Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Лекцыя 26А. 1. Зьвярнi ўвагу на словы, друкаваныя курсывам:
Прыйшла чапля у госьцi к жураўлю. Лiс дабраўся да курэй. Найшла каса на камень. Паднялося сонца над лесам. Дзецi сядзелi пад дубам. Рыбакi ад'ехалi ад берагу. Селянiн паехаў у лес па дровы. Сабака стаяў перад гаспадаром. Няма торгу бяз звадкi.
Адкажы: цi гэтыя словы самастойныя, цi не? 2. Цi можна сказаць, напрыклад, так: лiс дабраўся да курам, найшла каса на каменем i падобна?
§ 30. Прадлог. Такiя несамастойныя словы, як ад, да, на, над, пад, к, цераз, перад, праз, прад, у, па, за, аб i падобныя называюцца прадлогамi. Яны знаходзяцца прад скланяным словам i кiруюць яго склонам (паложаны прад - прадлог). Калi прадлог кiруе склонам, то лiчыцца асобным словам i пiшацца асобна. Каб даведацца, цi прадлог кiруе склонам, трэба паставiць адпаведнае пытаньне такiм спосабам: Найшла каса (на што?) на камень. Дзецi жывуць (пры кiм?) пры бацькох. Калi-ж прадлог так прырос да скланянага слова (прадметнiка або прыметнiка), што не кiруе яго склонам, то тады такога пытаньня паставiць нельга, i прадлог пiшацца разам, напр.: на сеньне, прад лог, дапа мога, за пiска. Тутака слова без прадлога або зьмяняе сэнс, або зусiм трацiць яго. З дзеясловам прадлог творыць адно слова i пiшацца разам: па ехаць, да брацца, у зяцца, прад лажыць i г.д.
Б. Перапiсваючы, пастаў перад прадлогам адпаведныя пытаньнi, як паказа-на ў § 30: Мы ўвайшлi ў хату. Кола наехала на камень. Голуб кружыўся над хатай. Мы дайшлi да хаты праз гадзiну. Сонца зайшло за гару. Цесьля звалiўся з страхi. Падскочыў аж пад столь. З касой пагоды ня ждуць. З плеч ды ў печ. Ты ад варот, а ён цераз плот. Шалёная муха укусiла за вуха. На галодны зуб добра й гэта. Над першым арлом i сарока з калом. Наняўся, як прадаўся. Тады маю, як ў руках трымаю. Адважны не баiцца няўдачы. У ленi баляць каленi.
|