Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Дзед Мірон на нас спадзяецца





 

Наш агарод з аднаго боку Міронавага саду, а Санькаў — з другога. На Санькавым агародзе непралазны гушчар маку-самасею. Цётка Марфешка, полючы грады, заўсёды шкадуе яго рваць. Вясной маку не відаць, але потым, набраўшыся сілы, ён глушыць агуркі, памідоры, бульбу і капусту. У час цвіцення на нашай вуліцы няма прыгажэйшага агароду, чым Санькаў. Ён гарыць чырвоным полымем.

Калі мак паспявае, яго галоўкі шамацяць на ветры, і з акенцаў, што ўтвараюцца пад шапачкамі макавак, рассяваюцца па зямлі дробныя чорныя зярняткі. Ма­быць, з-за гэтага маку ў Санькі і прозвішча такое — Макавей.

Іншы год цётка Марфешка збірае маку амаль цэлы пуд. Але заўсёды мы выходзім на збор ураджаю раней за яе. Мы з Санькам не чакаем, пакуль макаўкі высахнуць і пачнуць шамацець, а рвём, калі яны крыху пажаўцеюць. Адкруціш адну галоўку, абкалупаеш зверху брыжкі, і церушы сабе чырванаватыя зярняты на далонь. Калі хапае цярпення, іх можна назбіраць цэлую жменю. А тады ўжо ўсе адразу ў рот. Лепшага смаку і не знойдзеш!

Санькавай маці нашы вылазкі ў агарод не вельмі падабаюцца. Звычайна, прагнаўшы нас старым дзеркачом, яна доўга крычыць услед, што мы — саранча, што ад нас махалам не адмахаешся, што Санька дулю цяпер з'есць, а не корж з макам.

Праз некаторы час, калі мы вяртаемся ў двор, яна пачынае нам расказваць розныя жахі. 3 яе слоў выходзіць, што мак — самая небяспечная рэч на свеце. Калі яго наесціся багата, можна заснуць і не прачнуцца. Як Санька быў малы, дык крычаў дзень і ноч. Думалі, на­дарвецца, давалі макавы адвар, каб заснуў. Але колькі давалі? Адну кропельку. Мы з Санькам слухаем ды хмыкаем самі сабе. Дай нам зараз маку па цэламу рэшату, дык мы не то што не заснём, а нават не задрэмлем.

На другі дзень пасля паходу ў поле мы вырашылі наглядзець, ці не ўкраў хто нашы боепрыпасы. Ішлі агародам і непрыкметна для саміх сябе пачалі есці мак. Спачатку Санька сарваў адну макаўку, а потым і я. Аднак вельмі параскашавацца нам не ўдалося. Рыпнулі варотцы, і на агарод выйшла цётка Марфешка. Пачуць нас яна пачула, а вось убачыць не ўдалося: мы шмыганулі ў бульбу, а там паўзком дабраліся да Міронавага плота і прыселі ў бур'яне. Цётка доўга падазрона аглядала агарод, бурчала нешта сабе пад нос, потым падвязала фартух і пачала збіраць агуркі-насеннікі. А гэ­та значыць — надоўга.

Мы ляжым у траве і ціха перашэптваемся. Калі б прыйшлі партызаны, мы першыя паказалі б ім, дзе жыве Няўмыка. Ён цяпер стаў важнай птушкай, начапіў на рукаў павязку і ходзіць па вёсцы з нямецкай вінтоўкай. На ім новы, з іголачкі касцюм, хромавыя боты, у руцэ гумавая палка. Ляпае ён той палкай па халяве і смяецца з людзей:

— Хопіць з вас, нажыліся пры бальшавіках. Дайце цяпер і мне пажыць.

Сустракаючы старых мужчын, Няўмыка крычыць на іх, каб здымалі шапкі, а на жанчын, каб нізка кланяліся:

— Што, забыліся пры бальшавіках, як гэта робіцца? Не пазнаць цяпер і рудога Няўмыканёнка: у новых крамных штанах, у шаўковай кашулі. На двары лета, а Рудзька ў чаравіках ходзіць — так распанеў. Праўда, адзін раз, калі ён паткнуўся да нашага раўчака, мы яго абляпілі гразёй, але, відаць, дарма зачапіліся. Пагражаў бацьку сказаць пра савецкія кніжкі.

Паліцэйскіх у нас зараз пяць. Трое нашых, а два нейкія чужасельскія прыблуды. Бліжэйшы памочнік у Няўмыкі — крывароты Ахонька. Мая бабуля гаво­рыць, што ён усё жыццё нягеглым быў, а тут, бачыш, у людзі выбіўся.

У мяне да крываротага Ахонькі асаблівы рахунак. Ён пабіў маю бабулю, патрабуючы самагонкі. Самагонкі ў нас не было, а каб і была, дык не для гэтага крывароцькі. Бабуля яму так і сказала:

— Ідзі ты адсюль, гіцаль.

А ён размахнуўся ды кулаком ёй у грудзі. Бабуля і сёння яшчэ стогне.

— Эх, хутчэй бы партызаны,— уздыхаем мы з Сань­кам, а па той бок плота пабліскваюць на сонцы сакавітыя хрусткія антонаўкі. Калі глядзіш на іх, аж слінкі цякуць. Адна бяда — нельга нам трэсці і Міронавы антонаўкі, бо таксама абяцалі. Але Санька знаходзіць выйсце.

— А навошта нам трэсці? — разважае ён.— Назбіраем на зямлі ападкаў. Усё адно гніюць.

Падумалі і вырашылі, што так будзе сумленна і дзед Мірон не будзе злавацца.

Ёсць у Міронавым плоце адна наша запаветная дошка. Цвік, якім яна прыбіта да ніжняй жэрдкі, амаль зусім пераела ржа, а што яна не даела, мы абцугамі перакусілі яшчэ вясной. Цяпер гэтая дошка легка адыходзіць убок. Пацягнеш яе рукой і лезь, калі ласка.

I вось Санька і я пад антонаўкай, поўзаем па бульбянішчы, шукаем яблыкі. Санька ўжо схаваў за пазуху штук пяць, а я толькі два. Мне крыўдна і не хочацца адставаць ад яго.


I раптам Санька шэпча:

— Мірон.

I сапраўды, я убачыў Мірона, які ішоў у наш бок. У руках ён трымаў гладыш і яшчэ штосьці абматанае чыстай анучкай. Уцякаць праз свой ход позна. Калі дзед заўважыць, сораму не абярэшся.

— Давай сюды! — сказаў Санька і шмыгнуў у Міронаў бліндаж. 3 перапуду ён ляпнуўся лбом аб бервяно, якое падтрымлівала накат, аднак нават не войкнуў. За Санькам скаціўся ў бліндаж і я. Разлік у нас просты: дзед паходзіць па садзе і паверне назад, а мы спакойна адсядзімся тут і потым уцячом.

Пасля яркага сонечнага святла ў бліндажы цёмна, хоць вока выкалі. Чамусьці моцна пахне лякарствам. А чаму — разбірацца няма калі. Мы жвава рынуліся ў самы цёмны куток. У тэты момант пачуўся чыйсьці хрыплы голас:

— Вады-ы...

Мы з Санькам абамлелі — хто тут яшчэ апрача нас? Памкнуліся былі да выхаду, і зноў позна. У бліндажы стала зусім цёмна — святло засціў дзед Мірон. Сагнуўшыся ў дугу, каб не ўдарыцца галавой аб бярвенні, ён прайшоў міма нас і схіліўся ў цемры над чалавекам.

— Стой! Стой! — раптам закрычаў незнаемы.— Арлоў, глядзі справа! Справа глядзі! Бліжэй падпускай... Агонь!

Я і дыхаць перастаў, прыліп да сырой глінянай сцяны. Але праз хвіліну незнаемы сціх. Чуваць, як стукае карэц аб зубы, цурчыць на салому вада ды дзед сам сабе мармыча пад нос:

— Госпадзі, божа мой, твая воля...

Паступова вочы прывыклі да цемры. Цяпер я добра бачу дзеда. Ён стаіць на каленях каля раненага, папраўляе пад галавой падушку, падбівае салому пад посцілку. Ранены ў гімнасцёрцы, з зоркай на рукаве, галава абкручана белымі анучкамі, пад расхрыстаным каўняром таксама бінты з чорнымі плямамі. Кроў. Я ківаю галавой Саньку:

— Пакуль дзед нас не бачыць, давай ціхенька выйдзем.

Санька прыклаў палец да губ:

— Маўчы! Не заўважыць.

Але Мірон нас заўважыў. Спачатку разгубіўся, уздрыгнуў і ледзь не выпусціў гладыш, а потым, разгледзеўшы, што за госці, сярдзіта нахмурыў бровы і сурова буркнуў:

— А ну, выходзьце!

Дзед дыбае наперадзе і не азіраецца. Нам можна тысячу разоў уцячы. Аднак мы чамусьці гэтага не робім, а пляцёмся следам паслухмянымі авечкамі. Толькі перад тым, як зайсці ў двор, Санька быў прыпыніўся ў нерашучасці. Тут стары расчыніў варотцы і прапусціў нас у двор.

У Міронавых сенцах прыемны халадок. Смачна пахне спелымі яблыкамі і мёдам. Толькі нам не да гэтага. А што, калі дзед здыме з крука вунь тыя лейцы ды дасць добранька? Будзем тады ведаць.

3 хаты выйшла Міроніха, баба Гана, ветлівая і гаваркая жанчына.

— А-а, хлопцы,— сказала яна, быццам даўно чакала такіх гасцей.— Вы чаго-небудзь прыйшлі?

3 клеці адгукнуўся Мірон:

— Гэта я іх прывёў. Справа ў нас важная.

Ён прынёс некалькі вялікіх чырвоных яблыкаў, паклаў іх на стол, паставіў талерку мёду.

— Частуйцеся... Ды вы не саромейцеся, сядайце. Для прыліку мы крыху панекалі, маўляў, не хочам, так сказаць, толькі што ад стала, ды і мёд мы не вельмі любім.

— А вы ўсё ж паспытайце. Можа, і спадабасцца. ГІаспыталі. Нішто сабе. Есці можна. I пачалі паціху налягаць. Але не так ужо, каб дзед падумаў, што мы век мёду не бачылі. А потым так захапіліся гэтым за­пяткам, што забыліся пра ўсё на свеце. Санька нават нос вымазаў. Але як ні стараліся, увесь мёд з'есці не змаглі, адваліліся ад стала. I тут дзед пачаў размову:


— Вось што, хлопцы, вы ўжо немалый, і я прашу вас мне дапамагчы...

Мы сядзім, натапырыўшы вушы: чаго гэта ён ад нас хоча?

— А што зрабіць? — пытае Санька.

— Па-першае,— сказаў дзед, паскробшы ў барадзе,— было б вельмі добра, каб у вас былі кароткія языкі. Пра тое, што вы бачылі сёння ў бліндажы, каб ні адна жывая душа не ведала. I дома не гаварыце.

Нам нават крыўдна стала: за каго дзед нас лічыць? Нам што ні скажаш — магіла. Пра чартакож і зараз ніхто нічога не ведае.

— А па-другое,— працягваў дзед,— вы ўсюды бегаеце, усё бачыце. Калі заўважыце што-небудзь падазронае, мне скажыце... Ну, куды паліцаі ходзяць, што робяць...

— Учора Ахоньку чэрці насілі па агародах,— тут жа паведаміў я,— толькі не на нашай вуліцы.

— Вось бачыце, нам з вамі трэба трымаць вуха востра... Яны жартаваць не будуць. Загад іхні чыталі?

— Пра камісараў? Чыталі,— кіўнуў Санька галавой. За варотамі дзед Мірон яшчэ раз строга нас папярэдзіў:

— Дык глядзіце ж, хлопцы, ані-ні...

I пайшоў. Дзед нам спадабаўся. Аказваецца, ён не такі ўжо і нелюдзімы, і не такі ўжо і скварлівы. Вунь колькі мёду наваліў, еш толькі. I нам з Санькам паверыў. Дапамажыце, кажа, хлопцы. Як з дарослымі, размаўляў. Цяпер мы не будзем спускаць вачэй ні з Ахонькі, ні з Няўмыкі і асабліва з Рудзькі — той хутчэй за ўсё можа цранюхаць што-небудзь. Заўжды па садах лазіць.

На абед я спазніўся. Бабуля, прыбіраючы пасуду са стала, сустрэла мяне са здзеклівай ветлівасцю.

— У вас папелі, а ў нас паелі,— сказала яна, а по­тым і зусім раззлавалася: — Дзе гэта ты швэндаешся цэлымі днямі?

Так я і скажу, што быў у Мірона, што бачыў там камісара. А як жа!

 

 







Date: 2016-05-16; view: 536; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.011 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию