Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать неотразимый комплимент Как противостоять манипуляциям мужчин? Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?

Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ракрыць фактары, якія срыяюць авалоданню роднай мовай





Пры вывучэннi роднай мовы ỹзнiкае асаблiвая цяжкасць у сувязi з тым, што моỹныя паняццi - назоỹнiк, склон, спражэнне, дзейнiк i г. д.- вельмi абстрактныя, а тэарытычныя звесткi выдаюцца ỹ падручнiках у строгiх фармулёỹках правiл i азначэнняỹ, без паказу, як апошнiя выведзены. Цяжкасць яшчэ i ỹ тым, што дзецi вывучаюць такую сацыяльную з'яву, якой яны валодаюць з ранняга дзяцiнства i якая для iх не вызначаецца навiзной.

Школьная практыка пацвярджае, што вучнi больш актыỹна вучацца тады, калi працуюць з ахвотай, з жаданнем, з цiкавасцю, i настаỹнiк павiнен думаць не аб тым, як прымусiць клас працаваць, а як зацiкавiць яго працай. Дз. I. Пiсараỹ справядлiва адзначаỹ, што прыахвоцiць значна цяжэй, чым прыняволiць. Цiкавасць да здабывання ведаỹ па мове ỹзнiкае ỹ вучняỹ натуральна, калi сам настаỹнiк шчыра захоплен моỹным матэрыялам, тлумачыць яго як вечна новы для сябе, жыва, з пад'ёмам. Цiкава настаỹнiку – будзе цiкава i дзецям. Не ỹсё можна выкладаць займальна, ды i не патрэбна. Зацiкавiць неабходна. Адзiн са спосабаỹ павышэння цiкаỹнасцi да мовы – прымяненне прыёмаỹ навуковага пазнання, часцей за ỹсё параỹнання. Няхай вучнi, напрыклад, скажуць, якiя словы падобныя адно да другога па розных прыметах: вяду, зямля; прачытаць, чытанка (па колькасцi складоỹ, нацiску, напiсаннi галосных, будове марфемнага складу слова, змяненнi i г. д.). Дзецi будуць займацца параỹнаннем, знаходжаннем падабенства i

адрозненняỹ, выдзяленнем iстотных прымет, адчуюць шматграннасць слова.

На павышэнне цiкавасцi да вывучэння мовы ỹ вялiкай ступенi ỹплывае ацэнка паспяховай дзейнасцi школьнiкаỹ на розных этапах заняткаỹ: у час апытвання i тлумачэння новых ведаỹ, пры выкананнi трэнiровачных практыкаванняỹ i падвядзеннi вынiкаỹ работы. Дзецi задаволены, калi iх поспехi заỹважаюць, заахвочваюць, няхай сабе i простым словам "правiльна".



Моỹная дзейнасць набывае для вучняỹ большае значэнне, калi перад iмi раскрываюць мэту работы, неабходнасць вывучэння новых ведаỹ, растлумачваюць, дзе iх можна будзе прымянiць, чым яны ỹзбагацяць дзяцей. Гэта вельмi важны стымул для актыỹнай работы i свядомых адносiн да моỹнага матэрыялу, асаблiва калi ён "нецiкавы".

Прага, iмкненне да ведаỹ добра стымулююцца разнастайнасцю форм самастойнай работы пры вакананнi практыкаванняỹ з пасiльнымi цяжкасцямi (лёгкi поспех дзяцей не задавальняе), з навiзной заданняỹ, з творчым характарам iх. Проста прыдумаць якi-небудзь сказ – для дзяцей лёгка i нецiкава, такое заданне iм хутка надакучае. Але дастаткова канкрытызаваць заданне: скласцi сказ на пэỹную тэму, выразiць пэỹную думку, ужыць пэỹную форму, парадак слоỹ - i яно набывае цiкавасць, стварае цяжкасцi, якiя вучнi павiнны пераадолець i атрымаць ад гэтага задавальненне.

Практыкаванням i заданням можна надаць займальную, гульнёвую форму, i гэта створыць дадатную эмацыянальную сiтуацыю. Вядомая гудьня "Чацвёртае лiшняе",напрыклад, абвастрае мысленне дзяцей, прымушае iх аналiзаваць словы, прымяняць свае веды. Так, калi трэцякласнiкам пры вывучэннi спражэння прапануецца сярод дзеясловаỹ шэпча,сеюць, гавораць, iдзе знайсцi "чацвёртае лiшняе", то для iх гэта не забава. Перш чым даць адказ (дзеяслоỹ II спражэння гавораць лiшнi), вучнi ỹдумлiва папрацуюць.

Гульня, якая не патрабуе значнай дзейнасцi мыслення, можа быць выкарыстана, як правiла, тады, калi дзецi стамiлiся на ỹроку i трэба разрадзiць разумовую напруджанасць. Лiшняя яна, калi вучнi i без яе працуюць з ахвотай, напруджана. Псiхолагi даказалi, што займальнасць навучання,хаця i выклiкае эмацыянальную насычаную ỹвагу, не забяспечвае прагi пазнання на працяглы час. Пазнавальная цiкавасць – гэта глыбокая ỹнутрана ỹстойлiвая цiкавасць да ведаỹ, адчуванне патрэбы дзелаць тое, што вывучаецца. Такую матывацыю вучобы i трэба развiваць у школьнiкаỹ.

Пэỹную ролю ỹ развiццi пазнавальнай цiкавасцi да вывучэння мовы адыгрываюць наглядныя дапаможнiкi(таблiцы, плакаты, карцiны, iлюстраваныя паштоỹкi) i дыдактычны тэкставы матэрыял.

СКЛАДАННЕ ПЛАНА АПАВЯДАЛЬНЫХ ТВОРАЎ

Пры навучанні дзяцей складанню плана прачытанага настаўнік паказвае, што ўсякі твор мае лагічную паслядоўнасць, пэўную стурктуру. План адлюстроўвае паслядоўнасць эпізодаў, з якіх складаецца твор. Навучанне складанню плана праходзіць у два этапы: 1 - дзяленне твора на часткі, адносна закончаныя па змесце; 2 -падбор загалоўкаў ці пунктаў плана.

Для навучання складаць план падбіраюцца тэксты з яснай і простай структурай, вызначаюцца вучэбныя задачы работы з планам: устанавіць паслядоўнасць падачы падзей, падзяліць твор на лагічна закончаныя часткі, захаваць паслядоўнасць выкладання, сфармуляваць галоўную думку твора, кожнай яго часткі. План складаецца пасля аналізу зместу твора.



Падрыхтоўка вучняў да складання плана праводзіцца ўжо ў перыяд навучання грамаце. Першакласнікі вучацца ўстанаўліваць адпаведнасць загалоўкаў зместу маленькіх тэкстаў, падбіраюць свае загалоўкі. Настаўнік паказвае вучням, чаму адзін загаловак удалы, а другі не.

Выбарачнае чытанне таксама рыхтуе вучняў да складання плана. З яго дапамогай дзеці выдзяляюць з твора асобныя думкі, у іх развіваецца ўменне дзяліць апавяданне на часткі.

Навучанне складанню плана праводзіцца ў пэўнай сістэме. Першакласнікі вучацца складаць малюнкавы план. У якасці пачатковага практыкавання настаўнік дае некалькі ілюстрацый да апавядання, казкі ў дэфармаваным выглядзе і прапануе вучням размясціць іх адпаведна зместу. Малюнкавы план вучні могуць складаць самі на аснове творчага ўяўлення. Для складання малюнкавага плана выкарыстоўваюцца ілюстрацыі да твора з кнігі. Пазней малюнкі да частак твора не даюцца, іх прапануюць самі дзеці. Ужо ў першым класе складаецца лагічны (слоўны) план. Першакласнікі вучацца дзяліць твор на часткі, устанаўліваць іх паслядоўнасць.

У метадычнай літаратуры прапануюцца розныя віды заданняў для складання лагічнага плана:

1. Настаўнік дае першакласнікам гатовы план прачытанага твора і прапануе суаднесці кожны пункт плана з часткай тэксту. Вучні тлумачаць, чаму менавіта такі загаловак лепш за ўсё падыходзіць да той ці іншай часткі.

2. Тэкст падзелены на часткі. На дошцы запісваюцца пункты ў дэфармаваным выглядзе. Вучні суадносяць пункты плана з часткамі тэксту.

3. З дапамогай настаўніка вучні падбіраюць да частак загалоўкі, вызначаюць галоўную думку. Загалоўкі запісваюцца на дошцы.

4. Тэкст не падзелены на часткі. Настаўнік вызначае, колькі частак у тэксце, дае пункты плана. Вучні перачытваюць тэкст і знаходзяць мяжу кожнай часткі.

5. Даюцца пункты плана. Вучні самі дзеляць тэкст на часткі. Спачатку пункты плана ідуць па парадку, потым яны перастаўляюцца – гэта больш складаны варыянт задання.

Складанне плана дапамагае школьнікам больш свядома і глыбока зразумець змест твора, яго галоўную думку, сэнсавыя сувязі паміж часткамі. Работа з планам развівае мову і мысленне вучняў, павышае свядомасць чытання, актывізуе і ўзбагачае слоўнік. План дае школьнікам перашпачатковае ўяўленне пра кампазіцыю твора, а таксама дапамагае падрыхтаваць розныя віды пераказу.

Пункты плана могуць быць у форме двухсастаўных і аднасастаўных (назыўных) сказаў, розных па мэце выказвання. У межах аднаго плана сказы павінны быць аднатыпныя.

 








Date: 2015-10-19; view: 818; Нарушение авторских прав

mydocx.ru - 2015-2018 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию