Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Пану Богу. Праўда мае характар фундаменту ў адносінах паміж людзьмі





Праўда мае характар фундаменту ў адносінах паміж людзьмі. Яна дае пачуццё бяспекі. Часам можна пачуць такое меркаванне: “Кожны мае сваю праўду” — але такія паводзіны знішчылі б любое грамадства. Людзі сталі б вязнямі сваіх жаданняў, інстынктаў. Падман і іншыя грахі супраць праўды вельмі раняць і крыўдзяць чалавека. У свеце існуе адна Праўда – Езус, які прыйшоў даць сведчанне праўды сваім жыццём на зямлі.

Сапраўдны вучань Хрыста – гэта той, хто жыве ў праўдзе.

К. запісвае на дошцы сказ: “ Жыць у праўдзе – гэта значыць…” Вучні павінны завяршыць яго. (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

 

Разважанне:

Вернасць праўдзе складае фундамент даверу і ўсялякіх міжчалавечых адносінаў, і перадусім фундамент сапраўднай любові.

— Чаму трэба старацца жыць у праўдзе?

— Хто для мяне з’яўляецца прыкладам жыцця ў праўдзе?

— Якімі сродкамі я дасягаю пастаўленнай мэты?

 

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Памаліся за тых людзей, якія сталі ахвярамі паклёпу, абгаворвання, ілжы.

2. Людзі падманваюць, бо праз гэта хочуць дасягнуць пэўных вынікаў. У сшытку напішы іншы спосаб дзеяння, згодны з праўдаю і вучэннем Хрыста.

 

Заключная малітва: перапрашэнне сваімі словамі за ўчынкі няпраўды, паклёп, няшчырасць. (альбо з падручніка вучня)

Тэма № 19, X кл.

Благаслаўленні – дарога да шчасця

Дыдактычная мэта:

знаёмім вучняў з навукай Езуса аб благаслаўленнях.

Выхаваўчая мэта:

заахвочваем вучняў жыць паводле благаслаўленняў, дадзеных Езусам падчас Нагорнага казання.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 5, 3-11.

Метады катэхэзы: аповед.

Ход заняткаў

Малітва: да Духа Святога.

 

Чалавек пытае

Катэхет раздае вучням пустыя карткі і просіць падпісаць іх свайму сябру і пажадаць што-небудзь з нагоды пэўнага свята. Жадаючыя чытаюць падпісанныя карткі ўголас. К. працягвае:

— Што найчасцей мы жадаем адзін аднаму?

— Які сэнс мы ўкладаем у слова “шчасце”?

Мы вельмі часта жадаем адзін аднаму шчасця, па-сапраўднаму не ведаючы, што гэта такое, бо атаясамліваем шчасце з багаццем, прыгажосцю, славай.

Пан Бог адказвае

На старонках Святога Пісання Езус паказвае нам шлях да сапраўднага шчасця. Чытаем пра гэта ў Евангеллі паводле Мацвея. Езус прамаўляе да кожнага з нас: “Жадаю табе, каб ты быў благаславёны, гэта значыць — шчаслівы!” Езус сам паказвае, як гэтага шчасця дасягнуць:

«Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаны будуць. Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну. Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць. Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць. Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць. Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць і пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва з-за Мяне» (Мц 5, 3-11)

Сучасны свет прапаноўвае нам іншыя дарогі да шчасця.

К. змяшчае на дошцы табліцу з тэкстам благаславенняў, а вучні запісваюць побач, што на гэта кажа свет. (падручнік вучня) Напрыклад:

Езус Свет
Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя багатыя, бо яны маюць усё, чаго прагнуць.
Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаны будуць. Шчаслівыя тыя, хто радуецца, карыстаючыся ўсімі дабротамі свету.
Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну. Шчаслівыя тыя, пра каго пішуць ўсе газеты і часопісы, пра каго няспынна кажуць па тэлебачанні.
Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць. Шчаслівыя тыя, хто жыве ў абсалютнай свабодзе, без высілкаў і абмежаванняў.
Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць. Шчаслівыя тыя, хто жыве для сябе, бо яны не губляюць дарма час і сродкі.
Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. Шчаслівыя тыя, хто бярэ ад жыцця ўсё, асабліва ў сэксуальнай сферы, бо іх жыццё яркае і эмацыянальнае.
Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць. Шчаслівыя тыя, хто свабодна дэманструе сваю сілу і незалежнасць, бо іх баяцца, на іх хочуць быць падобнымі.
Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыятыя, хто сёння кіруе натоўпамі, бо ў іх руках улада.

Бачым, які вялікі кантраст існуе паміж тым, чаго хоча Езус, і тым, да чаго імкнуцца людзі ў сучасным свеце.

Слова «благаслаўлённыя» значыць: «шчаслівыя, годныя хвалы». Рэвалюцыя Езуса грунтуецца на тым, што рэчы, якія свет называе няшчасцем, у вачах Езуса знаходзяць найвышэйшую пахвалу. Убогасць духа, смутак, цішыня, цярпенне, голад і прагенне справядлівасці, міласэрнасць, чысціня сэрца, захаванне супакою, цярпенне пераследу — усё гэта свет адкідае. Але ўсё гэта набліжае нас да Бога і вядзе да вечнага шчасця.

Date: 2016-05-13; view: 458; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию