Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Функцыі ўрокаў пазакласнага чытання. Асноўныя віды навучальнай дзейнасці





Урокі пазакласнага чытання – асноўнае звяно ў сістэме педагагічнага кіраўніцтва самастойным чытаннем дзяцей. Яны маюць сваю спецыфіку і адрозніваюцца ад урокаў класнага чытання, бо на іх рашаюцца іншыя задачы.

Структура ўрокаў пазакласнага чытання залежыць ад агульных дыдактычных заканамернасцей – мэты заняткаў і асаблівасцей матэрыялу, які складае змест урока. Пры падрыхтоўцы ўрокаў пазакласнага чытання неабходна забяспечыць паступовасць, паслядоўнасць і сістэматычнасць у засваенні вучнямі ведаў і ў выпрацоўцы ў іх уменняў і навыкаў. У сувязі з тым, што ўрокі пазакласнага чытання павінны развіваць самастойнасць школьнікаў, выхоўваць у іх актыўнасць, структура іх разнастайная і не ўкладваецца ў якую-небудзь схему. Кожны ўрок – творчасць настаўніка і вучняў.

Да ўрокаў пазакласнага чытання прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні. На кожным уроку праводзіцца ўлік таго, што вучні чыталі самастойна. Яны прыносяць у клас кнігі, якія прачыталі ці яшчэ чытаюць.

На кожным уроку маюць месца элементы аналізу твора ў форме гутаркі ці ў форме вольных выказванняў вучняў: Што вам асабліва спадабалася ў кніжцы? Што вы можаце сказаць пра гэтую кніжку? У працэсе аналізу твора выдзяляецца галоўная думка.

На ўроках вучні чытаюць часцей услых, часам выкарыстоўваецца і чытанне самому сабе, практыкуецца інсцэніраванне, чытанне па ролях, чытанне на памяць.

Слоўнікавая работа на ўроках пазакласнага чытання выконвае дапаможную ролю. Разбіраць усе словы, незразумелыя дзецям, на такім уроку не варта. Тлумачацца найбольш цяжкія, аналізуюцца найбольш яркія, вобразныя звароты, якія вучням трэба запомніць. Для слоўнікавай работы дзеці вучацца выкарыстоўваць даведнікі, спасылкі і зноскі ў нізе старонкі, заўвагі ў канцы кнігі.

Пераказ прачытанага на ўроку пазакласнага чытання адрозніваецца ад пераказу на ўроках чытання. Вучні перадаюць сюжэт кнігі (выбарачны пераказ), перадаюць прачытанае па ролях, інсцэніруюць асобныя эпізоды.

На ўроках пазакласнага чытання ствараюцца ўмовы для творчых відаў работы: ілюстраванне прачытанага (славеснае і графічнае), аплікацыя, лепка, выкарыстоўваюцца гуказапісы, малюнкі, рэпрадукцыі карцін, партрэты, дыяфільмы, праводзяцца пісьмовыя творчыя работы тыпу сачынення, водзыву на прачытаны твор, заметкі аб прачытанай кнізе.

Усе віды заняткаў на ўроках пазакласнага чытання павінны падпарадкоўвацца адной з важнейшых задач – выхаванню чытацкай самастойнасці вучняў. У сувязі з гэтым настаўнік, рыхтуючыся да ўрока пазакласнага чытання, прадумвае формы самастойнай работы і прыемы падключэння да яе ўсіх вучняў. На кожным уроку павінна быць 4 – 5 выступленняў аб прачытаным; трэба, каб на працягу года школьнікі ўдзельнічалі ў пазакласных масавых мерапрыемствах; трэба, каб на ўроку чыталі і абмяркоўвалі прачытанае ўсе, а пытанні вымушалі ацэначнага падыходу да прачытанага – усё гэта дапамагае развіццю самастойнасці вучняў.

Пэўнае месца на ўроках пазакласнага чытання варта адвесці элементам займальнасці. Апрача такіх відаў работ, як інсцэраванне, ілюстраванне, сачыненні, неабходна практыкаваць літаратурныя віктарыны, конкурсы на лепшую ілюстрацыю, заметку, складанне альбома загадак. Элементы спаборніцтва, займальнасці павышаюць эфектыўнасць такіх урокаў і выклікаюць цікавасць вучняў да іх.

На кожным уроку рэкамендуюцца новыя кнігі. Прыёмы рэкамендацыі і заахвочвання да чытання розныя: выстаўка кніг на тэму ўрока ці кніг аднаго пісьменніка, рэкамендацыя настаўніка з паказам кнігі, абмен думкамі, чытанне ўрыўкаў з кнігі, якую рэкамендуюць прачытаць, разгляд ілюстрацыій ці ўсёй кнігі, дэманстрацыя фрагментаў дыяфільма.

Урокі пазакласнага чытання праводзяцца рэдка. Плануюцца яны адразу на паўгода ці на ўвесь год, што дазваляе прадугледзець іх разнастайнасць, паслядоўнасць, сувязь паміж імі, а таксама размеркаванне відаў работ на уроках, размеркаванне тэм у адпаведнасці з задачамі выхавання і развіцця дзяцей, з датамі чырвонага календара, з узроўнем падрыхтоўкі вучняў.

 

 

Date: 2015-10-19; view: 4027; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию