Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Група — пытанне — адказ
І — Чым адметны спосаб прысутнасці Хрыста ў Эўхарыстыі? ІІ — Ад якога моманту распачынаецца прысутнасць Езуса ў Эўхарыстыі? ІІІ — Як мы аказваем хвалу Хрысту ў Эўхарыстыі?
І группа: «Спосаб прысутнасці Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце выключны. Ён узвышае Эўхарыстыю над усімі іншымі сакрамэнтамі і робіць яе „як бы дасканаласцю духоўнага жыцця і мэтаю, да якой імкнуцца ўсе сакрамэнты“. У святым сакрамэнце Эўхарыстыі „праўдзіва, рэальна і субстанцыяльна існуюць разам Цела і Кроў з душою і Боскасцю Пана нашага Езуса Хрыста, а, значыць, увесь Хрыстус“. Гэту прысутнасць называюць „рэальнаю“ не з-за выключнасці – нават калі б іншыя прысутнасці не былі „рэальнымі“, - але перш за ўсё таму, што яна субстанцыяльная і што праз яе цалкам увасабляецца Хрыстус, Бог і чалавек» (пар. ККК 1374).
ІІ група: «Хрыстус становіцца прысутным у гэтым сакрамэнце праз пераўтварэнне хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста. Айцы Касцёла рашуча пацвердзілі веру Касцёла ў дзейснасць Хрыстовага слова і дзеянне Духа Святога для здзяйснення гэтага пераўтварэння» (пар. ККК 1375).
ІІІ група: «Эўхарыстычная прысутнасць Хрыста пачынаеца ў хвіліну кансэкрацыі і працягваецца ўвесь час, пакуль існуюць эўхарыстычныя постаці. Хрыстус прысутнічае ва ўсёй паўнаце ў кожнай постаці і ў кожнай іх частцы, значыць ламанне хлеба не дзеліць Хрыста» (пар. ККК 1377). «У Імшы мы паказваем нашу веру ў рэальную прысутнасць Хрыста ў постацях хлеба і віна, у прыватнасці, калі кленчым ці робім глыбокі паклон на знак адарацыі Пана. (...) Гэты культ пакланення, які належыць сакрамэнту Эўхарыстыі, Каталіцкі Касцёл практыкаваў заўсёды і практыкуе не толькі падчас Імшы, але і па-за ёю праз стараннае захаванне Найсвяцейшага Сакрамэнту, праз выстаўленне яго для публічнай адарацыі вернікаў і нясенне яго ў працэсіях» (пар. ККК 1378).
(Свае адказы вучні запісваюць спачатку ў табліцу, раней падрыхтаваную К., а затым у падручнік для вучня.)
Езус застаўся з намі назаўсёды. Не толькі з выбранымі, якія былі з Ім, слухалі Яго словы, былі сведкамі Яго цудаў. Езус застаўся з усімі сваімі вучнямі незалежна ад месца, незалежна ад часу, у якім яны жывуць. Гэта самы вялікі Ягоны дар для чалавека.
Date: 2016-05-13; view: 409; Нарушение авторских прав |