Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Святы Ян Хрысціцель сваімі словамі і ўчынкамі паказваў на Езуса Хрыста





Святы Ян Хрысціцель сваімі словамі і ўчынкамі паказваў на Езуса Хрыста. Дзякуючы гэтаму людзі распазналі ў Езусе Месію і ішлі за Ім. Сёння Езус заклікае цябе, каб ты стаў для сваіх бліжніх Божым пасланцам, які словамі і ўчынкамі паказвае бліжнім на Езуса і дапамагае ім ісці за Збаўцам.

Напішы, як ты разумееш выраз: «Я — Божы пасланец»

 

Катэхет:

Мы хочам зняць фільм пра наша жыццё. Назва будучай стужкі гучыць так: «Мы — Божыя пасланцы». На падставе нашага жыцця напішам сцэнар да фільма. Неабходна намаляваць эскізы або зрабіць кароткія інсцэніроўкі да фільма.

Спачатку на таблічках трэба напісаць: месца дзеяння, удзельнікі падзеі, сама падзея і дыялог.

 

Па магчымасці зняць фільм.

Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— Ці паказваю я бліжнім сваёй жыццёвай пазіцыяй, словамі і ўчынкамі Езуса Хрыста?

— У чым канкрэтна гэта выяўляецца?

— Калі, у якіх сітуацыях бліжнія, гледзячы на мяне, распазнаюць Езуса Хрыста і ідуць за ім?

— Чаму я навучыўся ад Яна Хрысціцеля?

— Што я магу і хачу зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?

 

Пастанова

Катэхет:

Пастанову запішыце ў сшытак.

Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра жыццё святога Яна Хрысціцеля.

— Кожны вечар задумвайся пра тое, праз якія твае словы і ўчынкі за апошні дзень твае бліжнія маглі распазнаць Хрыста і сустрэцца з Ім?

Заключная малітва

 

Песня Захарыі

 

Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля,

бо наведаў і адкупіў народ свой,

і ўзняў моц збаўлення для нас

у доме Давіда, слугі свайго.

Як абвясціў чалавеку

вуснамі сваіх святых прарокаў,

што збавіць нас ад ворагаў нашых

і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць.

Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашых

і нагадаць пра святы запавет свой.

Прысягу, якую даў Абрагаму, айцу нашаму,

дасць нам.

Каб, выбаўленыя з рук ворагаў,

мы без страху служылі Яму

ў святасці і справядлівасці перад Ім

ва ўсе дні нашыя.

А ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага

будзеш названа,

бо пойдзеш прад абліччам Пана

падрыхтаваць шляхі Яму,

каб даць народу Ягонаму пазнаць збаўленне

праз адпушчэнне яго грахоў,

дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога,

у якой наведаў нас Усход з вышыні;

каб асвятліць тых,

хто сядзіць у цемры і ў цені смяротным;

каб накіраваць ногі нашыя

на шлях спакою.

Хвала Айцу і Сыну,

і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,

і на векі вечныя. Амэн.

 

(Літургія гадзінаў. Том І. – Мінск, 2012. – С. 595–596).

 


 

Date: 2016-05-13; view: 464; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.009 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию