Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэма № 12. Пан Бог перамагае зло дабром
Дыдактычная мэта: Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй аб сустрэчы Юзафа. Вучань разумее, што ў Пана Бога ёсць намер, план збаўлення, які Ён здзяйсняе праз паслухмяных Яму людзей. Выхаваўчая мэта: Фарміраваць у вучнях імкненне раскрываць, пазнаваць Божы намер Матэрыялы: Біблія Быццё 41, 37-48; 41, 54-57; 42, 1-25; 42, 36-38; 43, 1-34; 45, Метады катэхэзы: Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія, акраверш, праца з дапаможнікам. Ход заняткаў Малітва: “Малітва св. Францішка аб духу любові”, “Ойча наш” стр. 58 К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял. З дапамогай малюнкаў, якія намалявалі вучні з жыцця Юзафа К. і вучні ствараюць фільм. Злучаюць усе малюнкі вучняў і дэманструюць іх па «тэлевізары». Фільм могуць паказваць двое вучняў, а астатнія займаюцца агучваннем сцэн. К. уводзіць вучняў у новую тэму. Чалавек пытае: К. Прымацоўвае да дошкі надпісы: ты прабачыў табе прабачылі ты не прабачыў табе не прабачаюць К. Просіць вучняў напісаць на чатырох картках пачуцці, якія яны адчуваюць калі, адпаведна надпісам: “Ты не прабачыў”… К. просіць вучняў прымацаваць адпаведна надпісам, пачуцці, якія ўзнікаюць. К. Чытае плакаты, якія атрымаліся і абмяркоўвае іх з вучнямі. Бог адказвае: К. усе пачуцці, пра якія мы з вамі гаварылі, прысутнічаюць у біблійнай гісторыі, якую сёння будзем праходзіць. Браты зайздросцілі і ненавідзелі Юзафа. Гэта іх нянавісць прывяла да таго, што яны прадалі свайго брата ў няволю, а айца падманулі, сказаўшы, што Юзафа разарвалі дзікія звяры. Пан Бог не пакінуў Юзафа, прыйшоў да яго на дапамогу, і Юзаф стаў кіраўніком усяго Егіпта, другім чалавекам пасля фараона. Юзаф адразу ж прыступіў да сваіх абавязкаў. Пакуль ішлі гады дастатку, ён збіраў у засекі запасы зерня, каб, калі прыйдуць галодныя гады, народ Егіпта не загінуў ад голаду. 1. Сем гадоў голаду Праз сем гадоў па ўсёй зямлі надыйшоў голад. З усіх краін пачалі прыходзіць у Егіпет, каб купіць у Юзафа хлеба, таму што ён зрабіў ва ўсіх гарадах вялікія запасы зерня. Калі Якуб даведаўся, што ў Егіпце ёсць хлеб, паслаў дзевяць сваіх сыноў за зернем, пры сабе пакінуў Бэньяміна. Юзаф быў кіраўніком у Егіпце і ён прадаваў хлеб. Браты прыйшлі і пакланіліся яму да зямлі і папрасілі прадаць ім хлеб. Юзаф пазнаў сваіх братоў, а яны яго не пазналі. Юзаф зрабіў выгляд, што не пазнаў братоў, і сказаў ім, што яны выведнікі-шпіёны і прыйшлі, каб выглядзець слабыя бакі Егіпта. Браты ж казалі, што яны – сумленныя людзі, дзеці аднаго бацькі і іх малодшы брат застаўся дома. Юзаф загадаў узяць іх пад варту. На трэці дзень ён сказаў ім: “ Калі вы людзі сумленныя, дык адзін брат з вас хай будзе трыманы ў доме, дзе вы ўвязьнены; а вы ідзеце, завязеце хлеб, з прычыны голаду ў сем'ях вашых; а брата вашага меншага прывядзеце да мяне, каб спраўдзіліся словы вашыя і каб не памерці вам”. Так яны і зрабілі. І казалі яны адзін аднаму: і праўда ж, гэта кара нам за грэх супроць брата нашага; мы бачылі пакуту душы ягонай, калі ён маліў нас, але не паслухалі яго; за тое і прыйшла на нас бяда гэтая. Юзаф, пачуўшы гэтыя словы, выйшаў ад іх і заплакаў. Адпусціў іх дамоў з хлебам, і Сымона пакінуў. 2. Юзаф адкрываецца братам Браты вярнуліся дадому да айца і ўсё яму расказалі. Якуб не згаджаўся адпускаць Бэньяміна. Але хутка хлеб скончыўся і Якуб вымушаны быў адправіць з сынамі ў Егіпет Бэньяміна. Браты прыйшлі ў Егіпет. Калі Юзаф убачыў Бэньяміна, ён выйшаў у іншы пакой і расплакаўся. Памыў свой твар ад слёз і наказаў слугам падаць для братоў вялікі пачастунак. Браты 3. Сустрэча Юзафа з айцом Калі Якуб пачуў, што яго ўлюбёны сын Юзаф жывы, вельмі моцна ўзрадаваўся і разам з усімі дзецьмі і ўнукамі накіраваўся ў Егіпет. Юзаф запрог сваю калясніцу і выехаў насустрач ім. Убачыўшы свайго айца, ён упаў яму на шыю і доўга плакаў. Фараон аддаў Юзафу і яго сям’і лепшую частку Егіпецкай зямлі і пастаянна забяспечваў іх хлебам і ўсім неабходным. К. пытае: - Кім быў Юзаф у Егіпце? - Хто даў Юзафу дар тлумачыць сны? - Як рыхтаваўся да сямі гадоў голаду Юзаф? - За чым прыйшлі ў Егіпет браты Юзафа? - Як прайшла першая сустрэча Юзафа з братамі? - Калі Юзаф адкарыўся сваім братам? - Ці лёгка было Юзафу прабачыць сваіх братоў? - Хто даў сілы Юзафу прабачыць братоў? - Калі Юзаф адкрыўся братам, што ім сказаў? - Хто паслаў Юзафа ў Егіпет? - Навошта? Чалавек адказвае Богу: У Пана Бога ёсць намер адносна кожнага чалавека. У цяжкай сітуацыі чалавек думае, што Пан пакінуў яго, але на самой справе Бог заўсёды застаецца з чалавекам. К. пытае: 1. Што адбылося б, каб Юзаф адпомсціў сваім братам? 2. Чаму нас вучыць сваімі ўчынкамі Юзаф? 3. Якія высновы мы можам зрабіць, гледзячы на ўчынкі братоў Юзафа?
Вучні павінны запісаць у акраверш фразы, аб тым, як можна ажыццявіць выраз: “ЛЮБОЎ ПРАБАЧАЕ”
Разважанне: Пан Бог любіць мяне і нястомна клапоціцца пра мяне. - Ці памятаю я аб гэтым ў цяжкіх сітуацыях? - Што я павінен зрабіць для таго, каб не чыніць зло бліжнім? - Што мне неабходна зрабіць для таго, каб навучыцца прабачаць ад усяго сэрца? - Хто для мяне з’яўляецца прыкладам таго, як трэба прабачаць? Пастанова. Хатняе заданне: 1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам гісторыю пра тое, як Бог выбраў Юзафа для таго, каб выратаваць ад голаду сваю сям’ю. 2. Напішы малітву, у якой мы просім Бога аб тым, каб ён навучыў нас не чыніць зло бліжнім, і навучыў нас прабачаць ад усяго сэрца. Заключная малітва: Песня «Ізноў бачыш», Спеўнік Эмануэль стр. 53
Date: 2016-05-13; view: 529; Нарушение авторских прав |