Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 25. Даніэль – прыклад вернасці Богу





Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра Даніэля, чалавека малітвы. Вучань разумее, што Пан Бог ніколі не пакідае людзей, якія моляцца
і спадзяюцца на Яго.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучнях вернасць штодзённай малітве і выхоўваць пачуццё даверу Богу ў вельмі цяжкіх сітуацыях.

Матэрыялы:

Біблія: Даніэль 6, 1-28, ілюстрацыя і фільм, якія паказваюць падзеі біблійнага тэксту. Дапаможнік.

Метады катэхэзы:

Малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія.

Ход заняткаў

Малітва:

Люблю Цябе, Пане, і аб адзінай ласцы прашу ў Цябе: любіць Цябе вечна. Мой Божа, калі мой язык не можа паўтараць кожнае імгненне, што я люблю Цябе, то хачу, каб сэрца маё паўтарала гэта Табе з кожным уздыхам.

Малітва св. Яна Марыі Віянэя

К. правярае хатняе заданне і паўтарае пройдзены матэрыял:

- Кім быў Ерамія?

- Хто такі прарок?

- Чаму Ерамія пакутаваў?

- Як Ерамія адносіўся да сваёй радзімы?

- Аб чым прароцтваваў Ерамія?

- Чаму мы навучыліся ад прарока Ераміі?

К. уводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. прымацоўвае да дошкі ілюстрацыі, на каторых паказаны людзі, якія моляцца. У жыцці кожнага чалавека бываюць цяжкія моманты. Людзі спрабуюць вырашыць іх па-рознаму. К. прапаноўвае вучням на аркушы паперы напісаць аб сваёй праблеме, якая турбуе і засмучае іх найбольш, імкнучыся растлумачыць, чаму гэта для іх на самой справе важна. Вучні па ўласнаму жаданню дзеляцца на пары і абменьваюцца гэтымі праблемамі. Абмяркоўваюць іх і спрабуюць даць адзін аднаму добрую параду, як вырашыць праблему.

Бог адказвае:

Сёння мы даведаемся пра прарока Даніэля. У яго быў нялёгкі лёс. Але
ў яго быў адзін верны і надзейны спосаб вырашэння ўсіх праблем, гэта - малітва, зносіны, размова з Нябесным Айцом. Даніэль бязмежна давяраў Пану Богу. У малітве ён чэрпаў сілы, знаходзіў адказы на самыя цяжкія пытанні. Штодзённа, тры разы на дзень, раніцай, у абед і вечарам ён маліўся Пану Богу. Ён ведаў, што толькі ўсемагутны Пан Бог можа дапамагчы яму. Нават тады, калі яму забаранілі маліцца, пагражаючы смерцю, ён усё роўна быў верны Пану Богу і не пераставаў маліцца. На аснове біблійнага тэксту Даніэль 6, 1-28 расказвае пра прарока Даніэля, акцэнтуючы ўвагу на:

1. Давер караля Даніэлю

Бабілёнскі кароль Навухаданосар захапіў у палон жыхароў Ерузалема. Загадаў выбраць сярод палонных ізраэльцян маладых юнакоў, з каралеўскага і княжацкага роду, якія былі без цялесных недахопаў, прыгожыя і разумныя, для службы пры каралеўскім двары. Сярод іх апынуўся Даніэль. Ён быў верны Пану Богу і не адступаў ад сваёй веры, быў здольным вучнем і таму яго пакінулі служыць пры каралеўскім двары. Бабілёнскі кароль Дарый вельмі любіў Даніэля за высакароднасць і мудрасць, якімі надзяліў яго Пан Бог. Ён зацеў паставіць яго над ўсім каралеўствам.

2. Зайздрасць царадворцаў і іх дзеянні

Але царадворцы, сатрапы зайздросцілі Даніэлю і шукалі нагоду, каб пазбыцца яго. І прыдумалі пастку для Даніэля. Яны ведалі, што Даніэль заўсёды моліцца да свайго Бога, а не да іх ідалаў, і таму папрасілі караля выдаць закон, які б забараняў на працягу трыццаці дзён прасіць што-небудзь у якогасьці бога ці чалавека, акрамя караля Дарыя. Калі хто-небудзь адважыцца парушыць гэты закон, то ён будзе кінуты ў львіны роў. Кароль згадзіўся падпісаць загад.

3. Малітва Даніэля, які верыў і спадзяваўся на Бога

А Данііл, калі даведаўся, што падпісаны такі ўказ, пайшоў у свой дом; а вокны ў сьвяцёлцы ягонай былі адчынены супроць Ерусаліма, і ён тры разы на дзень схіляў калені і маліўся свайму Богу і славіў Яго, як ён рабіў гэта і да таго. Злыя царадворцы падпільнавалі Даніэля, і знайшлі яго молячымся перад сваім Богам і данеслі каралю.

Даніэль у львіным рове.

Пачуўшы аб гэтым, кароль моцна засмуціўся і хацеў выратаваць Даніэля, але царадворцы яму нагадалі, што ніякі каралеўскі загад не можа быць зменены. Даніэля кінулі ў львіны роў. Кароль не спаў усю ноч.

4. Выратаванне Даніэля

На світанні кароль паспяшаўся да львінага рова і пачаў клікаць Даніэля. Даніэля адказаў яму: К. Чытае з Бібліі - Дан. 6, 22.: «Мой Бог паслаў свайго Анёла і закрыў пашчы львам, і яны не зрабілі мне крыўды, бо Ён знайшоў мяне нявінным». Дарый узрадаваўся выратаванню Даніэля і загадаў падняць яго з рова.

5. Пакаранне за абвінавачванне Даніэля

І загадаў кароль кінуць у львіны роў усіх, хто абвінавачваў Даніэля. Іх кінулі ў роў, львы авалодалі імі і скрышылі іхнія косці.

Пасля гэтага выпадку кароль Дарый напісаў ліст. К. чытае з Бібліі – Дан. 6, 25-28: « Няхай будзе вялікім ваш спакой. Наказваю гэтым дэкрэтам, каб на ўсёй тэрыторыі майго валадарства пакланяліся Богу Даніэля, бо Ён – Бог жывы і трывае вечна. Яго валадарства не будзе зруйнавана, і панаванне Яго бясконцае. Ён ратуе і вызваляе, чыніць знакі і цуды на зямлі і на небе. Ён уратаваў Даніэля ад моцы львоў ».

К. пытае вучняў:

- Як Даніэль апынуўся ў Бабілёне?

- Што цанілі каралі ў Даніэлю?

- Адкуль у Даніэля гэты дар?

- Як царадворцы ставіліся да Даніэля?

- Што яны задумалі?

- Які загад выдаў кароль Дарый?

- Як загад паўплываў на Даніэля?

- Чаму Даніэля бязмежна давяраў Богу?

- Чаму кароль кінуў Даніэля ў львіны роў?

- Як Пан выратаваў Даніэля?

- Што спадабалася Пану Богу ў паводзінах Даніэля?

- Што вам спадабалася найбольш з гісторыі пра Даніэля?

К. падсумоўвае адказы вучняў. Даніэля несправядліва абвінавацілі, ён маліўся да Бога і нікому не чыніў ніякай шкоды. Ён не скардзіўся каралю на людзей, якія рабілі яму зло, ён спадзяваўся на Пана Бога і прасіў у Яго дапамогі. Даніэль шчыра маліўся, і Пан яго выслухаў. Ён выратаваў Даніэля ад смерці.

Чалавек адказвае Богу:

Вернасць Пану Богу і штодзённая малітва выратавалі Даніэля ад смерці. Малітва неабходна чалавеку як паветра. Падчас малітвы чалавек можа літаральна выліць тое, што змяшчаецца ў яго сэрцы, перад Панам Богам. Толькі ўсемагутны Пан Бог можа зразумець нашы праблемы і дапамагчы нам іх вырашыць. Толькі Пан Бог можа абараніць нас ад зла. К. прапаноўвае вучням завяршыць незавершаныя сказы.

Малітва - гэта …

Калі молішся,…

Богу падабаецца малітва …

Трэба маліцца …

Дзякуючы малітве …

У цяжкіх жыццёвых сітуацыях малітва...

Малітвай можна …

Калі ты самотны, малітва …

Малітва дае нам …

Вучні выказваюцца, К. падсумоўвае іх адказы. К. расказвае вучням аб тым, чым для яго з’яўляецца малітва, як часта ён моліцца, што яму дапамагае, а што перашкаджае маліцца і г.д., дае сведчанне аб ролі малітвы ў сваім жыцці. (Пры гэтым можа выкарыстоўваць пытанні з Разважання).

У людзей, якія любяць Пана Бога і імкнуцца жыць у еднасці з Ім ёсць дэвіз. К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:

НІВОДНАГА ДНЯ БЕЗ МАЛІТВЫ

Разважанне:

К. пытае:

- Як часта я малюся?

- Што дае мне малітва?

- Што дапамагае мне маліцца?

- Што перашкаджае мне маліцца?

- Якую малітву я больш за ўсё люблю?

- Ці з’яўляецца малітва адным з маіх самых любімых заняткаў?

- Колькі часу ў дзень я прысвячаю малітве? Параўнай па часу з астатнімі заняткамі. Аб чым гэта сведчыць?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра Даніэля і моц малітвы.

2. Прыдумай афішу на тэму «Ніводнага дня без малітвы», у якой ты заклікаў бы ўсіх людзей маліцца і тлумачыў бы сэнс і неабходнасць штодзённай малітвы. Можна выкарыстоўваць выразаныя малюнкі з часопісаў, выказванні розных людзей аб малітве і г. д.

Заключная малітва:

«Ойча наш», «Акты» стр. 21-22 малітоўніка «Ойча наш».


 

Date: 2016-05-13; view: 465; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.004 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию