Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Чалавек адказвае Богу. У захаванні Закхея пасля сустрэчы з Езусам мы бачым радыкальныя змены
У захаванні Закхея пасля сустрэчы з Езусам мы бачым радыкальныя змены. Закхей сустрэўся з прабачэннем, якое напоўніла яго жыццё супакоем і радасцю. У паставе Закхея мы можам выдзяліць істотныя этапы, дзякуючы якім адбылася гэта перамена. Гэтыя этапы з’яўляюцца дасканалым адлюстраваннем умоў сакрамэнту пакаяння. (Вучні самі шукаюць іх у жыцці Закхея.) · рахунак сумлення — неспакой, свядомасць таго, што ён ашукваў людзей; · жаль за грахі — узрушаны любоўю Хрыста, шкадуе за ўчыненае зло; · пастанаўленне выправіцца — пры сустрэчы з Езусам вырашае змяніць сваё жыццё; · шчырая споведзь - Закхей шчыра вызнае перад Езусам усе свае правіны. · выкананне пакуты — Закхей хоча направіць крыўды, якія ён учыніў людзям. «Палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш». Нашае навяртанне — гэта няспынны працэс, які распачаўся у нашым жыцці ад сакрамэнту хросту. Езус, «праходзячы побач», «гледзячы на нас з любоўю», заахвочвае нас да выбару дабра. Ён кліча нас да супольнай працы над ўласным збаўленнем.
Разважанне: — Як я адказваю на заклік да навяртання, з якім Езус пастаянна звяртаецца да мяне? — Калі апошні раз я прыступаў да сакрамэнту пакаяння? — Як я выконваю пастанаўленне, зробленае мною на споведзі? Пастанова. Хатняе заданне: 1. Памаліся аб ласцы навяртання для тых, хто жыве ў граху. 2. Напішы, што ты атрымліваеш, прыступаючы да сакрамэнту пакаяння.
Заключная малітва: Пане Езу, вызнаю перад Табою, што я грэшнік. Мае грахі аддзяляюць мяне ад Цябе і ад людзей. Прашу Цябе аб ласцы, каб я мог адчуць Тваю міласэрнасць у сакрамэнце пакаяння. Дух Святы, умацоўвай мяне да штодзённай барацьбы са спакусамі і беражы ад граху. Табе хвала навекі. Амэн.
Тэма № 15, VIII кл. САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ
Дыдактычная мэта: указваем на сэнс сакрамэнту пакаяння. Указваем на Бога як на любячага Айца, які прабачае нам грахі. Выхаваўчая мэта: фарміруем паставу навяртання і пакаяння. Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: ККК 1431, 1434, 1448, 1451, 1454, 1455, 1459, 1461, 1468, 1469. Метады катэхезы: праца ў групах. Ход заняткаў Малітва: акт жалю.
Чалавек пытае Вызнанне грахоў не з’яўляецца прыемнай справай, і, напэўна, заўсёды будзе суправаджацца пачуццём сораму. Падчас сваёй першай споведзі амаль усе дзеці хочуць прыйсці да «свайго» святара. З цягам часу — зусім наадварот — да незнаёмага, які сядзіць у канфесіянале ў самым цёмным месцы касцёла. Некаторым людзям сакрамэнт споведзі прыносіць вялікі клопат. Вось, як піша адзін ваш равеснік (падручнік вучня):
«Вечарам, напрыканцы пражытага мною дня, я вельмі часта спрабую прааналізаваць свае паводзіны і ўбачыць памылкі, дапушчаныя мною ў гэты дзень. У такія хвіліны мне прыходзіць думка аб тым, чаму нельга спавядацца непасрэдна Богу? Усведамляючы свае дрэнныя ўчынкі, я шкадую за ўчыненае зло і шукаю спосабаў, каб гэтае зло выправіць. Чаму для таго, каб я мог паяднацца з Богам, паміж намі абавязкова павінен быць святар? Перад споведдзю я заўсёды адчуваю сябе неяк няёмка: „Што святар пра мяне падумае? Што мне на гэта адкажа?“ Гэта ўвесь час мяне турбуе. Ды і як я магу абяцаць выправіцца, калі і так ведаю, што не стрымаю слова?» — Якія цяжкасці адчувае малады чалавек у сувязі з прыняццем сакрамэнту пакаяння? — Чаму некаторыя людзі пазбягаюць споведзі? (Размова з вучнямі.)
Часцей за ўсё гэта адбываецца таму, што не ўсе правільна разумеюць сутнасць сакрамэнту споведзі. На мінулых занятках мы пачалі размову пра сакрамэнт пакаяння. На сённяшняй сустрэчы мы паразважаем над тым, з кім мы сустракаемся ў гэтым сакрамэнце. Пазнаёмімся таксама з біблейскай асновай сакрамэнту пакаяння, даведаемся, як Касцёл тлумачыць таямніцу вяртання чалавека да Бога. (Запіс тэмы: Сакрамэнт пакаяння.)
Бог адказвае На дошцы К. змяшчае табліцу, якую запаўняюць вучні, адказваючы на пытанні, працуючы з тэкстамі ККК: І група ККК 1431, 1434 — Чым з’яўляецца пакаянне і якія формы яно можа прымаць у жыцці хрысціяніна? Пакаянне — гэта: • радыкальная змена жыцця; • акт шчырага вяртання да Бога; • адыход ад зла з агідай да ўчыненых грахоў; • імкненне і станоўчае рашэнне змены жыцця; • надзея на Божую міласэрнасць і спадзяванне на дапамогу Божай ласкі. ІІ група: ККК 1454, 1451, 1455 і 1459 — Якія чыны пэнітэнта з’яўляюцца самымі важнымі? ІІІ група: ККК 1461, 1448 — Якія чыны спаведніка зяўляюцца самымі важнымі? IV група: ККК 1468, 1469 — Якія плёны прыносіць сакрамэнт пакаяння? Свае адказы вучні запісваюць ў табліцы, запаўняючы спачатку 1-ю і 2-ю графу. Затым К. чытае тэкст ККК 1449, вучні ўважліва слухаюць і пасля прачытання разам дапаўняюць 3-ю графу — дзеянне Пана Бога ў сакрамэнце пакаяння: У формуле адпушчэння грахоў, якой карыстаецца Касцёл лацінскага абраду, выражаны асноўныя элементы гэтага сакрамэнту: Айцкц міласэрнасці ёсць крыніцай усялякага прабачэння. Ён здзяйсняе прымірэнне грэшнікаў праз Пасху Свайго Сына і дар Свайго Духа прах малітву і паслугу касцёла: Бог, Айцец міласэрнасці, смерцю і ўваскрасеннем Сына Свайго прымірыў светх Сабою і спаслаў Святога Духа ждя адпушчэння грахоў, з дапамогай Свайго касцёла няхай адорыць цябе прабачэннем і спакоем. І я адпускаю табе грахі ў імя Айца і Сына і Сятога Духа. Амэн. (пар. ККК 1449). Чыны пэнітэнта: • рахунак сумлення; • жаль за грахі; • цвёрдае пастанаўленне выправіцца; • шчырая споведзь; • выканане прызначанай пакуты. Чыны спаведніка: • адпушчэнне грахоў у імя Хрыста; • устанаўленне спосабу пакуты; • малітва за грэшніка. Пан Бог: • Аказвае ЛЮБОЎ І МІЛАСЭРНАСЦЬ; • ПРАБАЧАЕ; • ДАЕ ЛАСКУ; • АДОРВАЕ СУПАКОЕМ.
Date: 2016-05-13; view: 486; Нарушение авторских прав |