Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Структура работы над прачытаным апавяданнем





Кнігі для чытання ў пачатковых класахуключаюць многа мастацкіх твораў розных жанраў. Літаратура адлюстроўвае жыццё, паказваючы ў мастацкіх вобразах тыповыя характары, факты, з'явы. У сувязі з гэтым мастацкі твор праз канкрэтны вобраз дапамагае чытачу лепш убачыць і зразумець жыццё. Мастацкія творы багаты выяўленчымі сродкамі: метафарамі, эпітэтамі, параўнаннямі. Асноўная вартасць мастацкай літаратуры – яе ідэйнасць і вобразнасць.

Усе гэтыя асаблівасці мастацкіх твораў у асноўным і вызначаюць методыку іх чытання. Пры гэтым настаўнік добра памятае, што толькі цэласнае успрыманне твора дае магчымасць вучням уявіць мастацкія вобразы і разам з тым адчуць настрой, думкі герояў і зразумець задуму аўтара. Успрыманне мастацкага твора залежыць ад выразнасці чытання яго. Выразнае чытанне выклікае ў дзяцей вобразныя ўяўленні, думкі, пачуцці, настрой. У працэсе чытання і аналізу мастакага твора вядуцца назіранні за мовай, за некаторымі асаблівасцямі кампазіцыі твора, таму што задума пісьменніка раскрываецца ўсёю сістэмаю выяўленчых сродкаў. Пры гэтым творы розных мастацкіх жанраў маюць свае сродкі ўздзеяння на чытача (кампазіцыя, стылістычныя прыёмы) і пры чытанні іх настаўнік выкарыстоўвае розныя метадычныя прыёмы.

На ўроку чытання апавяданняў праводзяцца ўсе асноўныя віды заняткаў:

1. Падрыхтоўчая работа

2. Чытанне

3. Гутарка з мэтай першага ўспрымання

4. Работа з тэкстам

5. Складанне плана

6. Пераказ тэкста

7. Заключная гутарка

8. Падрыхтоўка да выразнага чытання

Рыхтуючыся да ўрока чытання, настаўнік плануе тыя віды заняткаў, якія адпавядаюць асаблівасцям апавядання і задачам урока.

Падрыхтоўчая работа да чытання апавядання не павінна быць працяглаю. Перад чытаннем не трэба пераказваць змест апавядання, таму што гэта зніжае цікавасць вучняў да тэксту. Кароткім паведамленнем ці гутаркай настаўнік рыхтуе вучняў да ўспрымання твора, стварае пэўны настрой, выклікае адпаведныя пачуцці.

Выразнае чытанне настаўніка мае вялікае значэнне, яно не толькі выклікае пэўныя пачуцці, перажыванні, але і служыць вучням узорам чытання. Глыбока эмацыянальныя апавяданні з дыялогамі, драматычнымі падзеямі лепш успрымаюцца вучнямі пачатковых класаў праз выразнае чытанне настаўніка, а таксама падрыхтаваных вучняў ці праслухоўванне грамзапісу.

Пасля першага чытання патрэбна правесці гутарку, каб праверыць, якія пачуцці выклікаў у іх твор, як зразумелі яны ідэйную задуму пісьменніка. Можна паставіць такія пытанні: Якое месца ў творы вас асабліва ўразіла? Калі вы радаваліся, сумавалі? Чаму аўтар так назваў твор?

Паўторнае чытанне і мэтанакіраваная работа над усведамленнем усіх бакоў апавядання (лагічны, вобразны, эмацыянальны) займае асноўнае месца на ўроку. У цэнтры ўвагі павінен быць твор, яго змест, вобразы, выяўленчыя сродкі, кампазіцыя, ідэя. У першую чаргу разбіраецца сюжэт: развіццё дзеяння, паводзіны і ўчынкі дзеючых асоб. У працэсе аналізу апавядання праводзіцца гутарка, якая звяртае ўвагу вучняў на ўмовы, абставіны, у якіх дзейнічаюць героі, на іх мову як сродак характарыстыкі, на апічанне прыроды. Адказваючы на ўмела сфармуляваныя пытанні, вучні ўдумліва чытаюць твор і глыбей усведамляюць яго ідэйны сэнс. Мэтанакіраванае чытанне тэксту адначасова спрыяе выпрацоўцы і ўдасканаленню навыкаў чытання.

Пасля разбору апавядання да яго можна скласці план, а потым падрыхтаваць той ці іншы від пераказу.

У плане ўрока прадугледжаны розныя віды заняткаў, якія патрабуюць ад вучняў удумлівага чытання твора, дапамагаюць усведамленню яго галоўнай думкі і устанаўленню сваіх адносін да герояў.

Структура работы над апавяданнем наступная:

1. Перадтэкставы этап работы над творам.

- Уступнае слова;

- Уступная гутарка;

- Экскурсія.

2 Знаёмства са зместам твора.

а)першаснае чытанне твора (настаўнікам, вучнямі (2 паўгодзе 3 класа, 4 клас, настаўнікам і вучнямі)

б)праверка першаснага чытання (адказы на 2 – 3 пытанні па змесце з мэтай выяўлення агульнага разумення)

  1. Слоўнікавая работа.
  2. Паўторнае чытанне твора (усяго, калі неялікі; па частках – вялікі).
  3. Аналіз твора:

- адказы на пытанні настаўніка;

- выбарачнае чытанне;

- чытанне па заданні настаўніка;

- работа над словам, словазлучэннем;

- вызначэнне частак у тэксце;

- састаўленне плана;

- пераказ,

- іншыя віды работы (работа па ілюстрацыі, славеснае маляванне, састаўленне прасцейшых характарыстак, работа над выяўленчымі сродкамі, драматургія, выкарыстанне дадатковай літаратуры: прыказкі прымаўкі, загадкі).

  1. Абагульняючая гутарка

- Які твор чыталі?

- Хто аўтар?

- Для чаго напісаны гэты твор?

- Якая асноўная думка твора?

- Хто і што падабаецца ў творы?

- Чаму і за што?

- Як бы вы паступілі?

 

Date: 2015-10-19; view: 3065; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию