Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 21. Езус Хрыстус уваскрос





Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнымі падзеямі, звязанымі з уваскрасеннем Езуса Хрыста і Яго аб’яўленнем вучням; дапамагчы вучням зразумець, што Езус Хрыстус памёр і ўваскрос дзеля нашага збаўлення; што факт уваскрасення з’яўляецца фундаментам — асноваю нашай веры.

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў пачуццё ўдзячнасці Богу за дар збаўлення.

Матэрыялы:

Біблія: Лк 24, 1–9; Лк 24, 13–35; Ян 20, 24–31.

Ілюстрацыі:

1) «Уваскрасенне Езуса Хрыста»;

2) «Уваскрослы Езус з’яўляецца вучням па дарозе ў Эмаус»;

3) «Сустрэча Уваскрослага з Тамашам».

Надпісы да ілюстрацый: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос» (Лк 24, 5–6); «Калі сядзеў з імі за сталом, узяў хлеб, благаславіў, паламаў і даў ім. Тады адкрыліся іхнія вочы, і яны пазналі Яго. Але Ён стаўся нябачным для іх» (Лк 24, 30–31); «Пан мой і Бог мой!» (Ян 20, 28); «Ты паверыў, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў!» (Ян 20, 29).

Фрагменты з фільма пра ўваскрасенне Езуса Хрыста і пра аб’яўленне Уваскрослага вучням.

 

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — прэс-канферэнцыя.

 

Ход занятку

Малітва

Веру ў Бога… (на словы «памёр…» усе становяцца на калені) або песня пра ўваскрасенне Езуса Хрыста.

Праверка хатняга задання

Катэхет прапаноўвае вучням падзяліцца малітвамі, якія яны напісалі.

Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 20).

Катэхет уводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытаецца

Катэхет задае вучням пытанне (у сшытку заданне № 1):

— Якая розніца паміж выразамі «Езус уваскрасіў» (напрыклад, «Езус уваскрасіў Лазара») і «Езус уваскрос»?

Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

Бог адказвае

Езус Хрыстус вельмі любіць нас. Ён памёр дзеля нас на крыжы і ляжаў тры дні ў магіле. На трэці дзень Ён паўстаў з мёртвых. Вестка пра тое, што Ён жывы, разышлася па ўсім свеце. Сёння мы з вамі пагаворым пра гэты вялікі цуд, які з’яўляецца фундаментам нашай веры.

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыі:

1) «Уваскрасенне Езуса Хрыста»;

2) «Уваскрослы Езус з’яўляецца вучням па дарозе ў Эмаус»;

3) «Сустрэча Уваскрослага з Тамашам».

Надпісы да ілюстрацый: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос» (Лк 24, 5–6); «Калі сядзеў з імі за сталом, узяў хлеб, благаславіў, паламаў і даў ім. Тады адкрыліся іхнія вочы, і яны пазналі Яго. Але Ён стаўся нябачным для іх» (Лк 24, 30–31); «Пан мой і Бог мой!» (Ян 20, 28); «Ты паверыў, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў!» (Ян 20, 29).

Катэхет прапануе вучням праслухаць аўдыёзапіс фрагментаў Бібліі: Лк 24, 1–9; Лк 24, 13–35; Ян 20, 24–31.

Катэхет прапануе паглядзець фрагменты з фільма пра ўваскрасенне Езуса Хрыста і пра аб’яўленне Уваскрослага вучням.

 

Сёння адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Уваскрасенне Езуса Хрыста».

Катэхет дзеліць вучняў на 2 групы. На аснове біблійных тэкстаў І група рыхтуецца да прэс-канферэнцыі, а другая група – група журналістаў-рэпарцёраў – рыхтуе пытанні для ўдзельнікаў прэс-канферэнцыі (у сшытку заданне № 2).

І група

Біблійныя тэксты для падрыхтоўкі:

Лк 24, 1–9;

Лк 24, 13–35;

Ян 20, 24–31.

Падрабязна вывучыце падзеі, звязаныя з уваскрасеннем Езуса Хрыста. Выберыце вучняў, якія будуць прадстаўляць сведкаў уваскрасення:

1. Марыя Магдалена

2. Двое вучняў, якія ішлі ў Эмаус

3. Тамаш.

 

Date: 2016-05-13; view: 605; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию