Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Камісар ідзе на ўсход
Сёння раніцой мне ад дзеда Мікалая была добрая праборка. Прыйшоў ён да нас, каб паладзіць страху ў хляве, а бабуля яму і паскардзілася, маўляў, Іван ад рук адбіўся. I вось дзед сядзіць каля акна на ўслоне, раз-пораз мацае свае вусы і чытае мне пропаведзь: — Дык што ж гэта ты, хлопец, га? Я стаю насупраць і разглядаю свае парэзаныя ногі. На адным вялікім пальцы збіты пазногаць, а другі завязаны анучкай. Скокнуў учора са страхі на разбітую бутэльку. — Што ж ты маўчыш? Ці размаўляць, можа, са мной не хочаш? — дапытваецца дзед. Бабуля выцягвае з печы чыгун і падлівае масла ў агонь: — Даўно палка хадзіла... Вось тут і пайшло! Калі ён быў такі, як я, дык і ў полі араў, і каня пасвіў, і сеяў, і касіў, і малаціў, і чаго-чаго толькі не рабіў, а не гойсаў днямі чорт ведае дзе. Па-мойму, ён столькі працаваў, што дарослым і рабіць не было чаго. Яны, напэўна, цэлымі днямі білі лынды ды лушчылі гарбузікі. — Ты чаго ўсміхаешся? — пакрыўдзіўся стары.— Ты забыў, што табе бацька казаў? Забыў? — Не,— вымавіў я праз сілу. — Ну дык глядзі ж. Вунь на тваёй шыі брат, маці хворая і баба старая. Хопіць дурніцу ганяць. На тым і скончылася. Дзед вынес з сенцаў лесвіцу і палез на страху, а мы з бабуляй пайшлі на агарод капаць бульбу. Я падкопваю віламі-трызубцамі калівы, а каравыя бабуліны пальцы дбайна пераграбаюць зямлю, кідаюць бульбіну за бульбінай у стары лазовы кош. Мая нага на вілах, а вочы то ў Міронавым садзе, то на вуліцы. 3 галавы не выходзяць думкі пра камісара, пра яго расказ аб нашых бацьках. Увесь час карціць расказачь пра бацьку і бабулі. Але яна пачне тады дапытвацца, адкуль гэта мне вядома. Калі я ўжо занадта задумаюся або загледжуся і праміну каліва ці мелка падкапаю, бабуля зноў на мяне: каму мы робім? Сабе ці чорту лысаму? Накапаную бульбу яна высыпае ў мяхі. У свой — два кашы, у мой — адзін. — Ох, грэх мой цяжкі,— уздыхае бабуля кожны раз, ускідваючы мяшок на плечы, а я ўслед: — Ох, мех мой цяжкі! I валакуся за ёю ў хату. Там мы высыпаем бульбу пад падлогу і — зноў на агарод. Непадалёку, па свежым бульбянішчы, корпаецца Глыжка: будуе ў зямлі розныя пячуркі, капае траншэі і акопы. Ён вымазаўся з галавы да ног — вачэй не відаць. Яму, зразумела, можна жыць на маёй шыі. Бульба ўдалася добрая. Падымеш корч — паглядзець прыемна: буйная, чыстая. Бабуля ўвесь час радуецца: — Слава богу, хоць драчонікі есці будзем. А мне не да драчонікаў. Зусім выбіўся з сіл, ні рук, ні ног не чую. На думку бабулі, гэта ад вялікага панства. Мы працавалі да вечара. Пачало ўжо змяркацца. Доўгі день ад плота лёг на ўвесь агарод, на вербах загаманілі вераб'і. Пацягнула сырасцю. У гэты час на нашай вуліцы і паказаліся паліцэйскія. Наперадзе важна крочыць Няўмыка. На ім ужо не цывільнае адзенне, а нямецкі мундзір, у руках тая ж гумавая палка. Вінтоўку павесіў на плячо ўгару прыкладам, быццам паляўнічы. За Няўмыкам валакуцца крывароты Ахонька і яшчэ адзін незнаемы, чужасельскі. Чаго яны тут сноўдаюць? Раўчака нашага з жабамі не бачылі, ці што? А можа самагонкі шукаюць? Калі Няўмыка стаў пераходзіць вуліцу, а Ахонька паказаў свайму прыяцелю рукой на Міронаву хату, страшная здагадка апякла мяне. Вынюхалі, сабакі. Па камісара ідуць. Я кінуў мяшок на зямлю і, ледзь не збіўшы з ног ашаломленую бабулю, кінуўся па бульбянішчу ў Міронаў сад. Хутчэй! Хутчэй! Галоўнае — паспець раней, чым яны, галоўнае — папярэдзіць дзеда Мірона. На маё шчасце, паліцэйскія затрымаліся каля раўчака. Няўмыка перамахнуў яго легка, а Ахонька скочыў у гразь. Цяпер ён абмывае запэцканыя боты, а яго спадарожнікі стаяць і рагочуць. Рагачыце сабе, а я ўжо на плоце. Трохі разадраў кашулю, трохі насадзіў у жывот скабак, ды пакуль жаніцца — загаіцца. У двары разляцеліся з-пад ног ашалелыя ад страху куры, шмыгнуў пад ганак кот, і вось я ўжо ў хаце лаўлю ротам паветра: — Па-па-па-ліцэйскія... А выскачыць не паспеў. Загрукалі на ганку боты, бразнула клямка, і парог пераступіў Няўмыка. За ім праціснуўся чужасельскі. Ахонька застаўся на двары. — Добры дзень, Мірон,— прывітаўся Няўмыка і хуткім, зладзейскім позіркам агледзеў хату. Чужасельскі нічога не сказаў. Прымёрз у парозе і паглядае спадылба. Мяне вельмі здзівіў яго твар, быццам на ім чэрці гарох малацілі: яміна на яміне. — Што, не чакалі гасцей? — здаволена хмыліцца Няўмыка, ляпаючы гумавай палкай па халяве. «Во,— думаю,— руды сабака. Яшчэ ў госці набіваецца». Дзед Мірон, які пры маім з'яўленні жвава злез з печы, цяпер хворы-хворы. За паясніцу трымаецца абедзвюма рукамі, дыбае да стала і стогне: — А якія цяпер госці? Во скруціла ў барановы рог, хоць гвалт крычы. Ды вы сядайце, сядайце... Няўмыка крыва ўсміхнуўся. — А мы чулі, што вы прымаеце тут, корміце, поіце, на дарогу даяце... Дзе ваш пастаялец? У гэты час у хату забегла баба Гапа, трымаючы ў руках бутэльку самагонкі. Паліцаі правялі пачастунак вачыма, а дзед мне ў гэты момант непрыкметна вокам — плюсь, а сам выдумляе: — Ды які там пастаялец? Ішоў салдат з палону, ну пераначаваць пусціў. Дык ці мала што? Чалавек жа. — А мы паглядзім. — У голасе Няўмыкі пачулася нагроза. Ён кіўнуў рабому: — Заглянь пад падлогу. Сам Няўмыка адчыніў скрыню і пачаў ператрасаць ручнікі, абрусы, дзедавы споднікі. У гэты момант я цішком, цішком і — за дзверы. Памкнуўся быў з сенцаў на двор, а на прыгрэбніку поркаецца Ахонька. Ну куды мне! Заўважыць — верне назад. Тады ўсё загіне. У хаце нічога не знойдуць, дык могуць і на агарод пайсці. А Аляксандр Карпавіч там сядзіць і нічога не ведае. Я хуценька ўскарабкаўся па лесвіцы на гарышча, там у франтоне былі дзверцы ў сад. Мяккія прыцемкі ахуталі вёску. На чыстым, халодным небе заблішчаў шчарбаты маладзік. Мы выпаўзлі з бліндажа і прыслухаліся: дзесьці на краю вёскі брэшуць, заліваюцца сабакі ды шуміць вецер у пажоўклым ужо лісці яблынь. Камісар надзеў на гімнасцёрку старую ватоўку, нацягнуў на бінты шапку і стаў падобны на звычайиага вясковага дзядзьку. 3 кішэні штаноў ён выцягнуў наган, паклаў за пазуху і сказаў: — Пайшлі. Стараючыся не шамацець, па густым бульбоўніку выпаўзлі на ржышча, там па-за копамі саломы прашмыгнулі да плота і заляглі ў малінніку на мяжы. Зноў прыслухаліся. Адсюль было чуваць, як ляпаюць у Мірона дзверы, гудуць мужчынскія галасы. Я пераскочыў цераз плот хутка і бясшумна: не першы раз. А камісар не змог. Ён узяўся быў за жардзіну, паспрабанаў і, скрыгануўшы зубамі, асеў. Не зажылі яшчэ раны. Давялося адкручваць дрот, якім была прымацавана дошка. Калі камісар схаваўся ў нас пад павеццю ў саломе, я пайшоў у хату разведаць, што там чуваць. Такая перасцярога аказалася зусім не лішняя. У хаце была госця. Цётка Скачыха. У апошні час яна нярэдка прыходзіць вечарамі. Прыйдзе, сядзе на ўслоне, возьме на прыпол свайго самага меншага Скачка Юрку і бясконца балбоча. Ляжыш на печы, а яны з бабуляй: — Ла-ла-ла-ла... Кажуць, Міхей прыйшоў дамоў... Бу-бу-бу-бу... Гэта ж трэба, гэта ж трэба — немцы за дзесяць рублёў адну марку даюць, а я, дурная, аблігацыі выкінула, можа і за іх што даваць будуць. Адным словам, толькі слухай: і хто што казаў, і хто што чуў, і хто каго бачыў, і зато ажаніўся, і хто памёр, і ў каго што немцы забралі, і пачым на базары шклянка солі і шклянка табакі. Больш суседка лапоча. Бабуля яе за вочы інакш і не называе, як памяло. Ёй на язык што трапіць, заўтра ўся веска ведаць будзе. Не паспелі за мной зачыніцца дзверы, як бабуля рукам! пляснула. — А божачка ж ты мой... Паглядзіце вы на яго. Я сапраўды быў прыгожы: кашуля распаласавана, рука ў крыві. Аб той пракляты дрот разадраў, а штаны ўсе ў зямлі, у пыле, быццам мяне па раллі валаклі. Ды хіба гэта так важна? Я бабулю і слухаць не стаў, а прама звярнуўся да Скачыхі: — Там цябе, цётачка, дзядзька шукае. Аж з ног збіўся. Нехта да вас прыехаў. — Прыехаў? — не паверыла Скачыха. — Ну, можа прыйшоў. Не ведаю,— удакладніў я. Суседка крыху пабурчала, што, маўляў, і знаходзяць жа людзі час ездзіць, але загарнула свайго Юрку і пайшла, а бабуля, праводзіўшы яе за парог, узялася за мяне. На яе думку, у мяне выраслі рогі, ды іх няма каму спілаваць. Я, мабыць, спадзяюся, што бабуля пойдзе ў краму і купіць матэрыі, каб пашыць мне новую кашулю, быццам я не ведаю, што зараз за час. Апошнюю сваю спадніцу яна таксама не будзе перашываць мне на штаны. — Мае дзіцятка, слухайся бабы,— просіць маці з ложка. Цьмяна хліпае каганец на камінку. Па сценах бегае вялізны бабульчын цень. Цень то са смешным носам на паўсцяны, то нос маленькі, затое рукі даўжэзныя і галава агурком. Глыжка яшчэ не спіць. — Баб, глядзі! — паказвае ён на сцяну і смяецца. — Змоўкні хоць ты, сатанёнак! — злуецца бабуля і збірае на стол вячэру. Пры Глыжку я не магу расказваць пра камісара, які сядзіць пад павеццю ў саломе. Малое — дурное. Дзе-небудзь пахваліцца. Мяне выратаваў дзед Мірон. Ён прыйшоў, калі добра сцямнела, паклікаў бабулю за парог, і яны там пра нешта нядоўга размаўлялі. Вярнулася бабуля ў хату спалоханая і разгубленая, неяк здзіўлена паглядзела на мяне і чамусьці прашаптала: — Ідзі. Я сяджу на вуліцы, прыслухоўваюся да таго, што робіцца навокал. Хоць яшчэ і не вельмі позна, а веска быццам вымерла: ні агеньчыка, ні чалавечага голасу. Толькі выбежыць хто з жанчын да калодзежа, бразне вядром і хуценька зноў у двор. Звычайна ў гэты час звінелі, шумелі гулянні: заліваўся гармонік, дзінькаў бубен, а галасістыя дзяўчаты спявалі на ўсю вёску пра чарнабровага мілёнка. Там-сям на прызбах вялі свае бясконцыя размовы жанчыны. А цяпер ціха. Усе пазашываліся ў хаты, пазавешвалі вокны, прытаіліся. Толькі сабакі брэшуць то ў адным баку, то ў другім. У двары пад павеццю дзед Мірон доўга размаўляе з камісарам. Аб чым яны там? Можа, думаюць ісці ў партызаны, дык няхай і мяне возьмуць. Ну і Саньку, зразумела. Мы будзем у іх за разведчыкаў. Там, дзе дарослы не пройдзе, хлапчук заўсёды прашмыгне. Мы хітрыя. І смелыя. Мне моўчкі падміргваюць зоркі на небе. Іх там насыпана, як бульбы на агародзе. Ні ў адзін кош не ўбярэш. Нарэшце рыпнулі варотцы, і дзед Мірон прасунуў галаву: — Ну як, ціха? — Ціха,—адказаў я. За дзедам выйшаў Аляксандр Карпавіч. — Ну, бывай, бацька. Бывай, Мірон Захаравіч. Дзякуй табе за ўсё. Буду жывы — не забуду. Яны паціснулі адзін другому рукі, абняліся. — Ты адзін з вёскі не выйдзеш. Нарвешся,— папярэдзіў камісара дзед і звярнуўся да мяне: — Выведзі да гарадзішча і пакажы дарогу на Ярылавічы. I зноў да камісара: — Калі зможаш, зайдзі да Гаўрылы Маслюка. Другая хата ад лесу. 3 трысценам. Ён кум мне. Чалавек добры. Ну, бывай... I мы пайшлі. Горды аказаным мне давер'ем, я крочу паперадзе, увесь час шэптам папярэджваю свайго спадарожніка, дзе выбоіна, дзе ямка. Вось і поплаў. Тут мне знаёма кожная купіна, кожны куст дзядоўніку, кожная калдобіна. Рэдкімі кудзелькамі пачаў клубіцца туман. Мінуўшы поплаў, нячутнымі крокамі прайшлі цёмны, засаджаны вербамі правулак, а потым агародамі прабілі вялікі круг, каб абысці Ахонькаву хату. Далей, нізам, уздоўж канавы па тарфяному балоту, можна ісці спакойна. За гарадзішчам на сцежцы, якая вядзе лугам аж да самай рэчкі, мы развіталіся. Аляксандр Карпавіч падняў мяне пад пахі і моцна прыціснуў да грудзей. Яго калючая барада апякла крапівой мой лоб і шчокі. — Ну, Іван, геройскі ты хлопец,— сказаў ён.— Будзь такі заўсёды і цвёрда вер — наша возьме. I Санька твой малайчына. Да пабачэння, таварышы камандзіры. Мы яшчэ сустрэнемся. Я доўга стаяў і глядзеў яму ўслед, пакуль яго высокая постаць не знікла ў начной цемры. Шчаслівай дарогі, таварыш камісар!
Date: 2016-05-16; view: 409; Нарушение авторских прав |