![]() Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
![]() Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
![]() |
Чалавек адказвае Пану Богу. «Ідзіце, паглядзіце на гэтыя фотаздымкі
«Ідзіце, паглядзіце на гэтыя фотаздымкі. Так выглядаў чалавек васьмі благаслаўленняў, які штодня нёс у сабе радасць Евангелля, добрай Навіны, радасць збаўлення, ахвяраваннага нам Хрыстом. Ён выглядаў так, як кожны з Вас, як сапраўдны малады чалавек, студэнт, ваш равеснік» – гэтымі словамі кардынал Караль Вайтыла ў сакавіку 1977 года адкрываў выставу, прысвечанную жыццю П’ера Фрасаці. П’ер Фрасаці нарадзіўся 6 красавіка 1901 года ў Турыне. Яго бацька быў італьянскім паслом ў Германіі. Сам П’ер вывучаў шахцёрскую справу на політэхнічным факультэце Турынскага універсітэту. Сваім жыццём гэты малады чалавек даваў сведчанне глыбокай і жывой веры, дапамагаў бедным і ўбогім людзям, наведваў іх, падтрымліваў духоўна і матэрыяльна. Адна жанчына так распавядае пра сваю сутрэчу з П’ерам. (падручнік вучня) “Аднойчы з вокнаў сваёй крамы я ўбачыла маладога чалавека з мноствам пакункаў у руках. Ён разносіў гэтыя рэчы, заходзячы ў дамы на нашай вуліцы. Відаць, не знайшоўшы гаспадароў у адным доме, гэты малады чалавек скіраваўся да маёй крамы. Калі ён увайшоў, я запыталася: “ Вы – такі прыгожы малады чалавек, прыстойна апрануты, і самі разносіце рэчы. Вы не баіцеся таго, што людзі могуць пра вас сказаць? Можа лепш пакіньце гэтыя пакункі ў мяне, людзі прыйдуць і самі іх забяруць”. А ён адказаў: “Мне вельмі премна самаму наведваць гэтых людзей. Я магу падзяліцца з імі адвагай, даць ім надзею на змены ў іх жыцці і перадусім пераканаць іх, каб даверылі Богу свае клопаты і цярпенні, і каб прымалі ўдзел у Святой Імшы”. — Хто такі, на ваш погляд, чалавек васьмі благаслаўленняў? Разважанне: Хрыстус у Евангеллі ўказвае шлях, які вядзе да вечнага шчасця: благаслаўленні.
— Якую ролю выконваюць благаславенні ў маім жыцці? — Якім чалавекам я імкнуся быць? — Што я адкажу Езусу на запрашэнне ісці дарогай васьмі благаслаўленняў?
Пастанова. Хатняе заданне: 1. Напішы, якое з васьмі благаслаўленняў найбольш цябе кранула. Дзе і якім спосабам ты можаш яго рэалізаваць. 2. Намалюй у сшытку адно з благаславенняў. Заключная малітва: Божа дай мне духа чыстасці, каб я мог Цябе бачыць; духа пакоры, каб мог Цябе пачуць; духа любові, каб мог служыць Табе; духа веры, каб я мог быць з Табою.
Тэма № 20, X кл. ШЧАСЛІВЫЯ ГАЛОДНЫЯ І ПРАГНУЧЫЯ СПРАВЯДЛІВАСЦІ, Date: 2016-05-13; view: 554; Нарушение авторских прав |