Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэма 24. Езус збірае нас у КасцёлДыдактычная мэта: пазнаёміць вучняў з біблійнымі вобразамі «Езус — Добры Пастыр» і «Езус — вінаградная лаза», у якіх Езус Хрыстус адкрывае нам сутнасць Касцёла; дапамагчы вучням зразумець, што Езус стварыў Касцёл для таго, каб у ім збавіць чалавека.
Выхаваўчая мэта: фарміраваць у вучняў любоў і адказнасць за Касцёл, а таксама імкненне быць сапраўднымі хрысціянамі.
Матэрыялы: Біблія: Ян 10, 11–16; Ян 15, 1–9. Ілюстрацыі: 1) «Езус — Добры Пастыр», надпіс да ілюстрацыі: «Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне» (Ян 10,14); 2) «Езус — вінаградная лаза», надпіс да ілюстрацыі: «Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць» (Ян 15, 5). Фрагмент з фільма (мультфільма), у якім Езус расказвае прыпавесць пра вінаградную лазу і гаворыць пра сябе як пра Добрага Пастыра. Плакат у выглядзе касцёла. Метады катэхезы: малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — маляванне, калаж. Ход занятку Малітва Акт любові… Праверка хатняга задання Вучні дзеляцца вопытам малітвы за мінулы тыдзень. Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 23). Чалавек пытаецца Катэхет: Вы прынеслі сямейныя фотаздымкі. Хто з вас хоча прадставіць нам сваю сям’ю? Пасля таго, як ахвотныя прадставілі свае сем’і, фотаздымкі ўсіх вучняў прымацоўваюцца да дошкі. Катэхет пытаецца: — Што аб’ядноўвае ўсіх членаў сям’і? (пад фотаздымкамі дзеці пішуць прозвішчы).
Кожны з нас належыць да сям’і, а ўсе сем’і належаць да вялікай хрысціянскай сям’і — Касцёла.
Катэхет задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 1): — Калі мы становімся членамі Касцёла? — Хто з’яўляецца заснавальнікам Касцёла? — Хто з’яўляецца нябачным кіраўніком Касцёла? Бог адказвае Сёння мы з вамі пагаворым пра тое, з якой мэтай Езус Хрыстус стварыў Касцёл і чаго Ён чакае ад свайго Касцёла. Катэхет вешае на дошку ілюстрацыі: 1) «Езус — Добры Пастыр», надпіс да ілюстрацыі: «Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне» (Ян 10,14); 2) «Езус — вінаградная лаза», надпіс да ілюстрацыі: «Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць» (Ян 15, 5). Катэхет прапануе вучням праслухаць аўдыёзапіс фрагментаў з Бібліі: Ян 10, 11–16; Ян 15, 1–9. Можна паказаць вучням фрагмент з фільма (мультфільма), у якім Езус расказвае прыпавесць пра вінаградную лазу і гаворыць пра сябе як пра Добрага Пастыра (звярніце ўвагуна тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт). Катэхет дзеліць вучняў на дзве групы і прапануе заданне ў сшытку № 2:
І група Прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Яна (10, 11–16) і пісьмова адкажыце на пытанні:
ІІ група Прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Яна (15, 1–9) і пісьмова адкажыце на пытанні:
Вучні дзеляцца сваімі адказамі. Катэхет задае вучням пытанні (заданне ў сшытку № 3): — Як вы разумееце выраз: «Я — добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак»? — Як вы разумееце выраз: «Без Мяне нічога не можаце зрабіць»? — Што новага вы даведаліся пра Касцёл з сённяшняга ўрока?
|