Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 38





А. Пакажы, якiя сказы можна разлажыць на некалькi паасобных сказаў, а якiя - нельга:

 

Лета зьбiрае. Зiма праядае. Лета зьбiрае, а зiма праядае. Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае. Ня вылiняў конь да Яна. Няхай iдзе да другога пана. Калi ня вылiняў конь да Яна, то няхай iдзе да другога пана. Калi зарадзiў званец, то хлебу будзе канец. Хто поле троiць, той хлеб кроiць. Здраду пры-маюць, а здраднiка вешаюць. Дурная тая дамова, дзе вала бадзе карова.

 

§ 40. Просты i зложаны сказ. Сказы бываюць простыя i зложа-ныя. Просты сказ ня можа быць разложаны на цi колькi iншых сказаў. Напрыклад: Час быў раньнi. Начлежнiкi ехалi шумна. Зложаны сказ можа быць раз-ложаны на простыя сказы. Напрыклад: Калi ў хляве плодзiць, а на полi родзiць, той дурань хату водзiць - можам разлажыць на тры простыя сказы: У хляве плодзiць. На полi родзiць. Дурань хату водзiць.

Простыя сказы лучацца ў зложаныя найчасьцей пры помачы такiх злучных слоў: i, а, але; калi, як, дзе, хто, што, якi, каторы, каб, дык, абы, ажно, бо i падобных. Апрача i, перад гэтымi словамi звычайна ставiцца коска. Напрыклад: Саха i барана самы не багаты, а ўвесь сьвет кормяць. Паехаў баранаваць, але да поля не дае хаў. Просiць шчыра грамацея, ажно шапку скiнуў. Гол, як сакол.

Калi сказ стаiць пасярэдзiне другога, то выдзяляецца коскамi з двух бакоў: Гай, {што быў цёмным}, зазелянiўся.

 

Б. Сьпiсаць i паставiць коскi:

 

Болей слухай а меней гавары. Бяда бяду вядзе а трэцяя паганяе. Бес-бы дзятла ў рукi ўнёс каб не яго доўгi нос. Бядя што ня п'ецца вада. Думы за гарамi а сьмерць за плячамi. Калi ўмалотна дык i завозна. Мы з табою як рыба з вадою. Натое i шчупак у моры каб карась не драмаў. Ня там трацiш дзе купляеш а там трацiш дзе прадаеш. Рыба шукае дзе глыбей а чалавек дзе ляпей. Цвiце як макаўка. Цёмная ночка цягнецца доўга як год. Пчала ляцiць проста на тую кветку якая ей патрэбна. З печы выймаюць гатовы хлеб якi можна есьцi як толькi крыху астыгне. Шмат трэба часу й працы каб мець бохан хлеба.

Date: 2015-09-19; view: 582; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию