Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Крытэрыі ацэнкі слоўнікавага дыктанта
У кантрольных тэкставых дыктантах тэксты павінны быць даступныя па змесце для вучняў пэўнага класа і адпавядаць нормам сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Аб’ём тэксту кантрольнага дыктанта павінен адпавядаць патрабаванням Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь. Да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя, захоўваецца аб’ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.
Пры падліку колькасці слоў у тэксце бяруцца пад увагу загаловак, усе самастойныя і службовыя часціны мовы, выклічнікі. Перад правядзеннем дыктанта на дошцы запісваюцца словы, незразумелыя вучням, а таксама тыя, з напісаннем якіх вучні яшчэ не знаёміліся. Для кантрольнага дыктанта падбіраюцца тэксты, у якіх вывучаныя арфаграмы і пунктаграмы пададзены не менш чым 2—3 разы. Узровень насычанасці тэкстаў павінен быць прыкладна такім: V клас — не больш за 5 слоў; VI—VII — не больш за 7; VIII—IX — не больш за 10; Х—ХІ класы — не больш за 12 слоў. У тэксты кантрольных дыктантаў уключаюцца словы толькі на тыя арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы, якія замацоўваліся на папярэдніх уроках. Кантрольныя дыктанты рэкамендуецца праводзіць пасля вывучэння найбольш значных тэм, найважнейшых і цяжкіх для засваення арфаграфічных правілаў, у канцы чвэрці і навучальнага года. Ацэньваючы работы, неабходна зыходзіць з таго, што можна прад’яўляць патрабаванні толькі да тых ведаў, якія павінны быць засвоены вучнямі. Таму ў час праверкі пісьмовых работ усе арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі, дапушчаныя школьнікамі, выпраўляюцца, аднак пры ацэнцы ўлічваюцца не ўсе. Не ўлічваюцца пры ацэнцы і не выносяцца на палі наступныя памылкі: 1) на правілы, не прадугледжаныя школьнай праграмай для пэўнага класа; 2) на яшчэ не вывучаныя правілы; 3) у слоўнікавых словах, праца над якімі яшчэ не праводзілася; 4) апіскі, якія скажаюць графічны выгляд слова (пульба, мямля замест бульба, зямля); 5) асобныя няправільныя напісанні, што з’явіліся ў вучняў пад уплывам графікі іншай мовы (і — и); 6) незахаванне аўтарскіх знакаў прыпынку. Нягрубыя памылкі лічацца за паўпамылкі. Пры выстаўленні бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня. Памылкі, якія паўтараюцца (колькі б іх ні было), лічацца за адну. Першыя тры аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная падобная памылка залічваецца як самастойная. Калі ў адным слоўнікавым слове дапушчаны 2 і больш памылкі, то ўсе яны лічацца за адну. Два выпраўленні на месцы арфаграм ці пунктаграм неабходна лічыць за адну памылку. Пры наяўнасці ў рабоце 5–7 выпраўленняў не на месцы арфаграм (пунктаграм) адзнака зніжаецца на 1 бал. Пры наяўнасці больш за 7 выпраўленняў — на 2 балы.
|