Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Санька вінаваціць Вераб'ёў
Саньку забралі са склепа яшчэ ноччу, кінулі ў машыну і кудысьці павезлі. Куды, ён не ведаў. Думаў, што на расстрэл. I вось ужо другія суткі Санька сядзіць у цёмным падвале. Ад школьнага склепа ён адрозніваецца толькі тым, што пад самай столлю тут ёсць невялікае акенца. За бруднай шыбай хістаецца ад ветру тоненькая, яшчэ зялёная былінка і раз-пораз праходзяць то ў адзін бок, то ў другі салдацкія боты. У падвале не так страшна, як у склепе, но так лезуць у галаву чорныя думкі. Тут многа людзей, і гэта супакойвае. Побач з Санькам сядзіць на цэментаванай падлозе, прыхіліўшыся да цаглянай сцяны, аднарукі дзядзька, зарослы да самых вачэй чорнай шчацінай. Ён звесіў галаву на грудзі і, здаецца, спіць. 3 другога боку ляжыць дагары, падклаўшы рукі пад патыліцу, яшчэ зусім малады хлопец. А далей — шапкі, картузы, хусткі, дзіравыя боты, старыя, падвязаныя вяроўкай галёшы і нават лапці. Лапці належаць старому з шырокай, як лапата-хлебніца, барадой. Яна закрывае яму грудзі амаль да пояса. Стары ні на каго не глядзіць. Ён увесь час пазірае на свой дзіравы лапаць і вялізнымі, вузлаватымі пальцамі спрабуе запхнуць у дзірку брудную анучу. Непадалёку ад яго — дзве дзяўчынкі. Яны прыціснуліся адна да адной і спалохана ўздрыгваюць, як только што ляпне за дзвярыма. Адна з іх ужо амаль дарослая, а другая — зусім горкае дзіця. Тварык дробненькі, абсыпаны вяснушкамі, нібы вераб'інае яечка. Гэта толькі здаецца, што аднарукі спіць. Калі Санька прымасціўся побач, ён расплюшчыў вочы, пільна глянуў на свайго новага суседа і нібы даўняга знаёмага спытаў: — А цябе за што? Спытаў так, быццам Санька і не чалавек, быццам ён не можа нарабіць немцам шкоды. Расказваць не ахвота. Санька толькі ўздыхнуў і адвярнуўся. — Не хочаш — не гавары, — не пакрыўдзіўся сусед і зноў заплюшчыў вочы. Паветра ў падвале густое і вільготнае, пахне анучамі, сырой адзежай і потам. Ад усяго гэтага кружыцца галава. Як скрозь сон даносяцца крокі з-за бруднага акенца, бразгае замок на дзвярах, вішчаць, аж мароз ідзе па скуры, іржавыя завесы. — Кандраценка, выходзь! 3 кутка падняўся дзядзька ў прамасленым, зашмальцаваным летніку і пачаў пераступаць цераз галовы, цераз ногі, цераз клункі. Завішчалі завесы, і дзверы праглынулі няскладную, згорбленую постаць Кандраценкі. Санька спіць і не спіць. То яму здаецца, што ляжыць ён у Плёсах каля свайго будана, то паўстае перад вачыма тоўсты карак фашыста, складзены гармошкам над каўняром. — Яны знайшлі ў бульбе пісталет, — узнікла ў Санькі здагадка, — і пільнавалі, калі я прыйду... Аднекуль з-пад столі зноў рыпіць той жа голас: — Іван Лебяда, выходзь... На гэты раз падняўся Санькаў аднарукі сусед. Ён не спяшаючыся, па-гаспадарску абцерушыў прыліпшыя да вайсковых пацёртых штаноў саломіны і пайшоў. На парозе павярнуўся і сказаў: — Бывайце на ўсякі выпадак... Яму паспеў адказаць толькі шырокабароды дзед: — Бывай, сынок... I дзверы праглынулі Лебяду. Саньку стала страшна. Што ён будзе рабіць, калі паклічуць і яго? Што з ім зробяць? Меншая дзяўчына пачала хліпаць: — Наташа, мне страшна, — прашаптала яна. Другі Санькаў сусед, кірпаты хлопец, які да гэтага моўчкі грыз саломіну, з неадабрэннем глянуў на дзяўчат і, звяртаючыся да Санькі, сказаў: — Абы сырасць разводзіць. Дзеўкі і ёсць дзеўкі. Вочы на мокрым месцы. Мяне не за такое ўзялі і то... Яны разгаварыліся. Хлопца завуць Міколам. Ён з Чыстых Луж. Затрымалі яго з савецкімі лістоўкамі. — Пасвіў я ў лесе карову, — шэпча кірпаты, — і вось пайшоў дамоў узяць хлеба, а па дарозе назбіраў лістовак. Іх там цэлымі жмутамі самалёт накідаў. — А што пішуць? — Пішуць, што блізка, што пад Курскам сагнулі немцаў у дугу. Ну, ды я ўсяго не памятаю. Словам, з гэтымі лістоўкамі мяне і сцапалі. Партызан, кажуць. А я ім: не, пан, паперу на раскурку ўзяў... 3 гэтым хлопцам спакайней. Ва ўсіх яго словах, рухах, паводзінах ёсць упэўненасць і вера, што ўсё абыдзецца, усё будзе добра. — Я дык уцяку, — не сумняваецца Мікола. — Дзякуй богу, не першы раз. — А як? — узняўся на локаць Санька. — Там будзе відаць... 3 пятага на дзесятае расказаў сваю гісторыю і Санька, як ён украў зброю і сумку, як яго схапілі, як білі і пыталіся — навошта. — Я сказаў, што вераб'ёў страляць... Мікола доўга слухаў моўчкі, усё грыз сваю саломіну, а потым заўважыў: — Ну і дурань ты. Трэба было адразу браць і ў сенцы. Тут нечакана ўвязаўся ў гаворку дзед. Ён непрыкметна перасеў на месца Лебяды. — Эге-е, — заківаў дзед барадой, — справа твая, хлопец, неважнецкая. Толькі ты слухай сюды — нікога больш не ўблытвай. Калі ўзяўся вінаваціць вераб'ёў, на тым і стой... Тут загрымелі цяжкой клямкай дзверы, завішчалі завесы, і на цэментаваную падлогу мяшком зваліўся акрываўлены Лебяда. — Аляксандр Макавей, выходзь... Спачатку Санька і не ўцяміў, што гэта маюць на ўвазе яго. Ён нават аглянуўся навокал, хто там яшчэ з такім жа, як у яго, прозвішчам. Але ніхто не варушыўся. — Макавей! I Санька пайшоў, пераступіў цераз крывавую лужыну, што расцяклася з-пад аднарукага, і нейкімі чужымі, драўлянымі нагамі стаў падымацца па каменных прыступках. I вось перад ім сядзіць пажылы, гладка паголены, наадэкалонены афіцэр. Вочы добрыя, спагадлівыя, не такія, як у таго з тоўстым каркам. Ён з ласкавым папрокам ківае галавой, быццам хоча сказаць: хлопец, хлопец, як мне цябе шкада. Афіцэр хоць і кепска, але гаворыць па-руску: — Как тэбя зваць, мальшык? — Санька. — Санька іст Александр? Карошы мальшык. У меня свой сін ест дома, такой, какой ты. Зваць Петэр, значыць — Пеця, Пеця. Паведаміўшы пра свайго сына, немец змоўк, цяжка ўздыхнуў і закурыў цыгарэту. Санька, насупіўшыся, разглядае вышытага на яго мундзіры арла. «Хітры, — думае ён пра афіцэра. — Кось-кось — і за грыву». Афіцэр пускае тонкія струменьчыкі дыму і расказвае, як ён вельмі любіць «рускі мальшык», як ёй іх шкадуе. Ім, бедным, вайна перашкодзіла вучыцца, многія з іх сіраты, бо бацькоў сілай пагналі на вайну. Санька — хлопчык разумны, і ён, зразумела, раскажа, хто навучыў яго ўкрасці пісталет і сумку. За гэта яму дадуць многа вельмі смачных цукерак і пакатаюць на машыне. Саньку прыпамятавалася, як яго везлі сюды пад аўтаматам. Пакаталі ўжо — хопіць з яго, здаволіўся. Яму падораць самы сапраўдны пісталет, калі ўжо ён гэтага хоча. — Ты хацел такой пістоль? — спытаў немец і паклаў на стол зброю. — Пістоль будет твой... Людзі, якія вучаць красці «рускі мальшык» нямецкія сумкі з картамі і пісталеты, — вельмі дрэнныя людзі. Яны самі баяцца гэта рабіць і пасылаюць «бедны мальшык» на смерць. Але Саньку нічога не будзе. Пакараюць толькі таго, хто яго навучыў. Немцам, якія білі яго там, пад вокнамі ў бульбе, таксама здорава пападзе, таму што «некарашо абідзіт бедны мальшык». — Ты будзеш гаварыт, затшэм брал пістоль? Санька моўчкі кіўнуў у знак згоды галавой. — Затшэм? — Вераб'ёў страляць, — прызнауся Санька. — А сумку? — Так. Хацеў у яе што-небудзь класці. Яна прыгожая. Не, афіцэр нічым не зможа «памагайт», калі Санька будзе такім неразумным. Яго будуць біць, яго могуць расстраляць. Яны хочуць пакараць толькі тых нядобрых людзей, што вучаць красці. Красці непрыгожа і сорамна. — Вераб'ёў страляць, - стаіць на сваім Санька. Моцны ўдар па твары зваліў яго на падлогу. У вачах замітусіліся сінія, ружовыя, жоўтыя агеньчыкі, закружылася столь, лямпа і афіцэр разам са сталом. — Вераб'ёў? — пытае немец. — Вераб'ёў, — хныкае Санька. Яго біў здаравенны салдат, біў цяжкімі валасатымі кулакамі, біў папругай, біў ботамі. Потым, калі страціў прытомнасць, аблілі з вядра вадой. Мокрага, акрываўленага Саньку паднялі пад пахі і зноў пасадзілі на ўслон перад сталом. Санька баяўся крыві. Ён не мог глядзець, як хлопцы б'юць каменнем жаб, ён уцякаў у белы свет, калі бацька рэзаў свінню. А тут чамусьці абыякава зірнуў на свае чырвоныя пальцы і апусціў галаву. Па лбу з галавы пацёк цёплы струменьчык, заліў вочы. Санька працёр іх рукавом і глянуў на афіцэра, як скрозь каляровае шкельца. Афіцэр ружовы, салдат ружовы, лямпа над галавой ружовая. Ён, здаецца, аглух. У галаве бомкаюць нейкія званы. Быццам дзесьці за сцяной крычыць афіцэр. Што ён крычыць — не чуваць, але і так вядома. Яму хочацца ведаць, навошта ўзяў Санька пісталет. — Вераб'ёў страляць. Яго прывалаклі ў падвал ледзь жывога, таксама, як і Лебяду, штурхнулі за дзверы. — Вераб'ёў страляць,— сказаў Санька шырокабародаму дзеду, які падхапіў яго на рукі, і страціў прытомнасць.
Date: 2016-05-16; view: 407; Нарушение авторских прав |