Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. У часопісе «Любите друг друга» можна знайсці вельмі шмат сведчанняў, у якіх маладыя людзі распавядаюць аб тым





 

У часопісе «Любите друг друга» можна знайсці вельмі шмат сведчанняў, у якіх маладыя людзі распавядаюць аб тым, як разам з Хрыстом змагаліся са сваімі слабасцямі і грахамі. Вось адно з іх:

«Я спрабаваў заснуць, але не мог, бо перад вачамі ўзнікалі вобразы, якія затрымаліся ў маёй памяці пасля прагляду парнаграфічных сайтаў. Аналізуючы свае паводзіны, я заўважыў, што мой эмацыянальны і фізічны стан увесь час пагаршаецца. Я стаў незадаволеным, агрэсіўным, напружаным. Мне стала страшна ад таго, што я не паную над сабой. А што са мной будзе праз год, два, тры…? Я ўстаў з ложка і пачаў шчыра маліцца, просячы ў Хрыста прабачэння і дапамогі. Не ведаю, колькі гадзін я так стаяў, але калі скончылася мая размова з Езусам, я ўбачыў сонца, якое пачынала ўзыходзіць над зямлёй. Не, падумаў я, я не хачу распачынаць новы дзень, трымаючы тое, што атручвае і брудзіць мяне. Я спаліў усе часопісы, паламаў дыскі, якія хаваў у сваім пакоі. Мне нават захацелася прыбраць і памыць свой пакой. А потым я пайшоў на ранішнюю святую Імшу, каб «навесці парадак у сваёй душы». Я адчуў, што я ажываю, што разам з новым днём распачынаецца новы этап майго жыцця. Калі Ты маеш такія клопаты, якія меў я, хачу даць табе параду: зрабі адразу ж гіганцкі крок наперад, не чакай, пакуль гэта атрута знішчыць цябе. Самаму цяжка, але калі будзеш гэта рабіць з Хрыстом, убачыш, што для Яго няма немагчымых спраў!» ( Станіслаў).

Такія сведчанні яшчэ больш упэўніваюць нас, што разам з Хрыстом — Пераможцам д’ябла, граху і смерці, мы пераможам спакусы і слабасці, якія з’яўляюцца перашкодай на дарозе да нашай святасці.

 

Разважанне:

— Якія фільмы я гляджу? Якія я чытаю часопісы?

—Якія патрабаванні я стаўлю самому сабе, каб не трапіць у залежнасць ад граху?

— Як я адношуся да ўласнага цела?

— Да чаго Бог заклікае мяне праз сённяшнюю катэхeзу?

 

Пастанова.

Хатняе заданне:

1.Памаліся аб ласцы навяртання для тых, хто жыве ў граху парнаграфіі.

2. Прачытай адзін з артыкулаў часопіса “ Любите друг друга”, у якім маладыя людзі даюць сведчанне свайго “уваскрашэння” з граху.

 

Заключная малітва:

Маці прачыстая,маліся за нас.

Маці беззаганная,маліся за нас.

Маці непарушная,маліся за нас.

Маці нявінная,маліся за нас.

 

 

Тэма № 14, VIII кл.

ПАКАЯННЕ Ў КАСЦЁЛЕ

Дыдактычная мэта: тлумачым моладзі сутнасць хрысціянскага пакаяння, якое разумеецца, як метаноя — навяртанне. Стараемся перадаць моладзі дух хрысціянскага пакаяння.

Выхаваўчая мэта: выхоўваем у моладзі імкненне прыкладваць намаганні для штодзённага навяртання.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне, плакат з тэкстам: Ян 20, 21–23; Лк 19, 1–10. Карткі і алоўкі для кожнай групы, шклянка.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.

Ход заняткаў

Малітва: падручнік вучня

Чалавек пытае

К. бярэ ў рукі шклянку:

 

Шклянка мае сваю вартасць, дзякуючы таму, з чаго яна зроблена. Яна можа быць з фаянсу, шкла, гліны і нават золата. У яе можна наліць вады, насыпаць жвіру альбо напоўніць яе каштоўнымі камянямі, і тады яе вартасць значна павялічыцца. Але калі б ў шклянцы быў пясок, а мы хацелі б напоўніць яе каштоўнымі камянямі, у нас нічога не атрымалася б. Для таго, каб шклянка выконвала сваю функцыю, нам спачатку трэба яе ачысціць, бо ў напоўненай шклянцы больш нічога не змяшчаецца, а з бруднай ніхто не хоча піць. Таксама і з чалавекам. Пра знешнюю прыгажосць чалавека мы кажам, гледзячы на ягоны твар, колер вачэй, валасоў, на будову цела. Як і наша шклянка, чалавек можа быць чымсьці напоўнены: радасцю, супакоем, любоўю, альбо надварот, — сумам, злосцю, нянавісцю. Гледзячы на гэта мы кажам: «Маладушны, нявыхаваны», — альбо: «Шчыры, адкрыты. Святы, Божы чалавек». Адносна Бога чалавек можа прыняць і такую паставу (К. адварочвае шклянку ўверх дном). Любоў Бога будзе дакранацца чалавека, але ніколі яго не напоўніць. Можа здарыцца так, што калісьці мы станем перад Богам прыгожыя, але… пустыя. Для таго, каб Бог мог нас напоўніць, мы павінны дазволіць Яму ачысціць нас з бруду граху і ўласнага эгаізму (К. адварочвае шклянку ўніз дном). Такое ачышчэнне адбываецца ў сакрамэнце пакаяння.

Бог адказвае

Першародны грэх разарваў сувязь чалавека з Богам, а таксама стаў прычынай унутранага канфлікту ў самім чалавеку. Калі мы знаёміліся з сакрамэнтам хросту, то казалі, што гэты сакрамэнт аўтаматычна не знішчае наступстваў першароднага граху, але з’яўляецца пачаткам шляху няспыннай барацьбы са злом. Каб нам дапамагчы на нашым няспынным шляху навяртання, Езус устанавіў сакрамэнт пакаяння, ці інакш сакрамэнт паяднання, прабачэння, споведзі.


К. змяшчае на дошцы тэкст устанаўлення сакрамэнту пакуты, нехта з вучняў чытае:

 

«Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас”. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца ”» (пар. Ян 20, 21–23).

Прыступаючы да сакрамэнту пакаяння, чалавек павінен прызнацца ў сваіх грахах, мець шчыры жаль за ўчыненае зло і жаданне направіць зло, шчыра вызнаць грахі і ўзнагародзіць Богу і чалавеку за ўчыненую крыўду. Навяртанне распачынаецца ад унутранай перамены, якую Святое Пісанне акрэслівае як metanoia (з грэч. перамена сэрца). Сапраўднае навяртанне закранае ўсяго чалавека: ягоны розум, душу і нават цела, але пачынацца яно павінна з сэрца. Паступова дзякуючы дзеянню Божай ласкі зменіцца і жыццё чалавека. Такая перамена адбылася і з мытнікам Закхеем, пра якога мы чытаем у Евангеллі паводле Лукі:

 

 

«Езус увайшоў у Ерыхон і праходзіў праз яго. І вось адзін чалавек па імені Закхей, кіраўнік мытнікаў і багаты, стараўся ўбачыць Езуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малога росту. Забегшы наперад, ён залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць. Калі Езус прыйшоў на гэтае месца, паглядзеў уверх і сказаў яму: “Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння Мне трэба быць у тваім доме”. Той хутка спусціўся і прыняў Яго з радасцю. А ўсе, убачыўшы гэта, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў пагасціць да грэшнага чалавека. Закхей жа ўстаў і сказаў Пану: “Вось палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш”. Езус сказаў яму: “Сёння прыйшло збаўленне ў гэты дом, таму што і ён сын Абрагама. Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула ”» (Лк 19, 1–10).

 

— Кім у вачах людзей быў Закхей?

— Як яго ўспрымала асяроддзе?

— Як Езус адносіўся да яго?

 

Вучні працуюць у 3-х групах:

 

І група: запісвае рысы Закхея да сустрэчы з Езусам.

ІІ група: запісвае рысы Закхея пасля сустрэчы з Езусам.

ІІІ група: характарызуе паставу Езуса.

Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік для вучня.

Закхей

— Да сустрэчы з Езусам. — Пасля сустрэчы з Езусам

Езус

— У жыцці Закхея Езус з’яўляецца як Той, Хто ПРАХОДЗІЦЬ ПОБАЧ.

— Закхей не мае адвагі падысці, а Езус ГЛЯДЗІЦЬ НА ЯГО З ЛЮБОЎЮ.

— Езус НЕ ЗМУШАЕ, пакідае Закхею выбар.

 

— Што адбылося ў і жыцці Закхея, дзякуючы сустрэчы з Езусам?







Date: 2016-05-13; view: 454; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.009 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию