Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Прадмова





БЕЛАРУСКАЯ

ГРАМАТЫКА

ДЛЯ ШКОЛ.

Выданьне пятае пераробленае i пашыранае

ВIЛЬНЯ 1929г.

Выданьне В. Тарашкевiч

Беларуская Друкарня Iм. Фр. Скарыны Людвiсарская 1.

 

 

 

ПРАДМОВА.

 

Мiнула роўна 10 год, як вышла ў сьвет “Беларуская граматыка для школ”. За гэты час сталася ня толькi мовай прыгожага пiсьменства ды рознароднай публiцыстыкi, але i мовай дзяржаўнаю або прызначай дзяржавай у публiчным жыцьцi. “Народнае нарэчча” сiлаю сталася “лiтаратурным языком”. Гэта бязсумлiвы факт, незалежна ад тае цi iншае ступенi зроднасьцi беларускае мовы з iншымi славянскiмi.

Вялiкае грамадзкае значэньне беларускае мовы вымагае ад культурных работнiкаў асаблiва ўважлiвага апрацаваньня яе, як з боку навуковага, так i школьнага ўжытку.

“Беларуская граматыка для школ”, выданая першы раз у 1918 годзе, мела сваiм заданьнем замацаваць i ўпарадкаваць выясьнiўшыяся ўжо тады граматычныя асновы беларускай лiтаратурнай мoвы ды ўстанавiць сталы правапiс.

Практыка жыцьця i прасьвечаная крытыка гадоў прызналi, што “ўсё найважнейшае зроблена добра”. Правапiс усталiўся i мае за сабою некаторую традыцыю.

Але тая самая практыка i крытыка паказалi на некаторыя пахiбы, а нават, хоць толькi часткова, i паправiлi iх.

Аўтар “Бел. грам. для школ” сам цяпер бачыць дужа выразна цэлую чараду яшчэ спрэчных пытаньняў (у аканьнi, у правапiсе чужаземных слоў i iнш...), бачыць патрэбу i магчымасьць спрашчэньня правапiсу, але не бярэцца праводзiць якiя-колечы паважнейшыя зьмены такiм iндывiдуальна-партызанскiм спосабам, накiдаючы свой праект праз школьны падручнiк. Гэта павяло-б толькi да шкоднага хаосу.

Рэформа правапiсу, калi мае быць праведзена, мусiць быць праведзена ў цэласьцi ды ў сувязi з рэформай пiсьма i пераглядам граматычных формаў (морфолёгiя).

Адпаведныя праекты павiнны быць апрацаванымi паасобнымi адзiнкамi, але прайсцi праз публiчнае сiта грамадскай i навуковай крытыкi перш, чым маюць быць уведзенымi ў жыцьцё аўторытэтам культурных устаноў. Бо тутака пасьпех, запраўды, можы быць людзём на сьмех.

Горш за тое: непавязаныя, паасобныя зьмены “на лепшае” могуць заграмазьдзiць i загарадзiць дарогу да запраўды добрай рэформы.

Дзеля гэтага аўтар устрымаўся ад увядзеньня i тых зьмен, якiя прыняла “Акадэмiчная Конфэрэнцыя па рэформе правапiсу i азбукi”, склiканая Iнстытутам Беларускае Культуры 14 лiстапада 1926 г. ў Менску.

Ёсьць над чым падумаць i папрацаваць, дык можна i трэба пачакаць, высьцярагаючыся, каб лепшыя новыя дэталi, не псавалi больш-менш неблагога цэлага, якое ўжо iснуе.

Цяперашняе выданьне “Беларускай Граматыкi для школ” мае на ўвазе неадкладныя патрэбы беларускай школы i ўсiх тых многiх, што жадаюць вывучыць беларускую мову шляхом саманавучаньня.

Гэтае выданьне спаўна перароблена i значна пашырана ў параўнаньнi да ўсiх папярэднiх выданьняў. Увесь матэрыял на два концэнтрычныя колы: “Першае кола” i “Другое кола”. Першае кола толькi азнаямляе вучня з граматычным матэрыялам, прывучае яго разьбiрацца ў мове. Яно не зьвяртае ўвагi вучня на падрабязныя асаблiвасьцi або точнае азначэньне граматычных тэрмiнаў, а на ўсё, можна сказаць, яшчэ паказвае пальцам: гэта - тое, гэна - тое; гэта - так, гэна - iначай...

Другое кола абыймае той самы матэрыял, толькi шырэй i ўводзiць вучня ў глыбейшы i больш падрабязны разбор. Тутака вучань вывучае тое, з чым пазнаёмiўся папярэднi год у першым коле.

Бяручы гэты падручнiк у рукi, вучань павiнен быць ужо крыху азнаёмлены са сказам (дзейнiк, выказьнiк...) i з часьцiнамi мовы (паняцьце аб скланеньнi, спражэньнi...), што можа быць зроблена вучыцелем без падручнiка.

Матэрыял падзелены лекцыi такiм спосабам, што пад лiтарай А знаходзяцца клясовы разбор i пытаньнi, якiя маюць прывясьцi вучня да граматычных вывадаў (“правiлаў”), памешчаных пад адпаведным параграфам. Пад лiтарай В знаходзiцца матэрыял для самастойнага апрацаваньня вучняў (у клясе або дома, залежна ад магчымасьцi i патрэбы).

Падзел i расклад матэрыялу мае толькi аблягчыць працу вучыцеля, але зусiм не змушае яго сьлепа йсьцi за гэтым раскладам. Наадварот: вучыцель ня раз змушаны будзе рабiць значныя зьмены ў падзеле матэрыялу, залежна ад разьвiцця i поступу вучняў. Вучыцель павiнен да гэтага загадзя прыгатовiцца i добра вывучыць падручнiк. У некаторых разох ён змушаны будзе сам знайсьцi матэрыял для апрацаваньня вучням, бо аўтар стараўся даваць самае неабходнае, каб не павялiчыць залiшне коштаў друку.

Увагi i параграфы, азначаныя зоркаю (*) пры цыфры, назначаны больш для вучыцеля, як вучняў, i могуць быць с карысьцю выясьнены апошнiм толькi пры адпаведна высокiм роўнi iх разьвiцьця i падгатоўкi.

 

Б. Т.

Grudziądz 13.VIII. 1928.

 

 


Date: 2015-09-19; view: 364; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию