Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Чалавек адказвае Богу. К. дзеліць вучняў на 6 груп
К. дзеліць вучняў на 6 груп. Кожная з іх, абапіраючыся на словы св. Паўла, павінна зрабіць адзін з элементаў Божай зброі. Кожны з элементаў вучні могуць дапоўніць малюнкамі, сімваламі і словамі: І група — шлем ІІ група — пояс ІІІ група — панцыр IV група — меч V група — шчыт VІ група — абутак Прэзентацыя працы вучняў: кожная з груп прадстаўляе свой элемент зброі, паясняе з якога «матэрыялу» ён зроблены, тлумачыць сэнс малюнкаў і надпісаў на ім. Той, хто хоча быць сапраўдным рыцарам Хрыста, павінен штодня перамагаць спакусы і разам з Хрыстом працаваць над сваёй дасканаласцю. Разважанне: — Як часта я дзякую Езусу Хрысту за дар збаўлення? — Ці выракаюся я ў сваім штодзённым жыцці злога духа і ўсіх спраў ягоных? — Што я раблю для таго, каб выправіць зло, якое ёсць у маім жыцці? — Калі апошні раз я быў у споведзі? Пастанова. Хатняе заданне: 1. Падчас вячэрняга рахунку сумлення папрасі у Пана Бога прабачэння за зло, учыненае сёння. 2. Выберы з даспехаў рыцара і намалюй у сшытак тую зброю, якая патрэбна табе для барацьбы са злом. Заключная малітва: Памолімся да нашага нябеснага Айца, каб Ён бярог нас ад усялякага зла. Ойча наш.
Тэма № 12, VIII кл. ГРЭХ ЗНІШЧАЕ ГОДНАСЦЬ ЧАЛАВЕКА
Дыдактычная мэта: растлумачваем вучням, што кожная залежнасць чалавека, кожны яго грэх — гэта адыход ад Бога. Выхаваўчая мэта: дапамагаем усвядоміць, што сапраўдную свабоду дае нам Хрыстус. Заахвочваем да сістэматычнай працы над сабою, над фарміраваннем сваёй індывідуальнасці. Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Быц 1, 26–28. 31.Часопісы і газеты, нажніцы, клей, 2 намаляваныя чалавечыя контуры, каменьчыкі для кожнага вучня. Метады катэхезы: праца ў групах. Ход заняткаў Малітва: папросім Св. Духа, каб асвяціў нашае сэрца і розум, паказваючы нам, што з’яўляецца дабром, а што нам пагражае. Пс 139 (138), 1-3, 14-15 (падручнік вучня) Чалавек пытае Кожнаму вучню К. дае каменьчык, кажа пакласці яго сабе ў абутак і зрабіць некалькі крокаў. Вучні вымаюць з ботаў каменьчыкі і дзеляцца тым, як яны сябе з імі адчувалі. К. параўноўвае грэх да такога камня. Камень перашкаджае, абцяжарвае хадзьбу, брудзіць шкарпэткі, але да яго можна прызвычаіцца, асабліва калі ён размясціўся ў выгадным месцы, і забыцца пра яго. Падобным чынам можа адбывацца з грахом, да якога трапляеш у залежнасць: ён раніць, перашкаджае, прыводзіць да наступных грахоў, знішчае нашае жыццё. З цягам часу можна да яго прызвычаіцца, таму так важна яго ўсвядоміць, каб не трапіць у стан духоўнай смерці. Тэма нашых сённяшніх заняткаў: Грэх знішчае годнасць чалавека.
Бог адказвае Святое Пісанне кажа, што Пан Бог стварыў чалавека на свой вобраз і падабенства. Хтосьці з вучняў чытае тэкст Бібліі:
|