Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэма 25. Езус прыйдзе судзіць жывых і памерлыхДыдактычная мэта: пазнаёміць вучняў з біблійнай канцэпцыяй пра другое прыйсце Езуса Хрыста; дапамагчы вучням зразумець, што ніхто не ведае канкрэтнай даты другога прыйсця Езуса Хрыста, што хрысціянін павінен быць заўсёды гатовы да сустрэчы з Панам Богам.
Выхаваўчая мэта: фарміраваць у вучняў імкненне жыць справядлівым жыццём, не баяцца канца свету і быць заўсёды гатовымі да прыйсця Езуса Хрыста.
Матэрыялы: Біблія: Мц 24, 3–14. 36; Мц 25, 31–46; Мц 24, 42. 44–51. Ілюстрацыя: «Другое прыйсце Езуса Хрыста», надпісы да ілюстрацыі: «А пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, а толькі Айцец» (Мц 24, 36); «Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету» (Мц 25, 34); «Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным» (Мц 25, 41). Фрагмент з фільма пра другое прыйсце Езуса Хрыста. Метады катэхезы: малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — маляванне ці сачыненне. Ход занятку Малітва Веру ў Бога… Чалавек пытаецца Катэхет піша на дошцы выраз «Канец свету», задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 1): — З чым у вас асацыюецца гэты выраз? — Якія пачуцці ў вас узнікаюць? Чаму? Вучні дзеляцца сваімі адказамі. Бог адказвае У апошні час мы часта чуем прадказанні пра канец свету. Памятаю, як абяцалі канец свету 21 снежня 2012 года. Але ён не надышоў, і такія ілжэпрадказанні былі і яшчэ не раз будуць у гісторыі чалавецтва. Што нам, паслядоўнікам Езуса Хрыста, вядома пра канец свету? Для нас, хрысціянаў, канец свету надыдзе з другім прыйсцем Езуса Хрыста. Сёння мы з вамі даведаемся пра тое, што ў Святым Пісанні Пан Бог кажа нам пра гэты дзень.
Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю: «Другое прыйсце Езуса Хрыста», а таксама надпісы: «А пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, а толькі Айцец» (Мц 24, 36); «Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету» (Мц 25, 34); «Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным» (Мц 25, 41). Катэхет прапануе вучням праслухаць фрагменты з аўдыёзапісу Бібліі: Мц 24, 3–14. 36; Мц 25, 31–46; Мц 24, 42. 44–51. Замест гэтага можна прачытаць тэксты па ролях. Пажадана паказаць фрагмент з фільма ці мультфільма, у якім Езус расказвае пра сваё другое прыйсце (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).
«Калі Ён сядзеў на Аліўнай гары, падышлі да Яго вучні асобна, кажучы: „Скажы нам, калі гэта будзе і які знак Твайго прыйсця і сканчэння свету?“ Адказваючы, Езус сказаў ім: „Глядзіце, кааб хто не звёў вас. Бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы: „Я Хрыстус“, і многіх звядуць. Вы пачуеце пра войны і весткі з войнаў. Глядзіце, не палохайцеся, бо так павінна адбыцца. Але гэта яшчэ не канец. Бо народ паўстане на народ, і каралеўства на каралеўства, і ў розных месцах узнікнуць паморак і землятрусы. Усё гэта — пачатак пакутаў. Пасля аддадуць вас на ўціск і будуць забіваць вас, і зненавідзяць вас усе народы за імя Маё. Тады шмат хто зняверыцца, і будуць выдаваць адзін аднаго і ненавідзець адзін аднаго. І паўстане шмат фальшывых прарокаў, і яны шмат каго звядуць. А з–за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне. Але той, хто вытрывае да канца, будзе збаўлены. І гэта Евангелле Валадарства будзе абвешчана па ўсім свеце на сведчанне ўсім народам; і тады настане канец. <…> А пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, атолькі Айцец» (Мц 24, 3–14. 36).
«Калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. І сабраныя будуць перад Ім усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў — леваруч. Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: „Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведаліМяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне“. Тады адкажуць Яму справядлівыя: „Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?“ I Валадар скажа ім у адказ: „Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі“. Тады скажа і тым, хто леваруч Яго: „Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным. Бо Я быў галодны, і вы не далі Мне есці; прагнуў, і вы не напаілі Мяне; быў падарожным, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне; быў хворы і ў вязніцы, і вы неадведалі Мяне“. Тады і яны адкажуць Яму: „Пане, калі мы бачылі Цябе галодным ці сасмяглым, ці падарожным, ці голым, ці хворым, ці ў вязніцы, і не ўслужылі Табе?“ А Ёнскажаім у адказ: „Сапраўды кажу вам: чаго вы незрабілі аднаму з гэтых меншых, таго не зрабілі Мне“. І гэтыя адыдуць на вечнае пакаранне, а справядлівыя — да вечнага жыцця» (Мц 25, 31–46).
«Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. <…> Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце. Хто ж верны і разумны слуга, якога гаспадар паставіў над слугамі сваімі даваць ім спажытак у адпаведны час? Шчаслівы той слуга, якога гаспадар ягоны, калі прыйдзе, застане, што ён так робіць. Сапраўды кажу вам, што над усёй маёмасцю сваёй паставіць яго. Калі ж гэты благі слуга скажа ў сэрцы сваім: „Не спяшаецца гаспадар мой“, і пачне біць сяброў сваіх, есці і піць з п’яніцамі, то гаспадар слугі гэтага прыйдзе ў дзень, калі ён не чакае, і ў гадзіну, аб якой не ведае. І адлучыць яго, і вызначыць яму долю разам з крывадушнікамі. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў» (Мц 24, 42. 44–51).
Катэхет дзеліць вучняў на тры групы і прапануе ім выканаць заданне (у сшытку заданне № 2):
І група
1. Прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Мацвея (24, 3–14. 36). 2. Пісьмова адкажыце на пытанні: — Якія знакі будуць перад канцом свету? — Растлумачце, як вы разумееце гэтыя знакі?
ІІ група
1. Падрыхтуйце сцэнку на аснове фрагменту са Святога Евангелля паводле Мацвея (25, 31–46). 2. Пісьмова адкажыце на пытанне: — Па чым Пан Бог будзе судзіць чалавека?
ІІІ група
1. Падрыхтуйце сцэнку на аснове фрагменту са Святога Евангелля паводле Мацвея (24, 44–51). 2. Пісьмова адкажыце на пытанне: — Як падрыхтавацца да другога прыйсця Езуса Хрыста?
Вучні прадстаўляюць свае працы.
Катэхет задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 3): — Што новага вы для сябе даведаліся пра канец свету? — Што змянілася ў вашых адносінах да канца свету пасля сённяшняга занятку?
Катэхет прапануе вучням на аснове біблійных тэкстаў (Мц 24, 3–14. 36; Мц 25, 31–46; Мц 24, 42. 44–51) запоўніць табліцу (у сшытку заданне № 4):
|