Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Сапраўдны хрысціянін — гэта той, хто:





Катэхет:

Сапраўдны хрысціянін — гэта той, хто:

1. Верыць у тое, што аб’явіў Пан Бог і чаму вучыць Касцёл.

2. Выконвае Божыя запаведзі і касцёльныя наказы.

3. Прымае святыя сакрамэнты.

4. Моліцца і робіць учынкі міласэрнасці.

 

Катэхет дзеліць вучняў на 4 групы і прапануе ім заданне № 4:

 

І група

Выражце з часопіса ці намалюйце самі малюнак на тэму: «Сапраўдны хрысціянін верыць у тое, што аб’явіў Пан Бог і чаму вучыць Касцёл».

 

ІІ група

Выражце з часопіса ці намалюйце самі малюнак на тэму: «Сапраўдны хрысціянін выконвае Божыя запаведзі і касцёльныя наказы.

 

ІІІ група

Выражце з часопіса ці намалюйце самі малюнак на тэму: «Сапраўдны хрысціянін прымае святыя сакрамэнты».

 

ІV група

Выражце з часопіса ці намалюйце самі малюнак на тэму: «Сапраўдны хрысціянін моліцца і робіць учынкі міласэрнасці».

 

Пры дапамозе сваіх малюнкаў вучні ствараюць калаж на тэму: Католік на ўсе 100%. Калаж можа быць створаны ў форме касцёла.

Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— У чым праяўляецца твая любоў да Касцёла?

— Як часта ты молішся за Касцёл?

— Ці з’яўляецца тваё цела святыняй Святога Духа, які жыве ў табе?

— У чым выяўляецца твая адказнасць за Касцёл?

— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?

Пастанова

Катэхет прапануе вучням запісаць пастанову ў сшытак.

 

Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра тое, што ты даведаўся пра Касцёл, які заснаваў Езус Хрыстус.

— Намалюй ці сфатаграфуй свой парафіяльны касцёл і напішы яго гісторыю. Калі хочаш, можаш павесіць гэтую інфармацыю ў сацыяльнай сетцы, у якой ты зарэгістраваны.

Заключная малітва

 

Малітва за Касцёл

 

Езу Хрыстэ, Касцёл святы — гэта Твая Божая справа. Учыні, каб паводле Тваёй волі быў ён адзіны, святы, паўсюдны і цалкам скіраваны да той дасканаласці, да якой Ты яго паклікаў. Дай Касцёлу пастаянную жыццяздольнасць і чуйную ўвагу да знакаў часу, каб ён умеў усё спазнаць і ўсё добрае захаваць у кожным часе і ва ўсіх абставінах.

Учыні, каб сярод хрысціянаў любоў была галоўным прынцыпам, міласэрнасць — асабліваю рысаю, справядлівасць — хлебам штодзённым, мужнасць у справах — вернасцю, малітва — адпачынкам, радасць — узнагародаю. Просім Цябе, каб Тваё Валадарства праўды і жыцця, святла і ласкі, справядлівасці, любові і спакою пашыралася і ўмацоўвалася з кожным днём. Амэн.


 

Date: 2016-05-13; view: 525; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию