Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать неотразимый комплимент Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?

Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






АНАЛІЗ ЗМЕСТУ ТВОРА НА ЎРОКАХ ЧЫТАННЯ





На кожным уроку шматразовае чытанне абавязкова спалучаецца з іншымі заняткамі. Выпрацоўка і ўдасканаленне правільнага, свядомага, выразнага і бегалаг чытання ажыццяўляецца ў адзінстве з фарміраваннем у вучняў уменняў аналізаваць твор. Важнейшыя патрабаванні пры аналізе твора – узаемазвязаны разгляд зместу і выяўленчых сродкаў твора, а таксама комплекснае ажыццяўленне адукацыйных і выхаваўчых задач у працэсе работы з творам. Гэтыя патрабаванні вызначаюць асноўныя напрамкі работы з творам і абумоўліваюць характар пытанняў і заданняў пры аналізе твора. Важна, каб вучні ўсвядомілі выказаныя ў творы думкі і лагічныя сувязі паміж імі, засвоілі канкрэтны змест, кампазіцыю твора, матывы паводзін персанажаў і іх характэрныя рысы, выдзелілі асноўную думку і зрабілі абагульненне.

Работа з тэкстам павінна дапамагчы вучням зразумець падтэкст, гэта значыць унутраны змест, які яны змогуць усвядоміць тады, калі зразумеюць учынкі герояў, якія яны маюць значэнне, выкажуць свае адносіны да падзеі, факта, герояў. З гэтай мэтай настаўнік праводзіць гутарку па прачытаным іаналіз твора пачынае з пытанняў такога тыпу: 1. Пра каго гаворыцца ў апавяданні? (назавіце дзеючых асоб). 2. Пра што расказвае аўтар? Часам вучні не могуць знайсці асноўную сюжэтную лінію твора, тады гэта заданне выконваецца пасля паўторнага чытання і гутаркі па творы. Пытанні павінны быць кароткія, простыя, даступныя, дакладныя, змястоўныя і правільна пабудаваныя з граматычнага боку. Найбольш эфектыўнымі будуць пытанні, якія выклічуць у вучняў роздум, дапамогуць устанавіць сувязь паміж падзеямі, матываваць учынкі герояў твора.

Заданні і пытанні, якія ставіць настаўнік да ўсяго твора ці да яго частак, павінны дапамагаць развіццю мыслення дзяцей, іх творчых уяўленняў. Пытанні могуць быць пастаўлены з мэтай: а) праверыць, ці свядома вучні засвоілі фактычны змест твора; б) праверыць разуменне вучнямі сэнсу слоў, выразаў; в) праверыць, раскрыць прычынныя сувязі; г) дапамагчы вучням зрабіць абагульненне, вывад; д) звязаць прачытанае з жыццём.



Пры чытанні і аналізе мастацкіх твораў раскрываюцца вобразныя выразы, вядуцца назіранні за кампазіцыяй, вобразамі твора, выясняецца яго тэма, ідэя.

У сувязі з аналізам твора выкарыстоўваюцца розныя віды работ з тэкстам: выбарачнае чытанне, гутарка, ілюстраванне тэксту, складанне плана, падрыхтоўка пераказу і апавядання пра героя.

Мэта абагульняючай гутаркі залежыць ад характару матэрыялу, які чытаецца на ўроку. Пры чытанні мастацкага твора задача гутаркі – дапамагчы вучням глыбей асэнсаваць ідэйную задуму пісьменніка, падкрэсліць і ацаніць характар і ўчынкі герояў і ўстанавіць свае адносіны да герояў і твора. У час гутаркі настаўнік дае магчымасць многім вучням выказацца, дапамагае ім ясна падаць свае думкі, выкарыстаць у адказах новыя словы і выразы.

Для заключнай гутаркі не варта рыхтаваць шмат пытанняў. Яна будзе эфектыўная тады, калі выкліча ў вучняў роздум, дасць ім магчымасць выказаць свае думкі.

Структуру аналізу твора можна прадставіць наступную:

1. Знаёмства са зместам твора.

1) першаснае чытанне твора (настаўнікам, вучнямі (2 паўгодзе 3 класа, 4 клас, настаўнікам і вучнямі)

2) праверка першаснага чытання (адказы на 2 – 3 пытанні па змесце з мэтай выяўлення агульнага разумення)

2. Слоўнікавая работа.

3. Паўторнае чытанне твора (усяго, калі неялікі ; па частках – вялікі).

4. Аналіз твора:

- адказы на пытанні настаўніка;

- выбарачнае чытанне;

- чытанне па заданні настаўніка;

- работа над словам, словазлучэннем;

- вызначэнне частак у тэксце;

- састаўленне плана;

- пераказ,

- іншыя віды работы (работа па ілюстрацыі, славеснае маляванне, састаўленне прасцейшых характарыстак, работа над выяўленчымі сродкамі, драматургія, выкарыстанне дадатковай літаратуры: прыказкі прымаўкі, загадкі).

5. Абагульняючая гутарка

- Які твор чыталі?

- Хто аўтар?

- Для чаго напісаны гэты твор?

- Якая асноўная думка твора?

- Хто і што падабаецца ў творы?

- Чаму і за што?

- Як бы вы паступілі?

 






Date: 2015-10-19; view: 1448; Нарушение авторских прав

mydocx.ru - 2015-2019 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию