Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Размясціўся у Плёсах атрад





 

Ура — немцы капаюць акопы! I робіцца гэта, вядома, не так сабе. Ідуць нашы. Першым гэтую навіну прынёс у хату Няўмыка. Неяк раніцой ён прыйшоў у наш двор і забарабаніў сваей гумавай палкай у шыбу.

— Эй, вы! Адзін чалавек на акопы!

Бабуля бразнула аб чалеснік патэлышй і выбегла на ганак.

— Ды які з мяне капач, Аўдзеіч?

— Няхай хлопец ідзе! — буркнуў Няўмыка і падаўся ў другі двор.— Карміць будуць! — паабяцаў ён напаследак.

Я ім таксама не капач: прыкінуўся хворым і не пайшоў.

А ў хуткім часе пасля гэтага дня, як сказала мая ба­буля, і зусім перавярнуўся свет. Немцы — туды, італьянцы — адтуль, аж дрыжыць шаша пад бясконцымі калонамі машын, падвод, гармат. Цяпер у вёсцы ўсе ведаюць, што набліжаецца фронт.

Немцы рыхтуюцца да абароны, рыхтуецца да баёў і мая бабуля. Перш-паперш мы з ёю зрабілі рамонт нашага бліндажа: новым ламаччам умацавалі накат, абставілі сцены снапамі саломы — не так будзе сыра і холадна.

Людзі пачалі капаць ямы і хаваць у іх збожжа. Гэта было зусім не лішнім: пшаніцу дык пшаніцу, ячмень дык ячмень — немцы бяруць, што трапіцца на вочы, і высыпаюць коням. Схавалі і мы з бабуляй свае запасы: два мяшкі закапалі пад падлогай у сенцах, адзін зацягнулі пад печ. Ну, думаем, цяпер іх і сам чорт не знойдзе.

Прыйшлі ўласаўцы. Іх бабуля не любіць больш за немцаў. I хоць я ёй сто разоў тлумачыў, што ўласаўцы — тыя ж белагвардзейцы, яна не можа зразумець, як гэта свае пайшлі на сваіх. У тым, што ўласаўцы «свае», — галоўная бяда. Немец так добра нашых хованак не ведае, нашых хітрыкаў так не разумее, як свой чалавек, рускі. Яны прайшліся па двары з доўгім вост­рым шворнам, успаролі зямлю, заглянулі ў сенцы, і вось ужо іх коні мелюць нашу пшапіцу.

Калі ўласаўцы паехалі, бабуля са слязьмі падмяла рэшткі збожжа каля карыта, падабрала збожжа да апошняга зярнятка проста з зямлёй.

— Гэта ж трэба так згнюшчацца з хлеба! — не можа супакоіцца яна.

Праўда, уласаўцы зглумілі не ўсё.

— Што ў мяне рукі адсохлі? — абураецца бабу­ля. — Гэты ідал вядро — коням, а я вядро — у дзежку, пакуль ён у хляве.

Сапраўды, у дзежцы аказалася з мяшок збожжа. Цяпер мы і яго зацягнулі пад печ.

А вось карову пад печ не схаваеш. Міронаву немцы ўжо зарэзалі, пакінулі дзеду толькі шкуру, капыты і вантробы. Дабяруцца і да нашай. Вось тады мы паскачам. Толькі яна нас усю вайну і карміла.

— А ты ж кажала, што ты наш колміш, — сказаў бабулі Глыжка.

— Мы з ёй разам, — удала выкруцілася старая.

Цэлы вечар мы з бабуляй трымалі нараду і вырашылі, што мне трэба гнаць нашу Рыжую ў Плёсы і пасвіць, пакуль трохі схлыне гэтая саранча.

Плёсы — гэта такое ў нас за вёскай ёсць месца: ні луг ні лес. У лагчынах летам расце асака і густыя кусты лазы ды алешніку, на сухіх грывах — бярэзнік, трапляюцца маладыя кучаравыя дубкі і крывыя, развесістыя сосны. Там можна не адну карову схаваць. Зацішнае месца.

I вось раніцой, яшчэ на досвітку, Рыжая і я выйшлі з двара. За маёй спіной зрэбная торба з харчамі, за поясам сякера, бо трэба ж будзе зрабіць сабе нейкае жыллё.

У Плёсах хлопцаў паўвёскі, усе з каровамі. Яны тут жывуць не першы дзень. Нарабілі буданоў, паляць вогнішча, пякуць бульбу. Тут ужо і Міцька, і Коля Бурэц. Не відаць толькі Санькі, бо ў іх каровы няма, а толькі каза. Але апоўдні з'явіўся і Санька з казой.

Нас тут чалавек дваццаць, і ніхто да прыходу Санькі не падумаў, каб арганізавацца ў якое-небудзь вайсковае аб'яднанне. А Санька адразу ацаніў абстаноўку і прапанаваў:

— Давайце створым партызанскі атрад. Я буду камандзірам.

— Бач ты! Толькі прыйшоў і ўжо камандзір! — упікнуў яго Міцька. Міцька таксама хоча быць камандзірам, тым больш, што ён першы пасяліўся ў Плёсах. I тут пачаўся шум і гвалт, разгарэлася гарачая спрэчка. Я стаю за Саньку, а Коля Бурэц за Міцьку. Нарэш­це вырашылі не крыўдзіць абодвух. Саньку, улічваючы яго даўнюю чапаеўскую славу, назначылі камандзірам, а Міцьку — начальнікам штаба. Міцька крыху паўпіраўся і згадзіўся.

I пачалося партызанскае жыццё. Вакол Плёсаў выстаўлены пасты і сакрэты з загадам строга сачыць за праціўнікам. Цэлы дзень у «штаб», які размясціўся ў Міцькавым будане, ідуць з пастоў данясенні: вакол, маўляў, спакойна, вораг не падазрае, што ў плёсаўскіх хмызняках размясціўся наш атрад. Міцька дакладна не ведае, чым павінен займацца начальнік штаба, і часта ўмешваецца ў распараджэнні камандзіра. Яны падоўгу спрачаюцца паміж сабой за ўладу — задзірысты, як малады пеўнік, Санька і спакойны, але ўпарты і настырны Міцька.


Спачатку ўсё гэта было падобна на гульню на попла­ве, а потым пачалося і ўсур'ёз. Нехта з дому прывалок вінтоўку і з дзесятак патронаў. Коля Бурэц прынёс тры гранаты. Больш за ўсіх вызначыўся сам начальнік шта­ба. Ён калісьці на лузе прыхаваў ручны кулямёт і два дыскі з патронамі. Пасля доўгіх пошукаў кулямёт прыцягнулі ў Плёсы. Ён быў іржавы. Міцька не мог адкрыць затвор і са злосцю агрэў абушком маёй вайсковай сякеры па рукаятцы. Пачуўся стрэл, які нарабіў у атрадзе перапалоху. Наперадзе стаяў камандзір. Куля прашыла камандзірскую штаніну і ўспарола мурог перад самай пысай нечай каровы. Карова спалохана адскочы­ла ад чорнай разоры, а потым вярнулася і са здзіўленнем панюхала свежую зямлю.

— Цяпер, калі прыйдзе па кароў немец, пеканём, — рашуча заявіў Міцька і схаваў кулямёт у траву. Ніхто ў гэтым не сумняваўся: вядома, пеканём.

Вольныя ад службы хлопцы схадзілі на поле кіламетры за два, накапалі бульбы, і вось ужо войска, расчырванелае ад гарачыні вогнішчаў, перапэцканае ў са­жу і вуголле, выкачвае з прысаку — хто лазіной, хто трэскай — печанку і з асалодай на яе дзьме. Эх, і смачная ж бульба, згатаваная сваімі рукамі ў лесе, на свежым, прыпраўлоным восеньскімі гаркаватымі пахамі паветры. Ядуць яе з тым, у каго што ёсць: хто з са­лам, хто з соллю, а хто і проста з такам — нішчымную. Мы з Санькам мачаем у соль на чыстай белай анучцы, а ў Міцькі соль у бляшанцы з-пад ваксы. Начальнік штаба ляжыць на баку, не спяшаючыся, самавіта разламвае надвае сопкую, гарачую бульбіну, акуратна соліць яе і накіроўвае ў рот.

Павячэраўшы, ён закрывае сваю бляшанку і кладзе яе, нібы табакерку, у кішэню. Начальнік штаба ніколі не разлучаецца са сваей паходнай салонкай. Ён без яе, як курэц без кісета.

Плыве над Плёсамі вераснёўская ноч, блудзіць па хмызняках вецер, то прыцішыцца, быццам прыслухоўваецца, то сарвецца з месца і пабяжыць, як ашалелы, палохаючы нашых вартавых. Мігаюць на небе далёкія, халодныя зоркі, цяжка ўздыхаюць каровы, пазашывалася ў буданы, спіць у сене Санькава войска. Не спяць толькі вартавыя. Яны расклалі маленькі агеньчык і туляцца да святла і цяпла: там, у цемрадзі, нібы хто ходзіць, нібы хто крадзецца, нібы хто прытаіўся за кустом.

А раніцой нашы камандзір і начальник штаба яшчэ раз паказалі нам, што ўсё гэта не гульня і не жарты.

Пецька Чыжоў, ці проста Чыжык, худы і хваравіты дванаццацігадовы хлапчук, страціў пільнасць і заснуў на пасту. Праўда, страшнага нічога не здарылася, калі не лічыць, што паўсвіткі вартавога згарэла ў той час, як ён спаў ля агню, але Санька патрабуе лютай кары.

— Ты ведаеш, чаму загінуў Чапаеў? — грозна вядзе камандзір свой допыт.

Чыжык стаіць у акружэнні «партызан», каб і хацеў даць лататы, ды няма куды. Таму ён кратае босай нагой сухі сучок і недагарэлым рукавом выцірае нос.

— Чапаеў загінуў, — бушуе Санька, — з-за такіх разяў, як ты. Яны таксама спалі на пасту. Іх саміх зарэзалі белыя і ўсіх чапаеўцаў акружылі. Ты здраднік і смаркач. Такіх расстрэльваць трэба.

Пачуўшы пра расстрэл, Чыжык навастрыў вуха.

— Правільна! — падтрымаў камандзіра начальнік штаба.

— А я дзеду скажу! — прыгразіў Чыжык началь­ству.

Тут Міцька не вытрымаў і даў няўдаламу вартавому пару разоў па шыі. На гэтым суд і расплата закончыліся.

Пакуль разбіраліся з Чыжыкам, дэзерціравала камандзірская каза. Мы аблазілі ўсе кусты і ямы, але знайсці нідзе не маглі. Вырашылі, што яна ўцякла дамоў. Санька даручыў атрад Міцьку, а сам са слязьмі і праклёнамі пайшоў у вёску. 3 ім пайшоў і я. Трэба даведацца, як там бабуля з Глыжкам, ды цяплей апрануцца. Ночы ядраныя.

 

 







Date: 2016-05-16; view: 411; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.008 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию