Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 10. Абрагам – айцец усіх веруючых





Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра ахвярапрынашэнне Абрагама. Вучань разумее, што Пан чакае ад чалавека паслухмянасці, таксама і ў вельмі цяжкіх жыццёвых сітуацыях.

Выхаваўчая мэта:

Выхоўваць гатоўнасць паслухмянасці Богу, і выканання волі Божай нават у вельмі цяжкіх сітуацыях.

Матэрыялы:

Біблія, Быццё 22, 1-12, ілюстрацыя, якая паказвае падзеі біблійнага тэксту– ахвярапрынашэнне сына. Дапаможнік.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэкста, медытацыя вобраза, прадстаўленне зместу
ў выглядзе схемы, дыскусія.

Ход заняткаў

Малітва:

Акт надзеі.

К. правярае хатняе заданне: «рабі дабро і пазбягай зла», вучні выказваюцца. К. паўтарае пройдзены матэрыял, асабліва падкрэслівае аспект паслухмянасці Абрагама Богу:

- Якое даручэнне даў пан Абрагаму?

- Чаму яно было складаным?

- Як дзенічаў Абрагам?

- Што дапамагло Абрагаму пазнаць голас Бога? /сумленне/

- Чаму мы павінны заўсёды слухаць голас сумлення?

К. уводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. пытае ў вучняў:

- Якія складаныя даручэнні даюць вам вашыя бацькі?

- Што ў гэтых даручэннях самае складанае?

Вучні выказваюцца.

Бог адказвае:

К. сёння мы будзем гаварыць пра вельмі цяжкае даручэнне, якое Пан Бог даў Абрагаму. Гэта вельмі складанае выпрабаванне веры для Абрагама.
К. прымацоўвае да дошкі наступны дапаможнік:

ПАН БОГ НІКОЛІ НЕ ПАМЫЛЯЕЦЦА, І НЕ ЎВОДЗІЦЬ НІКОГА Ў ЗМАН

К. У гэтыя словы глыбока і шчыра верыў Абрагам. Абрагам вельмі доўга чакаў нараджэння свайго адзінага сына, ён кожны дзень маліўся Богу, каб Ён паслаў яму сына. Калі ў Абрагама нарадзіўся сын, ён быў шчыслівым і ўдзячным Богу за яго нараджэнне. Аднойчы Пан Бог выпрабаваў Абрагама, даў яму вельмі складанае даручэнне. К. чытае біблійны тэкст, Быццё 22, 1-13, ілюструючы яго вобразамі /можна паказаць фрагмент з фільма/. К. пытае:

- Што Пан сказаў Абрагаму?

- Чаму гэта даручэнне было вельмі цяжкім для Абрагама?

- Што зрабіў Абрагам?

- Хто спыніў Абрагама, калі ён ужо хацеў прынесці ў ахвяру свайго сына?

- Што тады Пан сказаў Абрагаму?

Чалавек адказвае Богу:

Абрагам быў гатовы выканаць цяжкае даручэнне Пана Бога, хоць яму было вельмі складана, бо ён вельмі моцна любіў свайго доўгачаканага адзінага сына сына Ісаака. Абрагам гэтым учынкам паказаў Богу, што любіць Яго больш за ўсё на свеце, нават больш за роднага, адзінага і доўгачаканага сына. Гэты ўчынак спадабаўся Богу. Абрагам для нас з’яўляецца прыкладам веры і паслухмянасці Богу, яго называем айцом усіх веруючых людзей. Ён шчыра верыў Богу, ён ведаў, што ПАН БОГ НІКОЛІ НЕ ПАМЫЛЯЕЦЦА,
І НЕ ЎВОДЗІЦЬ НІКОГА Ў ЗМАН і таму Абрагам заўсёды і ва ўсім быў паслухмяны Пану Богу.

К. пытае вучняў:

- Чаму паслухмянасць Абрагама была такой вялікай?

- Чаму нас вучыць паслухмянасць Абрагама?

К. прыводзіць прыклад бязмежнага даверу Богу з жыцця. (Самае пераканаўчае сведчанне – гэта сведчанне з жыцця К.)

Разважанне:

- Як я выконваю цяжкія даручэнні Пана Бога?

- Што змянілася ў маіх адносінах да цяжкасцяў, якія ўзнікаюць у жыцці, пасля сённяшніх заняткаў?

- Чаму нас вучыць сваімі ўчынкамі Абрагам?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра веру Абрагама.

2. Напішы малітву, у якой ты папросіш Пана Бога ўмацаваць тваю веру.

3. Прынясі фотаздымак тваёй сям’і або намалюй яе.

Заключная малітва:

Акт веры.


 

Date: 2016-05-13; view: 462; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.008 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию