Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
А ЧАГО Ж Я ХАЦЕЎ АД НЕМЦАЎ?
Ранішнюю цішыню парушыў посвіст снарадаў. Яны праляцелі над самымі хатамі, ледзь не зачапіліся за вербы і разарваліся — адзін на поплаве, другі на агародах. Бабуля схапіла вядро вады, заліла ў печы недагарэлыя галавешкі, выскачыла на двор і скамандавала: — Бягом у бліндаж! Мы ўсе кінуліся туды. Сядзім гадзіну, другую, пятую. А наверсе грукоча вайна, малоціць зямлю цяжкімі цапамі, вытрасае з яе душу. Маці прыхілілася да сцяны і, сціснуўшы зубы, стогне — зноў у яе ўсхадзілася сэрца. Глыжка зашыўся ў куток на мех з сухарамі, прыціх, быццам і няма яго. Бабуля ўвесь час лае сама сябе, што не паслухалася Скока і не разбурыла свінушнік для перакрыцця. А я з самага краю, амаль на выхадзе, накрытым начоўкамі. Мне страшна і разам з тым цікава, што робіцца наверсе, як там нашы, дзе немцы. Бой грыміць, грукоча, — здаецца, што па зямлі качаюць вялізную жалезную бочку з каменном: з аднаго боку нашы, з другога немцы. Вось бочка недзе за сялом набірае разгон, фашысты налягаюць, і яна коціцца па вуліцах, па хатах, па вербах, па нашым агародзе, скаланаючы зямлю. Зараз наедзе на бабульчын бліндаж, раструшчыць гнілое ламачча над галавой, утопча нас у пясок. Але тут нашы налягаюць з другога боку, і бочка коціцца назад, грукаючы каменнем па сваіх жалезных баках. На сэрцы робіцца лягчэй: наша ўзяла. Я не вытрымаў і высунуўся з-пад начовак. Гляджу, па бульбе, прыгінаючыся да зямлі, бягуць два чырвонаармейцы — адзін у касцы, у другога забінтаваная галава. Раз-пораз яны чмякаюцца ў бульбоўнік і страляюць у бок Міронавага саду. Адыходзяць. Я падзяліўся назіраннямі са сваімі. Маці нічога не сказала, а бабулі гэта не снадабалася. — На вуліцы ім месца няма ваяваць,— з неадабрэннем сказала яна.— Людскую бульбу ім трэба выталачыць. А потым накінулася на мяне, быццам гэта я іх прывёў на агарод: — Сядзь, ірад, пакуль не паказалі табе саву смаляную. Апоўдні ўсё сціхла. Чуваць толькі, як стракочуць конікі ў траве, быццам маленькімі пілкамі пераразаюць сухія былінкі. У чыстым, бязвоблачным небе, шырока распластаўшы крылы, кружыцца каршак, а вакол яго з гоманам носіцца дробнае птаства. Бабуля першая вылезла наверх. — Ой, госпадзі, усе косці анямелі,— прастагнала яна і пайшла ў разведку. Ёй карцела хутчэй паглядзець, ці цэлая хата, ці не здарылася чаго з каровай, ці не псуюць куры грады. Але да хаты бабуля не дайшла. Яна трушком прыбегла назад і падняла нас па трывозс: — Адарка! Хутчэй бяры дзяцей ды ў хату. Танкі па агародах ідуць. Затопчуць! Маці спалохана вохнула, схапіла за руку анямеўшага Глыжку, я следам за імі. Танкі яшчэ далека, на тары. Яны трушчаць платы, ламаюць яблыні, прасуюць копы жыта — ідуць напрамкі, не выбіраючы дарогі. — Хату, можа, аб'едуць,— абнадзейвае нас бабуля. У хаце ад акна мяне не адцягнуць. Толькі маці з бабуляй адвернуцца, а я ўжо і прыліп да шыбы. — Адыдзі, нячысцік! Адыду. А праз хвіліну зноў. Вельмі ўжо хочацца паглядзець, якія яны — немцы. — 3 рагамі,— злуецца бабуля. 3 рагамі не з рагамі, а ўсё ж страшныя. Рассыпаліся ланцугом па агародах, у расхрыстаных мундзірах, на баку жалезныя рабрыстыя бляшанкі, на жываце аўтаматы. Ідуць, перагукваюцца, цыгарэткі смаляць. Затрашчаў і рассыпаўся наш спарахнелы плот. Яго ботам паваліў салдат. Паваліў, паглядзеў па баках, зазірнуў у бабульчын бліндаж і пайшоў далей па аўсянішчу. 3 нашага агарода ён звярнуў у Міронаў сад. Спыніўся пад антонаўкай, сарваў яблык і кінуў у траву — кісла, падышоў да другога дрэва — таксама не сладабалася. Гляджу, з маліны вылазіць яшчэ адзін. Удвух яны аблюбавалі белы наліў. Яблык на дрэве было ўжо небагата: дзед Мірон іх даўно абтрос і раздаў чырвонаармейцам. I мы з Санькам там трохі пахадзілі. Але на самай верхавіне яшчэ вісела дзесяткі са два. Немцы страсянулі, але дзе ты іх страсеш, дрэва старое, дзябёлае. Гэта не спыніла фашыстаў. Адзін з іх, здаравенны, як калгасны бугай, перадаў свой аўтамат другому, спрытна ўскарабкаўся наверх і пачаў трэсці з усёй сілы. Яблыня захадзіла, захісталася, ніжняя, самая развесістая галіна затрашчала і як бы нехаця апусцілася на зямлю. Немец паляцеў з дрэва потырч, падхапіўся, і абодва зарагаталі. Праз нейкую хвіліну яны сабралі яблыкі і пайшлі. — Во як! — сказаў я.— Не спытаўшыся, зайшлі ў чужы сад, нарабілі шкоды... Хіба так можна? — А чаго ж ты хацеў ад немцаў? — буркнула бабуля і зноў: — Адыдзі ад акна, сатана! Калі ў Міронавым двары загрукатала аўтаматная чарга і залемантаваў сабака, я ўжо больш не здзіўляўся. А чаго ж я хацеў ад немцаў?
Date: 2016-05-16; view: 456; Нарушение авторских прав |