Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 3. Што Езус Хрыстус сказаў нам пра Бога Айца?





Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з тым, што ў Святым Пісанні Езус гаворыць пра Айца; дапамагчы вучням зразумець, што Айцец для Езуса быў усім у літаральным сэнсе гэтага слова.

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў імкненне пазнаваць і любіць свайго Нябеснага Айца, а таксама выконваць Яго Волю.

Матэрыялы:

Біблія: Мц 6, 26–33; Мц 7, 7–11; Лк 12, 6–7; Мц 5, 48; Лк 6, 36; Ян 3, 16–17; Ян 5, 19; Ян 10, 30; Ян 14, 31; Ян 5, 30; Ян 4, 34; Ян 3, 35; Ян 6, 32; Ян 16, 27.

Ілюстрацыя: «Найсвяцейшая Тройца».

Надпісы: «Я і Айцец — адно» (Ян 10, 30); «Ежа Мая ў тым, каб выконваць волю таго, хто паслаў Мяне, і завяршыць Яго справу» (Ян 4, 34); «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36).

Фрагмент з фільма пра жыццё Езуса Хрыста, у якім Ён кажа пра Айца. Відэаролік «Сапраўдны тата».

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, асацыяцыі, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, пісьмовая праца на падставе тэксту, праца ў групах, разважанне над словам Божым.

Ход занятку

Малітва

Ойча наш

Праверка хатняга задання

Вучні дзеляцца сваімі ўражаннямі ад таго, як у іх атрымалася выканаць місію «анёла» і «зоркі».

Калі перадача «Божае нараджэнне вачамі відавочцаў» здымалася на відэа, можна паглядзець яе разам з вучнямі.

Падчас паўтарэння хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 2).

Чалавек пытаецца

Катэхет паказвае вучням відэаролік «Сапраўдны тата» і прапаноўвае вучням апісаць рысы добрага, сапраўднага таты і паразважаць пра яго ролю ў жыцці дзіцяці (заданне ў сшытку № 1). Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

Катэхет задае вучням пытанне (заданне ў сшытку № 2): чаму мы можам назваць Бога сапраўдным і добрым Айцом?

Бог адказвае

На падставе біблійных тэкстаў сёння мы з вамі даведаемся, кім з’яўляецца для Езуса Бог Айцец.

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю «Найсвяцейшая Тройца» і надпісы: «Я і Айцец – адно» (Ян 10, 30); «Ежа Мая ў тым, каб выконваць волю таго, хто паслаў Мяне, і завяршыць Яго справу» (Ян 4, 34); «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36). Можна паказаць фрагмент з фільма пра жыццё Езуса Хрыста, у якім Ён гаворыць пра Айца.

Катэхет прапаноўвае вучням прачытаць выказванні Езуса, у якіх Ён гаворыць пра свайго Айца.

 

Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго (Ян 3, 16–17).

 

Не можа Сын рабіць сам ад сябе нічога, калі б не бачыў Айца, які робіць. Бо што робіць Ён, тое і Сын робіць таксама (Ян 5, 19).

 

Я і Айцец — адно (Ян 10, 30).

 

Але каб свет ведаў, што Я люблю Айца і раблю так, як наказаў Мне Айцец (Ян 14, 31).

 

Я не шукаю сваёй волі, але волі таго, хто паслаў Мяне (Ян 5, 30).

 

Ежа Мая ў тым, каб выконваць волю таго, хто паслаў Мяне, і завяршыць Яго справу (Ян 4, 34).

 

Айцец любіць Сына і ўсё аддаў у рукі Ягоныя (Ян 3, 35)

 

Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба (Ян 6, 32).

 

Сам Айцец любіць вас, бо вы Мяне палюбілі і паверылі, што Я выйшаў ад Бога (Ян 16, 27).

 

Паглядзіце на птушак нябесных: яны ні сеюць, ні жнуць, ні збіраюць у засекі, і Айцец ваш Нябесны корміць іх. Ці ж вы не больш вартыя за іх? І хто з вас, турбуючыся, можа дадаць да свайго росту хоць адзін локаць? І аб вопратцы навошта турбуецеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць: ні працуюць, ні прадуць. Кажу вам, што нават Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх. Калі ж палявую траву, якая сёння ёсць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, ці не намнога больш вас, малаверныя? Таму не турбуйцеся і не кажыце: «Што нам есці?» або: «Што піць?», або: «У што апрануцца?» Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі. А ваш Айцец Нябесны ведае, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым. Шукайце найперш Валадарства Божага і справядлівасці Ягонай, а гэта ўсё дадасца вам (Мц 6, 26–33).

 

Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена. Ці ёсць сярод вас чалавек, які, калі сын ягоны папросіць у яго хлеба, дасць яму камень? Або калі папросіць у яго рыбы, дасць яму змяю? Калі ж вы, будучы благімі, ведаеце, як даваць дзецям вашым добрыя дары, тым больш Айцец ваш, які ў нябёсах, дасць добрае тым, хто просіць у Яго (Мц 7, 7–11).

 

Ці ж не пяць вераб’ёў прадаецца за два асы? І ніводзін з іх не забыты перад Богам. А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Не бойцеся, вы вартыя больш за мноства вераб’ёў (Лк 12, 6–7).

 

Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны (Лк 6, 36).

 

Будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны (Мц 5, 48).

 

Катэхет дзеліць вучняў на 2 групы і раздае ўрыўкі з Бібліі (заданне ў сшытку № 3):

 

І група

Прачытай выказванні Езуса пра Айца і напішы, хто для Езуса Бог Айцец.

Вучням раздаюцца карткі з наступнымі фрагментамі: Ян 3, 16-17; Ян 5, 19; Ян 10, 30; Ян 14, 31; Ян 5, 30; Ян 4, 34; Ян 3, 35; Ян 6, 32; Ян 16, 27.

 

ІІ група

Прачытай біблійныя тэксты: Мц 6, 26–33; Мц 7, 7–11; Лк 12, 6–7 і напішы, што ў іх гаворыцца пра Нябеснага Айца (заданне ў сшытку № 4).

Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

Катэхет задае вучням пытанні:

— Якое выказванне Езуса пра Айца было для вас новым і раней не вядомым?

— Якое выказванне Езуса вам больш за ўсё запомнілася і спадабалася?

Date: 2016-05-13; view: 583; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию