Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 2. Уцелаўленне Езуса Хрыста





Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнымі гісторыямі, якія звязаныя з падзеямі нараджэння Езуса Хрыста; дапамагчы вучням зразумець, што Езус — абяцаны Месія, Сын Божы, які ўцелавіўся для нашага збаўлення.

 

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў пачуццё ўдзячнасці да Бога за нараджэнне Езуса Хрыста; дапамагчы вучням прымаць Езуса як абяцанага Богам Месію — сапраўднага і адзінага Збаўцу свету.

 

Матэрыялы:

Біблія: Лк 2, 1–20. 22–24, 36–40; Мц 2, 1–9, 12–18; Лк 2, 22–35; Мц 2, 1–12.

Ілюстрацыі: «Божае Нараджэнне», «Пакланенне мудрацоў» і «Ахвяравание Езуса ў святыні».

Надпісы: «І сказаў ім анёл: „Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан“» (Лк 2, 10–11); «Упаўшы, пакланіліся Яму і, адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі яму дары: золата, кадзіла і міра» (Мц 2, 11); «Вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў» (Лк 2, 30–31).

Фрагменты з фільма, звязаныя з падзеямі Божага Нараджэння і ахвяравання Езуса Хрыста ў святыні.

Касцюмы біблійных персанажаў.

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, інсцэніроўка-перадача, дыялог, медытацыя- разважанне.

Ход занятку

Малітва

Апостальскі сімвал веры

Праверка хатняга задання

Вучні апісваюць выпадкі з жыцця, у якіх Найсвяцейшая Дзева Марыя прыходзіла з канкрэтнай дапамогай да людзей, што аддаваліся Яе заступніцтву. Гэтыя гісторыі можна знайсці ў інтэрнэце ці ў рэлігійных часопісах. Падчас паўтарэння хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 1).

Чалавек пытаецца

Уявіце сабе, што ўвесь свет у вас як на далоні. Вы бачыце і чуеце ўсё, што адбываецца ў свеце. Вы бачыце дабрыню і любоў, шчырасць і разуменне, радасць і веру. Але вы таксама бачыце несправядлівасць і зло, войны і забойствы, чуеце праклёны і словы нянавісці. Што вы адчуваеце, калі ўсё гэта чуеце і бачыце? Што вы хочаце зрабіць?

Вучні дзеляцца сваімі думкамі.

Бог адказвае

Пасля таго, як чалавек учыніў першародны грэх і зло ўвайшло ў жыццё чалавека, лёс чалавека трагічна змяніўся. Але Бог не пакінуў чалавека. Ён знайшоў спосаб яго выратавання. Бог паслаў Свайго адзінага і любімага Сына, каб збавіць чалавецтва.

Катэхет вешае на дошку тры ілюстрацыі: «Божае Нараджэнне», «Пакланенне мудрацоў» і «Ахвяравание Езуса ў святыні», а таксама надпісы: «І сказаў ім анёл: „Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан“» (Лк 2, 10–11); «Упаўшы, пакланіліся Яму і, адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі яму дары: золата, кадзіла і міра» (Мц 2, 11); «Вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў» (Лк 2, 30–31).

Паслухайце, як гэтая падзея апісваецца ў Святым Пісаннеі. Катэхет дае вучням магчымасць праслухаць аўдыёзапіс біблійных тэкстаў: Мц 2, 1–18; Лк 2, 22–40.

Можна паказаць фрагменты з фільма, звязаныя з падзеямі Божага Нараджэння і ахвяравання Езуса Хрыста ў святыні (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).

Катэхет прапаноўвае вучням стварыць перадачу: «Божае Нараджэнне вачамі відавочцаў».

 

На перадачу запрашаем галоўных сведкаў нараджэння Езуса Хрыста.

Ролі:

Вядучы – катэхет

Марыя з Немаўлём

Юзаф

Пастухі

Каспар

Мельхіёр

Бальтазар

Сімяон

Ганна

Ірад

Катэхет дзеліць ролі паміж вучнямі і прапаноўвае ім атаясаміць сябе з біблійнымі персанажамі. Для гэтага вучні самастойна працуюць з тэкстамі Святога Пісання і рыхтуюць адказы на пытанні (у сшытку — заданне № 1).

Пытанні для мудрацоў (Мц 2, 1–12):

— Вы надзвычай мудрыя і багатыя людзі. Што прымусіла вас пакінуць родныя мясціны і адправіцца ў далёкі і небяспечны шлях?

— Ці праўда, што вы ішлі за зоркай?

— Чаму вы шукалі нованароджанага Езуса ў палацы?

— Якое ўражанне засталося ў вас пасля сустрэчы з Ірадам?

— Куды вас прывяла зорка? Што вы там убачылі? Якія пачуцці выклікала ў вас месца, у якім нарадзілася Немаўля?

— Што вы падарылі Немаўляці? Што сімвалізуюць вашы дары?

— Як Юзаф і Марыя адрэагавалі на ваша з’яўленне?

— Як змянілася ваша жыццё пасля сустрэчы з Немаўлём?

 

Пытанні для пастухоў (Лк 2, 1–20):

— Ці лёгка вам ноччу сцерагчы авечак?

— Раскажыце, калі ласка, падрабязней пра гэту цудоўную ноч. Каго вы бачылі і што вы пачулі?

— Што абазначаюць пачутыя словы? Што вы зрабілі пасля гэтай сустрэчы?

— Дзе вы знайшлі Езуса?

— Што вы можаце сказаць пра ўмовы, у якіх нарадзіўся Езус?

— Як адрэагавалі Юзаф і Марыя, убачыўшы вас у пячоры?

— Як вы прывіталі Немаўля?

— Якія змены адбыліся ў вашым жыцці пасля сустрэчы з Немаўлём?

 

Пытанні для Ірада (Мц 2, 1–9. 12–18):

— Што Вы адчулі, калі мудрацы прыйшлі ў Ваш палац шукаць нованароджанага Караля?

— Чаму Вы спалохаліся Немаўляці? Няўжо ад Яго сыходзіла рэальная пагроза для Вас?

— Чаму Вы загадалі забіць нованароджаных, бязвінных дзяцей?

— Што Вы адчувалі, калі жаўнеры, выконваючы Ваш загад, без шкадавання забівалі безабаронных дзяцей?

— Як змянілася Ваша жыццё пасля таго, як Вы зрабілі ўсё, каб загубіць Немаўля?

 

Пытанні для Сімяона (Лк 2, 22–35):

— Раскажыце, калі ласка, пра сябе. Хто Вы? У якім горадзе жывяце?

— Што Вы рабілі ў святыні ў той дзень, калі Немаўля прынеслі, каб ахвяраваць Яго Пану?

— Як Вы зразумелі, што менавіта гэты Нованароджаны з’яўляецца Месіяй?

— Што Вы зрабілі, пазнаўшы Езуса?

— Што Вы адчувалі, калі абдымалі Немаўля?

— Што Вы Яму сказалі?

— Што Вы сказалі Марыі?

— Што азначаюць Вашы словы: «Праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў»?

— Як змянілася Ваша жыццё пасля сустрэчы з Боскім Немаўлём?

Пытанні для Ганны (Лк 2, 22–24. 36–40):

— Раскажыце, калі ласка, пра сябе. Хто Вы? У якім горадзе жывяце?

— Што Вы рабілі ў святыні ў той дзень, калі Немаўля прынеслі, каб ахвяраваць Яго Пану?

— Як змянілася Ваша жыццё пасля сустрэчы з Боскім Немаўлём?

 

Катэхет праводзіць перадачу. Можна зняць яе на відэа, выбраўшы папярэдне рэжысёра…

Вучні дзеляцца сваімі ўражаннямі ад удзелу ў перадачы.

 

Date: 2016-05-13; view: 457; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию