Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Гомасэксуалізм – грэх, які знішчае годнасць чалавека





 

Дыдактычная мэта: Знаёмім вучняў з паняццем “сексуальнасць”, распавядаем вучням аб пазіцыі Касцёла да праблемы сексуальных узаемаадносін паміж асобаў аднаго полу.

Выхаваўчая мэта: Заахвочваем вучняў да годнага перажывання ўласнай сексуальнасці, а таксама да павагі, спачування і тактычнасці да асобаў, якія трываюць у гомасексуальных сувязях.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Рым 1, 18-32; 1 Кар 6, 9–10; Быц 19, 1-13. ККК 2359, 2358, 2360.

Метады катэхезы: апавяданне, аналіз біблійнага тэксту, сцэнка

 

Ход заняткаў

Малітва: Пане Божа, Ты стварыў чалавека на свой вобраз і падабенства. Ты прагнеш, каб жанчына і мужчына злучыліся ў сужэнстве ў адзінае цела, каб дзяліліся вернаю любоўю і моцаю Тваёй любові стварылі шчаслівую сям’ю. Просім у Цябе, Божа, святла Тваёй праўды і моцы Тваёй любові, каб мы маглі глыбей зразумець, у чым сутнасць сталай сужэнскай любові, і каб мы шчыра хацелі вучыцца гэтай любові.

Чалавек пытае

Усё часцей у сродках масавай інфармацыі мы можам пачуць шэраг розных дыскусій на тэму сэксуальных адносін паміж асобамі аднаго полу. Чуем, што гэтыя асобы патрабюць для сябе талерантнасці і аднолькавых правоў, бо хочуць мець сакрамэнтальнае сужэнства, хочуць усынавіць дзіця, хочуць прапагандаваць творы сваёй гомасэксуальнай культуры ў такіх мейсцах як тэатр ці музей.

 

К. запрашае вучняў да размовы, дыскусіі, задаючы пытанне:

— як вы расцэньваеце сэксуальныя ўзаемаадносіны паміж асобамі аднаго полу?

— што, на вашу думку, з’яўляецца прычынай існавання сэксуальных ўзаемаадносін паміж асобамі аднаго полу?

— што б вы сказалі такім асобам на іх патрабаванне мець права да ўсынаўленне дзяцей?

Дысусія на тэму гомасэксуальных адносінаў — гэта ў першую чаргу дыскусія аб сэнсе сэксуальнасці чалавека, якая з’яўляецца дарам і заданнем ад Стварыцеля. Каталіцкі Касцёл у сваім вучэнні выступае ў абароне гэтага вялікага дару. Кожны дар чалавек павінен выкарыстоўваць згодна з Божым планам, каб атрымаць добры плён.

Касцёл вучыць:

«Сэксуальнасць прадвызначана для сужэнскай любові мужчыны і жанчыны. У сужэнстве цялесная інтымнасць сужэнцаў становіцца знакам і задаткам духоўных зносінаў. Паміж ахрышчанымі сужэнскі саюз асвячаецца сакрнамэнтам»(пар. ККК 2360).

— Які сэнс сэксуальнасці чалавека надаў Бог, ствараючы мужчыну і жанчыну?

— Хто паводле Божага плану з’яўляецца сужэнствам?

— З якою мэтаю заключаецца сакрамэнт сужэнства?

Чаму многія людзі не хочуць прыняць гэтай праўды? У кнізе Быцця мы знаходзім адказ на гэтае пытанне. Трэці раздзел гэтай кнігі распавядаем нам аб першародным граху, які зраніў чалавека ва ўсіх сферах яго жыцця — духоўнай, псіхічнай і фізычнай. Гэта рана вельмі моцна адбілася на сэксуальнай сферы — бо гэта справа душы, злучаная з псіхікай і целам чалавека. Кніга Быцця паказвае нам жыхароў Садомы, сярод якіх шырока распаўсюдзіліся грахі сэксуальнага характару.

 

Бог адказвае

«І прыйшлі тыя два анёлы ў Садому ўвечары, калі Лот сядзеў каля брамы Садомы. Лот убачыў і ўстаў, каб сустрэць іх, і пакланіўся тварам да зямлі і сказаў: “Спадары мае, увайдзіце ў дом слугі вашага і начуйце, і ўмыйце ногі вашыя, і ўстанеце раніцай і пойдзеце ў дарогу сваю”. Але яны сказалі: “Не, мы начуем на вуліцы”. Але ён моцна ўпрошваў іх; і яны пайшлі да яго і ўвайшлі ў дом ягоны. Ён зрабіў ім пачостку і спёк прэсны хлеб; і яны елі. Яшчэ не леглі яны спаць, як гарадскія жыхары, садомцы, ад маладога да старога, увесь люд з усіх канцоў горада, абступілі дом і выклікалі Лота і казалі яму: “Дзе людзі, якія прыйшлі да цябе нанач? выведзі іх да нас; мы спазнаем іх”. Лот выйшаў да іх да ўваходу і замкнуў за сабою дзверы, і сказаў: “Браты мае, не рабеце ліхога; вось, у мяне дзве дачкі, якія не спазналі мужчыны; лепей я выведу іх да вас, рабеце з імі, што вам заўгодна; толькі людзям гэтым не рабіце нічога, бо яны прыйшлі пад дах дома майго”. Але яны сказалі: “Ідзі сюды”. І сказалі: “Вось, прыхадзень, а хоча судзіць? Цяпер мы горш учынім з табою, чым з імі”. І яны падступіліся да чалавека гэтага, да Лота, і падышлі, каб выламаць дзверы. Тады мужы тыя працягнулі рукі свае, і ўвялі Лота да сябе ў дом, і дзверы замкнулі; а людзей, якія былі каля ўваходу ў дом, уразілі слепатою, ад малога да вялікага, так што яны нацярпеліся, шукаючы выхаду. Сказалі мужы тыя Лоту: “Хто ў цябе ёсьць яшчэ тут? Ці зяць, ці твае сыны, ці твае дочкі, і хто б ні быў у цябе ў горадзе, усіх выведзі з гэтага месца, бо мы знішчым гэтае месца; бо вялікі лямант на жыхароў яго Пану, і Пан паслаў нас знішчыць яго”» (Быц 19, 1-13).

Вучні працуюць над тэкстамі са Святога Пісання, якія знаходзяцца ў падручніках. Вучні павінны падкрэсліць у гэтых тэкстах, што Святое Пісанне кажа аб грэху гомасэксуалізма.

««Хіба не ведаеце, што несправядлівыя не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага? Не ўводзьце сябе ў зман: ні распуснікі, ні ідалапаклоннікі, ні чужаложнікі, ні пестуны, ні мужаложнікі, ні злодзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні паклёпнікі, нірабаўнікі не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага» (1 Кар 6, 9–10).

Бо адкрываецца гнеў Божы з неба на ўсякую бязбожнасць і няпраўду людзей, якія ўціскаюць ісціну няпраўдаю; бо, што можна ведаць пра Бога, ёсць яўнае ім, таму што Бог явіў ім; бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і боскасць, ад стварэньня свету праз сузіраньне тварэньняў бачныя, так што яны ня маюць выбачэньня. Але як што яны, спазнаўшы Бога, не праславілі Яго як Бога, і не падзякавалі, а змарнаваліся ў развагах розуму свайго, і запамрочылася неразумнае іхняе сэрца: называючы сябе мудрымі, здурнелі, і славу нятленнага Бога змянілі на падабенства вобраза прахлага чалавека, і птушак, і чатырногаў, і гадаў, - дык і аддаў іх Бог у пахацінствах сэрцаў іхніх нячыстасці, так што яны апаганьвалі самі свае целы; яны падмянілі ісціну Божую на ману і пакланяліся і служылі стварэньню замест Творцы, які дабраславёны навекі, амін. Таму аддаў іх Бог ганебным пажадам: жанчыны іхнія замянілі прыроднае паяднаньне на супрацьпрыроднае; гэтак сама і мужчыны, занядбаўшы прыроднае паяднаньне з жаночым полам, распальваліся пахацінствам сваім адзін да аднаго, мужчыны на мужчынах чынілі сорам і атрымлівалі самі ў сабе расплату за сваю аблуду. І як што яны не стараліся мець Бога ў розуме, дык аддаў іх Бог розуму перавернутаму - чыніць непатрэбшчыну. Яны ведаюць праведны вырак Божы, што тыя, якія чыняць такое, вартыя смерці; аднак жа не толькі гэта робяць, але і сабе падобных падахвочваюць» (пар. Рым 1, 18-28.32).

Вучні прэзентуюць сваю працу. Пасля прэзентацыі К. яшчэ раз звяртае ўвагу вучняў на апошні тэкст (Рым 1, 18-28.32), у якім св. Павел акрэслівае прычыну, па якой ў грамадстве ўзнікаюць грахі сексуальнай нячыстасці. К. дае вучням заданне яшчэ раз уважліва прачытаць тэкст і знайсці гэтую прычыну, аб якой кажа св. Павел. Адказы вучняў.

Св. Павел акрэслівае гомасэксуальныя адносіны, як духоўную слепату, якая з’явілася ў выніку адыходу людзей ад свайго Творцы.

Калі ёсць час, К. можа ў гэтым месцы зрабіць з вучнямі невялікую пастаноўку. К. запарашае аднаго з вучняў, завязвае яму вочы і кажа прайсці ад адой сцяны класа да другой. А потым К. дае вучню у рукі нейкія прадметы, якія з завязанымі вачамі ён павінен назваць і ахарактарызаваць, дзеля чаго яны служаць.

Святы Павел акрэслівае гомасэксуальныя адносіны, як духоўную слепату, якая з’явілася ў выніку адыходу людзей ад свайго Стварыцеля. Разрываючы еднасць з Богам, чалавек губляе мэту і сэнс свайго жыцця, сам для сябе, або сам з сябе стварае «бога», якому пачынае служыць, марнуючы сваё жыццё і тыя дары, якія атрымаў ад Стварыцеля. І жывучы ў такой духоўнай слепаце чалавек называе самаволю — свабодай, сэксуальнае жаданне — любоўю, сумеснае жыццё пад адным дахам — сям’ёй. У такой сітуацыі няма іншага выйсця, як толькі звярнуцца да мудрай традыцыі Касцёла, які пакажа шлях да Хрыста, Лекара, які ў сакрамэнце пакаяння лечыць нашыя раны, а ў сакрамэнце сужэнства благаслаўляе мужчыну і жанчыну для жыцця ў любові, якая дае пачатак новаму жыццю.

Сакрамэнт сужэнства — гэта знак сувязі Хрыста і Касцёла. У гэтым сакрамэнце сужэнцы атрымліваюць ласку ўзаемнай любові, якою Хрыстус палюбіў Касцёл. Сэксуальныя ўземаадносіны асобаў аднаго полу не толькі перакрэсліваюць гэтую багатую сімволіку сувязі Хрыста і Касцёла, але таксама сваім захаваннем супярэчаць той рэчаіснасці, якую заклаў Стварыцель у натуру кожнага чалавека.

Той аргумент, што «трэба крочыць у нагу з часам», што «сёння аднаполыя сужэнствы павінны мець права на сваё існаванне», не можа быць аргументам, які датычыць такой бясцэннай каштоўнасці, якой з’яўляецца сям’я. Сям’я — гэта каштоўнасць, якую нельга змясціць у межах пэўнага часу, змяняць і дастасоўваць яе да розных акалічнасцяў. Сям’я – гэта каштоўнасць якая выходзіць паза межы часу, бо ў ёй нараджаецца і выхоўваецца чалавек. І толькі ў сям’і, пабудаванай на цвёрдым маральным фундаменце, крыніцай якога з’яўляецца Божыя Загады, чалавек мае магчымасць развівацца правільна і гарманічна, згодна з воляй Божай.

Date: 2016-05-13; view: 406; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.004 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию