![]() Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
![]() Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
![]() |
Шануй бацьку свайго і маці сваю
Дыдактычная мэта: нагадваем, што чацвёртая Божая запаведзь вучыць пашане да бацькоў і выхавальнікаў. Выхаваўчая мэта: выхоўваем у моладзі любоў і пашану да сваіх бацькоў і выхавальнікаў. Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Сір 3, 1; Ян Павел ІІ. – Кельцы, 3 VI 1991; Карткі і маркеры для кожнай групы. Метады катэхезы: праца ў групах, словы-ключы.
Ход заняткаў
Малітва: Ойча наш.
Чалавек пытае К. запрашае вучняў рагледзець малюнкі і фотаздымкі з адлюстраваннем розных сітуацый сямейнага жыцця, а потым дапоўніць напісаныя на дошцы сказы: Сям’я, на маю думку, гэта... Хрысціянская сям’я, на маю думку, гэта... К. запісвае адказы вучняў на дошцы, падкрэсліваючы неабходнасць прысутнасці ў жыцці хрысціянскай сям’і веры, сакрамэнтаў, жыцця паводле Божых запаведзяў. Калі ласка, узгадайце, як гучыць Божая запаведзь, у якой гаворыцца пра нашае заданне адносна сваіх бацькоў? (Вучні адказваюць, К. запісвае на дошцы IV-ю Божую запаведзь: Шануй бацьку свайго і маці сваю).
Бог адказвае Захаванне гэтай запаведзі мае вельмі важнае значэнне ў фармаванні хрысціянскага разумення Бога, таму што Бог для аб’яўлення сваёй таямніцы выкарыстаў паняцце Айца. Чалавек, які па той ці іншай прычыне не любіць і не шануе свайго зямнога бацькі, не здолее заўважыць любові, якою яго адорвае Бог. Канфлікт з бацькамі заўсёды накладае адбітак на малітву, на веру, а часта нават вядзе да поўнага разрыву з Богам.
Аднак гэтая Божая запаведзь не толькі дзецям нагадвае пра іх абавязкі, яна скіраваная таксама і да бацькоў. К. дзеліць клас на 2 групы, кожнай дае тэксты. І-я група павінна выпісаць на картках, якія абавязкі маюць дзеці ў адносінах да сваіх бацькоў. ІІ-я група выпісвае, якія абавязкі маюць бацькі ў адносінах да сваіх дзяцей.. Затым гэтыя ключавыя словы вучні павінны скласці ў адпаведную геаметрычную фігуру ці форму, можна дамалёўваць лініі. «Дзеці, слухайцеся ў Пану сваіх бацькоў, бо гэта справядліва. „Шануй бацьку твайго і маці“ — гэта першая запаведзь у абяцанні, каб добра было табе і каб доўга жыў ты на зямлі. І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх праз навучанне і настаўленне Пана» (Эф 6, 1–4).
«Словы ІV-й запаведзі скіраваныя да дзяцей, да сыноў і дачок: „Шануй бацьку свайго і маці“. Гэтак жа яны маюць дачыненне і да бацькоў: „Памятай, каб сапраўды заслугоўваў гэтай пашаны“. Будзь годным называцца бацькам! Будзь годная называцца маці! (...) Каб дзеці маглі шанаваць сваіх бацькоў, іх трэба прыняць як дар ад Бога. Так, кожнае дзіця — гэта дар ад Бога. Часам гэты дар цяжка прыняць, але гэты дар заўсёды вельмі каштоўны. (...) У выхаванні дзіцяці важна не толькі для яго ахвяравацца, важна рабіць гэта мудра, так, каб выхаваць дзіця ў сапраўднай любові. Выхаваць у сапраўднай любові — гэта таксама і патрабаваць, але толькі з любоўю. Можна патрабаваць, толькі адначасова патрабуючы ад самога сябе». (Ян Павел ІІ. – Кельцы, 3 VI 1991) (падручнік вучня)
Прэзэнтацыя працы вучняў. (Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік)
Кожны з нас з’яўляецца дзіцём. Кожны з нас мае бацькоў — жывых, памерлых, любячых, абыякавых. Той, хто нягледзячы ні на што атуляе павагаю сваіх бацькоў, адорваючы іх сапраўднаю любоўю, лёгка адкрые, кім ёсць Бог і як трэба адносіцца да Яго. Магчыма, не кожны з нашых бацькоў рэалізуе Божы ідэал добрай маці і добрага бацькі, але яны далі нам жыццё, яны нас выхавалі. Яны жылі ў іншы час — у час руйнавання святыняў, у час людзей, глухіх да Божага слова, у час бязлітаснага атэізму, калі людзі не маглі так як вы цяпер, вучыцца праўдам веры, малітве. Таму мы павінны прабачыць ім, калі штосьці ў іх паводзінах і словах крыўдзіць нас, калі яны нас не разумеюць. Магчыма, хтосьці саромеецца сваіх бацькоў з-за іх простага паходжання, неадукаванасці або з-за тых ці іншых слабасцяў. Пашана да бацькоў, кім бы яны не з’яўляліся, была, ёсць і будзе паказчыкам велічы чалавека. Ад гэтай запаведзі мы ніколі не можам быць вызваленыя. Нават калі нашыя бацькі адыдуць з гэтага свету, наш клопат і пашана ўвасобяцца ў малітвах за іх, у клопаце пра іх магілы і ва ўшанаванні гадавіны іх смерці. Катэхізіс гаворыць нам пра іншых людзей, якім мы таксама павінны быць удзячныя. (Хтосьці з вучняў чытае, пар.):
«Асаблівую ўдзячнасць хрысціян заслугоўваюць тыя, ад каго яны атрымалі дар веры, ласку Хросту і жыццё ў Касцёле. Гэта могуць быць бацькі або іншыя члены сям’і, бабуля і дзядуля, пастыры, катэхэты, іншыя настаўнікі або сябры...»
|