Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать неотразимый комплимент Как противостоять манипуляциям мужчин? Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?

Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 15





А.1. Зьвярнуць ўвагу на словы, друкаваныя курсiвам:

 

Хадзiў цi доўга ён, цi мала, ды толькi нешта адзiн раз бяда ў бару яго спаткала... Во як казаў нам сам Тарас. Нiхто з дамашнiх не згадае, чым рэчка Костуся займае, якая iх зьвязала сiла, i чым яна так хлопцу мiла. Якi сакавiк, такi красавiк. На ўсё сяло адзiн вол i той гол. На вайну ты паедзеш.

 

2. На якiя пытаньнi адказваюць словы: я, ты, ён, яна, яно, нiхто, сам?

3. На якiя пытаньнi адказваюць словы: той, такi, якi?

4. Цi словы я, ты, ён, сам, хто самы сабой называюць нейкi прадмет?

5. Цi словы той, такi, гэты самы сабой называюць нейкую прымету?

 

§ 17. Займеньнiк. Словы я, ты, ён, хто, што, нехта, нешта, сам i па-добныя, хоць i адказваюць на пытаньне хто? што?, але самы не называюць анiякага прадмету, а таму ня лiчацца прадметнiкамi. Гэтыя словы толькi паказваюць на прадмет, яны стаяць заместа iменi прадметнага. Вось, напрыклад, у першым прыкладзе заместа iменi прадметнiка “Тарас” ужыта ён, яго, сам. Каб ня было сказана, што гэта “Тарас”, то мы б i ня ведалi-б, аб кiм iменна гутарка.

Словы мой, твой, свой, такi, якi, увесь, кожны, чый, каторы i падобны да прыметнiкаў або да лiчнiкаў, але анi прыметы, анi лiчбы не азначаюць, а ўжываюцца заместа iменi прыметнага або лiчэбнага.

Словы, што ўжываюцца заместа iменi прадметнага, прыметнага, або лiчэбнага, называюцца займеньнiкамi.

 

Б. Сьпiсаўшы, падчыркнуць займеньнiкi: што заместа iменi прадметнага - простай рыскай; што заместа iменi прыметнага - пакручастаю.

 

Як хто хоча, так па свайму гору плача. Не за што сказаць ацi, калi няма чаго ў рот узяцi. Прылажыце руку да левага боку вашае грудзiны i вы пачуеце, як б'ецца ваша сэрца: гэта сэрца разганяе кроў па ўсiм нашым целе. На кiм скрупiцца, а на кiм зьмелецца. На гэтае лета добра i гэта. На сваiм канi, як хачу, скачу. На што нам тыя пiсталеты, калi страляць ня ўмеем? Па мне хоць воўк сабе траву еш. Якое дзерава, такi й клiн. Ня ўвесь сьвет, што ў ваконцы.

 








Date: 2015-09-19; view: 96; Нарушение авторских прав

mydocx.ru - 2015-2018 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию