Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Святы апостал Павел, сам з’яўляючыся воінам-рыцарам Езуса Хрыста, заклікае нас стаць такімі ж воінамі Хрыстовымі





Катэхет:

Святы апостал Павел, сам з’яўляючыся воінам-рыцарам Езуса Хрыста, заклікае нас стаць такімі ж воінамі Хрыстовымі.

Катэхет прапануе вучнм прачытаць фрагменты з Новага Запавету: Эф 6, 10–11, Эф 6, 13–17 і адказаць на пытанні (у сшытку заданне № 4):

— Што павінен мець воін Хрыста?

— Што ўваходзіць у склад зброі Божай, дзякуючы якой мы змагаемся са спакусамі д’ябла?

 

Катэхет прапануе вучням пісьмова выканаць заданне:

Прачытай фрагмент з Паслання да Эфесцаў (6, 10–11. 13–17) і дапоўні сказы.

Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— Які ты воін Езуса Хрыста?

— Як ты пераносіш пакуты, цяжкасці, звязаныя з вызнаваннем сваёй веры?

— Што ты робіш для Езуса Хрыста і Яго Касцёла (назаві канкрэтныя ўчынкі)?

— Якія рысы характару ты павінен імкнуцца выпрацаваць у сабе, каб стаць сапраўдным воінам Езуса Хрыста?

— Чаму ты навучыўся ад святога Паўла?

— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?

Пастанова

Катэхет прапануе вучням запісаць пастанову ў сшытак.

Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра жыццё і дзейнасць святога апостала Паўла.

— Кожны вечар рабі аналіз пражытага дня і шчыра адказвай самому сабе на пытанне: як я, з’яўляючыся воінам Езуса Хрыста, супрацьстаяў злу і што я зрабіў для набліжэння Валадарства Божага?

Заключная малітва

Пакліканыя да сведчання

 

Пане, Ты заклікаеш мяне да таго, каб я сведчыў пра Цябе іншым людзям. Ведаю, што я павінен рабіць і якім павінен быць. Адчуваю, што Ты мне вельмі патрэбны, каб я мог жыць згодна з Тваёю воляю.

Ты заклікаеш мяне да таго, каб я, жывучы сярод іншых людзей, распазнаваў Цябе ў сваіх бліжніх. Заклікаеш мяне сур’ёзна адносіцца да часу і жыцця, да людзей і любові. Твой вучань заўжды бачыць Цябе ў іншых людзях і любіць іх, прабачае ім, ён знаходзіць Цябе ва ўбогіх і прыходзіць ім на дапамогу.

Пане, Ты кожны дзень клічаш мяне, як і кожнага чалавека — смутнага ці вясёлага, сціплага ці ганарыстага, магутнага ці слабога. Ты клічаш мяне заўсёды: калі я плачу і пакутую, калі працую і люблю, клічаш мяне ў маёй свабодзе. Ты побач са мною ва ўсім, што я раблю, Ты ведаеш сэрцы ўсіх людзей, дапамажы мне выканаць заданне, якое Ты прызначыў для мяне. Амэн.

 

 

Date: 2016-05-13; view: 607; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию