Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Арфаграфічныя памылкіУ пісьмовых работах вучняў могуць быць дапушчаны памылкі, якія паўтараюцца, аднатыпныя, грубыя (нягрубыя)памылкі. Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі, дапушчаныя ў адным і тым жа слове некалькі разоў (напрыклад, земля, да землі) або ў аднакаранёвых словах (напрыклад, мілодыя, міладычны). Памылкі, якія паўтараюцца, лічацца за адну. Да аднатыпных адносяцца памылкі на адно правіла, калі выбар правільнага напісання вызначаецца аднымі і тымі ўмовамі: зямля, вясна, сцяна (е, ё — я); на ўсходзе, ва ўмовах (напісанне ў нескладовага), па-першае, па-другое, па-трэцяе (правапіс прыслоўяў з прыстаўкай па-, утвораных ад парадкавых лічэбнікаў) і г. д. Не кваліфікуюцца як аднатыпныя напісанні, якія вызначаюцца рознымі ўмовамі аднаго і таго правіла: вясна, зямля, сцяна (правапіс я ў першым складзе перад націскам — адна памылка), завязь, пояс, месяц (правапіс слоў з каранёвым я — другая памылка), сезон, герой, кефір (напісанне е ў запазычаных словах — трэцяя памылка) і г. д.; на ўсходзе, ва ўмовах (напісанне ў нескладовага пасля галосных у пачатку слова — адна памылка), траўка, шаўковы, воўк (другая памылка), жанчына-ўрач, паўночна-ўсходні (трэцяя памылка), аўдыторыя, паўза, джоўль (чацвёртая памылка) і г. д. Першыя тры аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная з аднатыпных — як самастойная. Грубымі лічацца арфаграфічныя памылкі на вывучаныя правілы (перадача акання, якання на пісьме, правапіс о, э, а, е, ё, я ў складаных словах, правапіс прыстаўных галосных і зычных, нескладовага ў і у складовага, падоўжаных зычных, спалучэнняў зычных, апострафа і мяккага знака, напісанні суфіксаў і канчаткаў розных часцін мовы, не з рознымі часцінамі мовы, напісанні слоў розных часцін мовы разам, асобна або праз злучок і інш.). Да нягрубых адносяцца арфаграфічныя памылкі: пры пераносе слоў: а-сака замест аса-ка, сенаў-борка замест се-на-ўбор-ка; няправільнае ўжыванне вялікай і малой літар у складаных уласных назвах і назвах неславянскага паходжання: Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт замест Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; (возера) Рыца; (гара) Манблан; у выбары літары ы, і пасля прыставак на зычны: безідэйны (замест безыдэйны); у словах-выключэннях з правілаў: бонна, мецца; фатаграфія, матавоз, вустрыца; у напісанні прыслоўяў і блізкіх да іх па значэнні спалучэнняў назоўнікаў з прыназоўнікамі: напамяць (замест на памяць), без перастанку (замест бесперастанку); напісанні разам і асобна не з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў ролі выказніка: Праца няцяжкая. Праца не цяжкая. Заданне нявыкананае. Заданне не выкананае; напісанні не, ні ў спалучэннях не хто іншы, як...; ніхто іншы не … Нягрубыя памылкі лічацца за паўпамылкі.
|