Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэма 27. Святы Павел — Апостал народаў
Дыдактычная мэта: пазнаёміць вучняў з біблійнай гісторыяй пра навяртанне святога апостала Паўла; дапамагчы вучням зразумець, што Езус Хрыстус — усемагутны Бог, толькі Ён можа карэнным чынам змяніць наша жыццё, як змяніў жыццё Саўла; што навяртанне адбываецца дзякуючы прыняццю ласкі веры і вернаму наследаванню Езусу Хрысту. Выхаваўчая мэта: фарміраваць у вучняў імкненне быць воінам Езуса Хрыста. Матэрыялы: Біблія: Дз 8 1–3; Дз 9, 1–22. Ілюстрацыя: «Навяртанне Паўла», надпісы да ілюстрацыі: «Саўл, Саўл, чаму ты пераследуеш Мяне?» (Дз 9, 4); «Ужо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус» (Гал 2, 20); «Для мяне жыццё — гэта Хрыстус, а смерць — гэта выгада» (Флп 1, 21); «Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, я — як медзь звонкая або гулкія цымбалы» (1 Кар 13, 1). Фрагмент з фільма пра навяртанне Саўла або фрагменты пра жыццё святога Паўла. Метады катэхезы: малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — рэпартаж. Ход занятку Малітва Акт веры… Праверка хатняга задання Катэхет прапануе вучням падзяліцца вопытам малітвы за людзей, якія былі ахрышчаныя, але не з’яўляюцца сапраўднымі хрысціянамі. Пры паўтарэнні хатняга задання можна выкарыстоўваць крыжаванкі, змешчаныя ў канцы сшытка (крыжаванка № 26). Катэхет уводзіць вучняў у новую тэму. Чалавек пытаецца Катэхет: Я прынесла вам урыўкі з лістоў аднаго чалавека, прапаную вам на аснове гэтых лістоў скласці духоўны партрэт аўтара. Што вы можаце сказаць пра гэтага чалавека? Урыўкі з лістоў (у сшытку заданне № 1): «Для мяне жыццё — гэта Хрыстус, а смерць — гэта выгада» (Флп 1, 21); «Ужо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус» (Гал 2, 20); «Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, я — як медзь звонкая або гулкія цымбалы» (1 Кар 13, 1). «Настаў час майго адыходу. У добрай барацьбе я змагаўся, бег скончыў, веру захаваў. Нарэшце рыхтуецца мне вянок справядлівасці, які дасць мне Пан, справядлівы Суддзя, у дзень той. І не толькі мне, але ўсім, хто палюбіў Яго аб’яўленне» (2 Цім 4, 6–8). Вучні дзеляцца сваімі адказамі. Бог адказвае
Мы з вамі чыталі ўрыўкі з лістоў і спрабавалі скласці духоўны партрэт святога Паўла — Апостала народаў. Сёння мы з вамі бліжэй пазнаёмімся са святым Паўлам і дакранемся да вялізнага багацця яго духоўнай спадчыны. Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю «Навяртанне Паўла», а таксама надпісы: «Саўл, Саўл, чаму ты пераследуеш Мяне?» (Дз 9, 4); «Ужо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус» (Гал 2, 20); «Для мяне жыццё — гэта Хрыстус, а смерць — гэта выгада» (Флп 1, 21); «Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, я — як медзь звонкая або гулкія цымбалы» (1 Кар 13, 1). Катэхет прапануе вучням праслухаць аўдыёзапіс урыўкаў з Бібліі: Дз 8, 1–3; Дз 9, 1–22. Можна паказаць вучням фрагмент з фільма пра навяртанне Саўла або фрагменты з жыцця святога Паўла (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт). Катэхет дзеліць вучняў на тры групы і прапануе напісаць рэпартаж пра жыццё святога Паўла (у сшытку заданне № 2). Першая група піша рэпартаж пра жыццё Саўла да сустрэчы з Езусам Хрыстом; другая група піша рэпартаж пра сустрэчу Саўла з Езусам Хрыстом; трэцяя група піша рэпартаж пра жыццё Паўла пасля сустрэчы з Езусам Хрыстом.
І група Жыццё Саўла да сустрэчы з Езусам Хрыстом
«А Саўл быў згодны з ягоным забойствам. У той дзень пачаўся вялікі пераслед Касцёла ў Ерузалеме. Усе, акрамя Апосталаў, разышліся па краінах Юдэі і Самарыі. Пахавалі Стэфана пабожныя людзі і ўчынілі вялікі плач па ім. А Саўл нішчыў Касцёл, уваходзіў у дамы, забіраючы мужчын і жанчын і кідаючы іх у вязніцу» (Дз 8, 1–3). «Саўл усё яшчэ жыў пагрозамі і забойствамі вучняў Пана. Ён прыйшоў да першасвятара і папрасіў у яго лісты да сінагогаў у Дамаску, каб, калі знойдзе якіх-небудзь прыхільнікаў гэтага шляху, мужчын ці жанчын, мог звязаць іх і прывесці ў Ерузалем» (Дз 9, 1–2).
ІІ група Сустрэча Саўла з Езусам Хрыстом
«Калі ён падчас падарожжа набліжаўся да Дамаска, раптам святло з неба асвятліла яго. Ён упаў на зямлю і пачуў голас, які казаў яму: „Саўл, Саўл, чаму ты пераследуеш Мяне?“ Ён жа сказаў: „Хто Ты, Пане?“ А той адказаў: „Я Езус, якога ты пераследуеш. Устань і ідзі ў горад, там скажуць табе, што ты павінен зрабіць“. Людзі, якія ішлі разам з ім, анямелі, бо чулі голас, але нікога не бачылі. Саўл падняўся з зямлі і, хоць вочы былі адкрытыя, нікога не бачыў. Узяўшы за руку, павялі яго ў Дамаск. Тры дні ён не бачыў і не еў, і не піў» (Дз 9, 3–9).
ІІІ група Жыццё Паўла пасля сустрэчы з Езусам Хрыстом.
«У Дамаску быў адзін вучань па імені Ананія. Пан аб’явіўся яму і сказаў: „Ананія“. А ён адказаў: „Гэта я, Пане“. Пан сказаў яму: „Устань і ідзі на вуліцу, якая завецца Простай, і спытайся ў доме Юды пра Саўла з Тарса, бо ён цяпер моліцца“. I ўбачыў Саўл у аб’яўленні чалавека па імені Ананія, які ўвайшоў і ўсклаў на Яго рукі, каб ён зноў мог бачыць. Адказаў Ананія: „Пане, шмат ад каго я чуў пра гэтага чалавека, колькі ён учыніў зла Тваім святым у Ерузалеме. I тут ён мае ад першасвятароў уладу зняволіць усіх, хто заклікае імя Тваё“. Але Пан сказаў яму: „Ідзі, бо гэты чалавек — маё выбранае начынне. Ён занясе імя Маё народам, каралям і сынам Ізраэля. Я пакажу яму, колькі ён павінен выцерпець дзеля Майго імя“. Тады пайшоў Ананія і ўвайшоў у дом. І, усклаўшы на Яго рукі, сказаў: „Браце Саўле, Пан Езус, які з’явіўся табе на дарозе, якою ты ішоў, паслаў мяне, каб ты зноў мог бачыць і напоўніўся Духам Святым“. І адразу нібы луска спала з вачэй ягоных, і стаў бачыць, падняўся і быў ахрышчаны. А калі спажыў ежу, набраўся сілы. Некалькі дзён Саўл быў з вучнямі ў Дамаску. І адразу пачаў абвяшчаць у сінагогах пра Езуса, што Ён Сын Божы. І ўсе, хто чуў, здзіўляліся і казалі: „Ці не той гэта, які пераследаваў у Ерузалеме вызнаўцаў імені гэтага? І сюды прыйшоў ён для таго, кааб зняволіць іх і прывесці да першасвятароў“. Але Саўл умацоўваўся яшчэ больш і прыводзіў у замяшанне юдэяў, якія жылі ў Дамаску, даказваючы, што Езус ёсць Месіяй» (Дз 9, 10–22).
Вучні прадстаўляюць свае працы. Катэхет задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 3): — Чым займаўся Саўл да сустрэчы з Езусам Хрыстом? — Што незвычайнага было ў сустрэчы Езуса з Саўлам? — Што вам больш за ўсё запомнілася? — Як змянілася жыццё Саўла — Паўла пасля сустрэчы з Езусам Хрыстом?
Date: 2016-05-13; view: 472; Нарушение авторских прав |