Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать неотразимый комплимент Как противостоять манипуляциям мужчин? Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?

Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






ЛЕКЦЫЯ 46





А.1. Прачытай такiя словы: боб, лёд, дзядзька, гразь, лёгка, дождж. Напiшы на дошцы так, як чуеш.

2. Напiшы так, як чуваць: касьба, просьба гарадзьба, малацьба.

 

§ 52. Звонкiя зычныя перад глухiмi i на канцы словастрацiлi сваю звонкасьць i выгаварваюцца глуха :

 

пiшацца: выгаварваецца:

 

рэдка рэтка

ножка ношка

гразка граcка

абхапiць апхапiць

боб боп

лёд лёт

дождж дошч i г. д.

 

 

Наадварот: глухiя перад звонкiмi выгаварваюцца звонка:

 

пiшацца: выгаварваецца:

 

касьба казьба

малацьба маладзьба i г. д.

 

УВАГА. Каб пазнаць, якую пiсаць лiтару, трэба слова зьмянiць так, каб пасьля зычнага стаяў галосны: плод - плады, плот - платы, гразь - гразi, малацьба - малацiць, дзядзька - дзядзенька i г. д.

 

3. Зьмянi словы паводле ўзору: дуб - дубы, луг - лугi... (каб выясьнiць, якi зычны - звонкi цi глухi):

 

слуп -, воз -, мароз -, стораж -, горад -, зуб -, рог -, мох -, бераг -, сноп -, шуб - шуба, каробка -, бабка -;

просьба - прасiць, касьба -, малацьба -, гарадзьба -, прысба -, кветка -, дзетка -, дзедка -, мазґi -.

 

Б.Падчыркнi тыя зычныя, што iнакш выгаварваюцца, як напiсана:

 

Адзiн хлеб прыедлiў. Абацаная шапка на вушы ня лезе. Цэп вiсiць у гумне. У гародзе расьце боб. Кот памарозiў лапкi. Жыта было ў лубцы. На слупку сядзела птушка. Конь мае жолаб. I за шчэпку знойдзеш прычэпку. У каго ёсьць матка, у таго галоўка гладка. Адвага або мёд п'е, або кайданы трэ. Бывала горш, але рэдка. Астаткi з хаткi. Насталi новыя парадкi. Iду па кладцы. Адклад ня йдзе ў лад. Град пабiў жыта. Папаў, як у нерат: нi ўзад, нi ўперад. Голад - ня цётка. Па дарожцы кацiлася цялежка. Мы йшлi сьцежкаю. Свая сярмяжка нiкому ня цяжка. Котка злавiла мышку. Лёгка стала на сэрцы. Блiзка вiдаць, ды далёка дыбаць. Бегала лiска каля лесу блiзка. Ежце да ўвочы ня лезьце! Сабаку прывязалi на ланцуг. Мядзьведзь любiць мёд. Вам няёмка доля людзкая. У Слуцку ўсё па людзку. Будзь перш выслухачым, а посьле павяда-чым. Лабудзь рэдкая птушка. Iдзе наш дзядзька i па бруку адзiн за дзесяць робiць груку.








Date: 2015-09-19; view: 172; Нарушение авторских прав

mydocx.ru - 2015-2018 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию