Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Разумова адсталыя дзеці як аб'ект I субект выхавання I навучання
Першапрычынай разумовай адсталасці з'яўляецца ар-ганічнае пашкоджанне цэнтральнай нервовай сістэмы. Гэта клінічная прымета разумовай адсталасці. На арга-нічным фоне ўзнікаюць "ядзерныя прыметы", як назваў Л. С. Выгоцкі, разумовай адсталасці. Да іх адносяцца: недастатковая пазнавальная актыўнасць, якая абумоўлена слабасцю арыенціровачнай дзейнасці, паталагічная інерт-насць нервовых працэсаў, слабасць замыкальнай функцыі кары галаўнога мозга. 'Ядзерныя прыметы" абумоўліваюць другасную сімпта-матыку разумовай адсталасці: недаразвіццё вышэйшых псіхічных функцый, а яны ў сваю чаргу ўплываюць на развіццё асобы (узнікае трэцічная сімптаматыка). Арганічная сімптаматыка адбіваецца на псіхічным раз-віцці дзіцяці ў цэлым. Пры адносна захаваных перцэптыў-ных працэсах парушаецца сенсорнае развіццё. Адначасова назіраецца прымітыўнасць інтарэсаў, недаразвіццё маўлен-ня, беднасць уяўлення, павярхоўнасць асэнсавання нава-кольнага свету. Разумова адсталыя школьнікі маюць скла-данасці пры абагульненні, пры захаванні мэтанакіраванасці ў дзейнасці, яны недастаткова крытычныя, бездапаможныя ў самастойных рашэннях. Гэтыя недахопы часткова пераадольваюцца полісен-сорным падыходам да вывучаемых аб'ектаў, выкарыстан-
нем усіх магчымых аналізатараў, прыўнясеннем эмацыя-нальных пабуджэнняў у вучэбныя сітуацыі, правядзеннем заняткаў з элементамі музыкатэрапіі. Пры вылучэнні розных груп дзяцей з паніжаным інтэ-лектам немалаважнае значэнне мае час наступлення адхі-ленняў у развіцці, таму што кожная псіхічная функцыя мае свой аптымальны этап развіцця. У нованароджанага спачатку ўзнікае ўспрыманне. У дзіцяці ва ўзросце ад паўтара да пяці гадоў — маўленне, у дашкольным узросце дамінуюць іншыя працэсы, у прыват-насці, памяць. У залежнасці ад часу парушэння назіраецца адпаведны малюнак псіхічнага развіцця. Пры прыроджа-ным разумовым недаразвіцці існуе пэўны характар сувя-зей і адносін асобных бакоў псіхікі, пры набытых пару-шэннях разумовага развіцця — ён іншы. Усё гэта дазваляе адрозніваць дэфекты дародавага перыяду, у час родаў і пасляродавага перыяду. Структура псіхічнага развіцця разумова адсталага дзі-цяці складаная і дынамічная, але для яе характэрна тая ж заканамерная паслядоўнасць узнікнення псіхічных пра-цэсаў (успрыманне, маўленне, памяць, мысленне і г. д.), што і ў нармальнага дзіцяці. Развіццё анамальнага і нар-мальнага дзіцяці, як зазначаў Л. С. Выгоцкі, ажыццяў-ляецца па агульных законах. Важным фактарам, які вызначае анамальнае развіццё, з'яўляецца ступень праяўлення першаснага дэфекту. Чым глыбей першасны дэфект, тым болып парушаецца псіхічнае развіццё. У залежнасці ад глыбіні пашкоджання галаўно-га мозга адрозніваюць татальны дэфект і парцыяльны. На своеасаблівасць клінічнай карціны ўплывае лакалі-зацыя пашкоджання галаўнога мозга. Пры размяшчэнні дэфекту ў патылічнай частцы кары галаўнога мозга разу-мовае недаразвіццё ўскладняецца парушэннем аналізу і сінтэзу зрокавых успрыманняў. Пры парушэнні цэнтра Верніке асноўнаМу дэфекту спадарожнічае слыха-маўленчы (недаразвіццё фанематычнага слыху). Такім чынам, ёсць шмат фактараў, якія адбіваюцца на развіцці разумова адсталага дзіцяці, парушаюць яго пазна-вальную дзейнасць. Гэтыя фактары ўлічваюцца ў класіфі-кацыях разумовай адсталасці. Кожная класіфікацыя мае пэўную мэту. Адна класіфі-кацыя можа прызначацца ў лячэбных мэтах для медыкаў, другая — у навучальна-выхаваўчых — для педагогаў. Нас цікавіць перш за ўсё тая класіфікацыя, якая можа служыць педагагічным патрэбам і дапамагаць у пабудове навучальна-выхаваўчага працэсу. У залежнасці ад глыбіні пашкоджан-ня галаўнога мозга адрозніваюць тры ступені разумовай адсталасці дзяцей: дэбільнасць (лёгкая, сярэдняя ступень), імбецыльнасць (цяжкая), ідыятыя (глыбокая). Азначаная класіфікацыя мае вялікае значэнне для камплектавання спецыяльных дзіцячых устаноў. Дзеці з разумовай адста-ласцю ў ступені дэбільнасці накіроўваюцца медыка-педа-гагічнымі камісіямі ў дапаможную школу. Дзеці з пару-шэннем інтэлекту ў ступені імбецыльнасці і ідыятыі пе-раважна з'яўляюцца кантынгентам дамоў-інтэрнатаў для глыбока разумова адсталых дзяцей. На аснове этыяпатагенетычнага прынцыпу (уліку пры-чын і цячэння хваробы) і ўліку часу наступлення дэфекту адрозніваюць дзве формы разумовай адсталасці: алігафрэ-нію і дэменцыю. Алігафрэнія, як стан, характарызуецца непраградыентнасцю (парушэнне не прагрэсіруе), дэфект наступае да паўтара-двух гадоў, да фарміравання маўлення. Дэменцыя мае пераважна праградыентны характар, пару-шэнне адбываецца пасля двух гадоў. Вывучэнне патагенезу, патафізіялогіі і клінікі дазволіла вылучыць пяць груп алігафрэніі: няўскладненая форма без грубых парушэнняў эмацыянальна-валявой сферы; усклад-неная парушэннямі нейрадынамікі; з парушэннямі розных аналізатараў; з псіхапатападобнымі формамі паводзін; з праяўленай лобнай недастатковасцю. Адносна першай гру-пы ўмоўна можна вызначыць некалькі этапаў карэкцый-най работы. На першым этапе вучням даюцца практыкаван-ні на развіццё зрокавых, слыхавых успрыманняў, прастора-вых уяўленняў. Асаблівую карэкцыйную значнасць мае работа па развіццю маўлення. На другім этапе дзеці авалод-ваюць гука-літарным аналізам, навыкамі чытання, пісьма, элементарнага лічэння. На трэцім этапе дзеці вучацца ары-ентавацца ў з'явах прыроды, у порах года, атмасферных з'явах. На чацвёртым этапе ў дзяцей развіваецца здоль-насць класіфікаваць прыметы прадметаў. Вядома, што эта-пы вылучаны ўмоўна, але яны адлюстроўваюць ход развіц-ця дзіцяці. Сярод дзяцей другой групы вылучаюць дзве падгрупы. У дзяцей першай падгрупы працэс узбуджэння пераважае над працэсам тармажэння. У карэкцыйнай рабоце з імі ўлічваецца адносная цэласнасць увагі дзяцей да гульнё-вай дзейнасці, цацак, займальнага матэрыялу. Ствараюцца знешнія ўмовы, якія выпрацоўваюць тармазныя рэакцыі: адтэрміноўваецца дзейнасць (спачатку адкажа іншы, а потым ты), хаваюцца лішнія дапаможнікі, канцэнтруецца ўвага на асобных прадметах. У рабоце з дзецьмі другой падгруппы, затарможанымі, шырока прымяняюцца розныя сродкі стымулявання, ажыццяўляецца псіхатэрапеўтычнае ўздзеянне. Дзеці трэцяй групы маюць розныя парушэнні ў залеж-насці ад лакалізацыі пашкоджання ў галаўным мозгу.
Карэкцыйная работа праводзіцца з улікам парушэння кор- кавага канца аналізатара. Яна ўключае развіццё фанема-тычнага слыху, зрокавых уяўленняў і г. д. Наступная формаалігафрэніі характарызуецца псіхапа-тападобнымі формамі паводзін,дзеці зтакім парушэннем крытычна ставяццада сябе і навакольных, настрой іх часта мяняецца, яны схільныя да афектаў. У навучальна-выха-ваўчай рабоце з дзецьмі-псіхапатамі неабходнай умовай з'ўляецца адзінства патрабаванняў і педагагічнагаўздзеян-ня, своечасовасць пераключэння на цікавыя, займальныя віды работы. Date: 2015-12-13; view: 741; Нарушение авторских прав |