Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Пунктуацыйныя памылкі





Пунктуацыйныя — гэта памылкі, якія дапускаюцца вучнямі ў дыктантах, пераказах, сачыненнях і іншых пісьмовых работах. Яны звязаны з парушэннем пунктуацыйных правілаў. Класіфікацыя пунктуацыйных памылак даецца ў адпаведнасці з раздзеламі сінтаксісу:

знак прыпынку ў канцы сказа;

працяжнік паміж галоўнымі членамі;

працяжнік у няпоўным сказе;

знакі прыпынку пры зваротках;

знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях;

знакі прыпынку пры аднародных членах;

знакі прыпынку пры аднародных членах з абагульняльнымі словамі;

знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях;

знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках;

знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных дзеепрыслоўямі;

знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных назоўнікамі і прыслоўямі;

знакі прыпынку пры параўнальных зваротах;

знакі прыпынку для выдзялення простай мовы;

знакі прыпынку для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара;

знакі прыпынку для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;

знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе;

знакі прыпынку для раздзялення аднародных частак, што ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;

коска і коска з кропкай для раздзялення частак, якія ўваходзяць у склад бяззлучнікавага сказа;

двукроп’е і працяжнік для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад бяззлучнікавага складанага сказа.

Сярод пунктуацыйных памылак выдзяляюць грубыя і нягрубыя. Аднатыпных пунктуацыйных памылак не бывае, паколькі ў кожным канкрэтным выпадку праблема выбару і пастаноўкі знака прыпынку вырашаецца з улікам структуры і сэнсу запісу. Сярод пунктуацыйных памылак могуць быць памылкі, якія паўтараюцца, каліўявіць, што адна і тая ж канструкцыя, з адным і тым жа лексічным напаўненнем паўтараецца ў запісваемым тэксце некалькі разоў.

Грубымі пунктуацыйнымі памылкамі лічацца тыя, якія парушаюць структурна-сэнсавае чляненне пісьмовага маўлення, таму што з’яўляюцца вынікам незахавання асноўных пунктуацыйных правілаў.

Нягрубыя пунктуацыйныя памылкі з’яўляюцца вынікам парушэння другасных, часцей негатыўных (якія адмяняюць дзеянне асноўных) правілаў, якія звычайна прыводзяцца ў заўвагах і рэгулююць норму, якая не мае шырокага распаўсюджання ці ўяўляе сабою прыватныя выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку.

 

Тып памылкі
Правіла Грубая Нягрубая
1.Знак прыпынку ў канцы сказа: Раніца. Спеў жаўранка. Пропуск знака прыпынку: Раніца_ Спеў жаўранка. Памылка ў выбары знака: 1. Раніца! Спеў жаўранка! 2. Бабуля запыталася, хто прынёс сюды красак? 3.Пастаноўка кропкі ў загалоўку тэксту: Зіма.
2.Працяжнік паміж галоўнымі членамі 1. Пастаноўка коскі паміж дзейнікам і выказнікам: Белы пясок паблізу вады, быў затканы зялёнымі верасамі. 2. Пропуск працяжніка на месцы нулявой звязкі: Плошча поля_20 гектараў. Пастаноўка працяжніка на месцы нулявой звязкі, калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам, а выказнік – назоўнікам у назоўным склоне ці калі паміж дзейнікам і выказнікам, які выражаны назоўнікам у назоўным склоне, стаіць часціца не: Я _ чалавек. Кажан _ не птушка.
У выпадку, калі дапускаюцца варыянты ўжывання ці неўжывання працяжніка, любое адхіленне ад нормы можна не браць у разлік пры выстаўленні адзнакі.
3.Знакі прыпынку пры аднародных членах 1. Пропуск коскі паміж аднароднымі членамі (акрамя пастаноўкі коскі паміж неаднароднымі азначэннямі): Згінулі сцюжы_ марозы_ мяцеліцы. 2.Пропуск двукроп’я ці працяжніка для аддзялення аднародных членаў ад абагульняльных слоў: У хаце не было нікога_ ні старых, ні малых. Будынак, парк і агароджа _ было ўсё слаўна і прыгожа. 1. Пастаноўка лішняй коскі паміж аднароднымі членамі: Пажар заўважылі, як з баракаў, так і з пасёлка. Я ўсміхаюся, і вясне, і сонцу, і дожджыку. 2. Ужыванне коскі паміж неаднароднымі азначэннямі: Насталі кароткія, летнія ночы. А пад бэзам раслі высокія, чырвоныя вяргіні. 3.Няправільны выбар двукроп’я ці працяжніка пры абагульняльных словах: Мы з талентамі ўсе і лекар, і пажарнік, і слуцкі хлебасей. У нас і цыбуля, і сала, і бульба: усё ёсць.
4.Знакі прыпынку пры зваротках Пропуск знака для выдзялення зваротка: Я помню летнія часіны і вас _грыбныя баравіны! Тужыць_ браток_не маем часу! Мой сынок_ Усміхайся, шчаслівыя песні спявай! 1.Няправільны выбар знака прыпынку пры зваротках у выпадках, калі эмацыянальнасць выказвання падкрэсліваецца лексічна: “Алесь.Уцякай хутчэй!загаласіў сусед. 2.Пастаноўка лішняй коскі пасля часціцы опры зваротку: О, родны край, не дай забыцца аб радасці сустрэчы. 3.Пропуск косак для выдзялення паясняльных слоў да зваротка пры іх раздзяленні: Мая рыбка, спі _ залатая!
5.Знакі прыпынку пры пабочных словах і сказах Пропуск знака прыпынку для выдзялення найбольш ужывальных пабочных слоў, сказаў: Словам_сабраліся выходзіць удвух. Спрадвеку_ як людзі сцвярджаюць_праз бор гасцінец ляжаў. Няправільны выбар знакаў прыпынку для выдзялення пабочных і ўстаўных канструкцый: Хлопцы, а іх было чалавек восем, дружна запляскалі Сцёпку.
6.Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа Памылкі, звязаныя з выдзяленнем знакамі прыпынку адасобленых членаў сказа (акрамя зваротаў з як): Полымем палае дол_ зарослы пералескамі. Здзіўлены_ я паволі ўстаю з лаўкі. Час ад часу бліскала маланка_ асвятляючы паплавы. 1.Пропуск другой коскі для выдзялення адасобленага члена сказа перад злучнікам і (ці пасля яго), які спалучае аднародныя члены: Сонца апусцілася зусім нізка і_ стаміўшыся, пачало хіліцца на захад. 2.Пропуск адасаблення адзіночных дзеепрыслоўяў: Раз-пораз стукалі_ падаючы_спілаваныя дрэвы. 3.Адасабленне акалічнасцей, выражаных адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў спосабу дзеяння ці часу: Лена бегла, не азіраючыся. 4.Адсутнасць знакаў прыпынку для выдзялення адасобленых акалічнасцей, выражаных назоўнікамі з прыназоўнікамі дзякуючы, адпаведна, насуперак, у адпаведнасці з, са згоды і іншымі са значэннем прычыны, умовы, уступкі, спосабу дзеяння: Нягледзячы на трывожны час_ рынак жыў сваім звычайным жыццём. У адпаведнасці з законам_ кожны мае права на працу.
7.Знакі прыпынку пры ўдакладняльных акалічнасцях месца і часу Пропуск косак пры выдзяленні ўдакладняльных акалічнасцей месца і часу: За дваром_ на бярозах_ была пасека. На другі дзень _зранку_ па вёсцы пранеслася чутка пра дзіўнае здарэнне.  
8.Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай 1.Памылкі ў пропуску знакаў для выдзялення простай мовы: _Сцяпанка, — сказаў чалавек, — ідзі пасядзі ў цяньку_. 2. Памылкі ў пропуску знакаў для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара, а таксама знакаў у канцы простай мовы: “Гэй, паромшчык!_ нехта гучна клікаў з другога берага. Пропуск аднаго з парныхзнакаў ці некалькіх лічыцца за адну памылку. 1.Пастаноўка лішніх двукоссяў, коскі замест кропкі пасля слоў аўтара, што разрываюць простую мову, якая складаецца з рознатыпных па мэце выказвання і інтанацыі сказаў, замена двукроп’я кропкай ці коскай пасля слоў аўтара, у якіх ёсць указанне на працяг простай мовы, парушэнне паслядоўнасці размяшчэння знакаў пры іх спалучэнні.   2.Памылковы выбар знака прыпынку пры простай мове: Стораж загадаў: “Пакіньце памяшканне!”, і выключыў святло.  
9.Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе Пропуск коскі для раздзялення частак складаназлучанага сказа: Палівае стэпы дожджык бойкі_ ды шумяць высокія пшаніцы. Пастаноўка лішняй коскі ў складаназлучаным сказе з агульным даданым членам або агульным пабочным словам ці часціцай: Праз нейкі час вецер разагнаў хмары, і дождж сціх. Толькі верхавіны соснаў гулі, ды шалясцелі асіны.
10.Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах 1.Пропуск знака прыпынку для выдзялення даданай часткі: Мы пайшлі туды_ адкуль чулася песня. 2.Пастаноўка коскі перад злучнікам і, які спалучае аднародныя даданыя часткі ў складаназалежным сказе: Чуваць было, як цвыркае конік у траве, і як гулка стукае дзяцел.  
11.Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах 1.Пропуск знака для раздзялення частак бяззлучнікавага складанага сказа: Цвітуць лугі_ ўздымае жыта каласы. Падрасцеш вялікі _ раскажу тады. Усе бачылі _ яна і прыгожая, і ўдалая. 2. Памылковы выбар знака паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа: Алесь зразумеў нервовасць Кастуся можа сапсаваць справу. Слова сказаў: сякераю адсек.  

 

Date: 2015-10-19; view: 3338; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.008 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию