапраўднаму шчаслівы (магнітафонны запіс):

«Я вельмі люблю сваю жонку і ведаю, што яна мяне таксама моцна любіць. У мінулым я меў сексуальныя адносіны з іншымі дзяўчатамі, успрымаючы гэта як гульню. Я нават не думаў, што гэтыя адносіны так паўплываюць на мае адносіны да ўласнай жонкі. Справа ў тым, што я міжволі параўноўваю яе з дзяўчатамі з майго мінулага. Я стараюся гнаць ад сябе гэтыя думкі, але нічога не магу з сабою зрабіць. Нават у самыя найпрыгажэйшыя хвіліны, калі мы разам, у мяне перад вачыма паўстаюць дзяўчаты з майго мінулага. Гэта вельмі балюча... Я адчуваю сябе здраднікам…»

Аб: Касцёл сам мае комлекс адносна справаў сексуальнасці і прымушае іншых яго адчуваць. Калі б Касцёл менш клапаціўся аб захаванні састарэлых правілаў і нормаў, удзяляючы большую ўвагу дабрабыту маладых людзей, то ўбачыў бы, што дашлюбнае жыццё дапамагае выпрабаваць любоў. Лічба няўдалых сужэнстваў не была б такой вялікай.

Ан: Пазнаванне і выпрабоўванне перад шлюбам павінна быць, але яно павінна датычыць не сексуальнай сферы, а характару і глыбіні пачуццяў. Сексуальнае жыццё, якое распачынаюць маладыя людзі для выпрабавання свайго кахання, сведчыць толькі пра адно: паміж імі няма сапраўднага кахання! Сапраўднае каханне чакае! Яго аснова — гэта ўзаемнае дабро, пашана і адказнасць. Толькі ў сужэнстве хлопец і дзяўчына канчаткова выражаюць сваю згоду прыняць на сябе абавязкі сужэнцаў і адказнасць за сябе і за будучых дзяцей. Сужэнства не створыць кахання там, дзе яго няма, але там, дзе ёсць сапраўднае каханне, сужэнства стане месцам развіцця, узрастання, асвячэння гэтага высокага пачуцця. Шаноўны спадар суддзя! Я хачу падкрэсліць, што Касцёл не з’яўляецца ворагам сексуальнага жыцця, а толькі ставіць умовы для яго распачацця — гэтаю ўмоваю з’яўляецца сужэнства. Толькі сужэнства дае права на рэалізацыю кахання праз сексуальнае жыццё.

У гэты момант К. заахвочвае моладзь уключыцца ў дыскусію і выказаць свае думкі і погляды на тэму дашлюбнай чыстасці. Падсумаваннем на заканчэнне будуць словы Яна Паўла ІІ (падручнік вучня):

«Дасягнуць чысціні сэрца — гэта заданне для кожнага чалавека. Мы павінны няспынна супрацьстаяць сілам зла: тым, што дзейнічаюць у самім чалавеку, і тым, што дзейнічаюць звонку і хочуць адарваць чалавека ад Бога. У сэрцы чалавека ідзе няспынная барацьба за праўду і шчасце. Каб перамагчы ў ёй, чалавек павінен звярнуцца да Хрыста, бо перамагчы здолее толькі Яго моцай, моцай Яго Крыжа і Уваскрасення. „Божа, ствары ўва мне чыстае сэрца“ (Пс 51, 12), — заклікае Псальміст, усведамляючы сваю слабасць і ведаючы, што недастаткова толькі ўласных сілаў, каб быць беззаганным перад Богам» (Ян Павел ІІ, Сандомеж 12 чэрвеня 1999г.).

Разважанне:

Чыстасць — гэта дарога, якой Пан Бог вядзе мяне да святасці.

— Чым дар чыстасці і сексуальнасці з’яўляецца для мяне?

— Як я паводжу сябе ў адносінах да супрацьлеглага полу?

— Якою я бачу сваю сям’ю?

— Над якімі сваімі рысамі як будучага мужа (будучай жонкі) я павінен(-на) сёння працаваць?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Складзі ўласнымі словамі малітву за чалавека, з якім у будучыні ты створыш сям’ю, пастарайся штодня ёю маліцца.

2. Напішы, што на тваю думку з’яўляецца фундаментам сям’і.

Заключная малітва: (падручнік вучня)

 

Тэма № 17, X кл.








Date: 2016-05-13; view: 160; Нарушение авторских прав

mydocx.ru - 2015-2018 year. (0.009 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию