Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэма № 16. Пан Бог заключае Запавет на гары СінайДыдактычная мэта: Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра тое, як Пан Бог заключыў Запавет на гары Сінай. Дзесяць Божых запаведзяў – гэта ўказальнікі, якія паказваюць нам правільны шлях да Валадарства Нябеснага. Выхаваўчая мэта: Фарміраваць у вучню імкненне паглыбляць веру ў адзінага жывога Пана Бога і імкненне жыць паводле Божых запаведзяў. Матэрыялы: Біблія: Другазаконне 5, 1-2. 5а.в-7.11а.12.16-21 а, Зыход 19, 7-8. Ілюстрацыя і фільм, паказваючыя падзеі біблійнага тэксту. Дапаможнік. Узор дамовы на падключэнне мабільнай сувязі. Карцінкі, на якіх паказаны ідалы. Метады катэхэзы: Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія, незавершаны сказ Ход заняткаў Малітва: Псальм № 67 (66) К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму. Чалавек пытае: К. паказвае вучням узор дамовы, і тлумачыць, з якіх частак складаецца дамова. Можа быць, дамова на падключэнне мабільнай сувязі або на меркаванне К. К. пытае: - Што такое дамова? - Чаму людзі заключаюць дамовы? - Што абгаворваецца ў дамове? - Чые правы абараняе дамова? - Што адбываецца ў выпадку невыканання ўмоў дамовы? Бог адказвае: Чалавек створаны паводле Божага вобраза і падабенства. Пасля грэхападзення чалавека ў свет увайшлі зло, грэх, страх, хваробы, пакуты - Ці могуць ідалы, зробленыя чалавечымі рукамі з золата, срэбра ці іншых матэрыялаў зрабіць што-небудзь для чалавека, а тым больш выратаваць яго ад грахоў? (можна выкарыстоўваць карцінкі ідалаў, звязаных з гісторыяй беларускага народа)
На гары Сінай Пан Бог заключыў з ізраэльцянамі больш чым дамову - Запавет. Запавет – гэта дамова аб узаемадапамозе, супрацоўніцтве і ўзаемнай павазе. К. чытае Другазаконне 5, 1-2. 5а.в-7.11а.12.16-21 а, Зыход 19, 7-8. К. пытае: - Што адбылося на гары Сінай? - Хто размаўляў з Панам Богам ад імя ізраэльцян? - На чым былі запісаны словы Запавету? - Хто перадаў людзям словы Запавету? - Што Пан Бог загадаў людзям? - Што адказалі Богу людзі? Згодна гэтаму Запавету ізраэльцяне вераць толькі ў адзінага, жывога Пана Бога і пакланяюцца толькі яму, а Пан Бог абяцае ізраэльцянам, што будзе іх Богам, і дасць ім зямлю абяцаную. Той, хто захоўвае, жыве паводле Божых запаведзяў — шчаслівы чалавек, і Пан абяцае Яму Валадарства Нябеснае. Божыя запаведзі вучаць нас таму, што самым галоўным у нашым жыцці з’яўляецца Пан Бог. Ён наш Айцец, а мы — Яго дзеці. Божыя Запаведзі вучаць нас таму, як правільна дзейнічаць, як ставіцца да бліжніх і да навакольнага свету. Кожная Божая запаведзь абараняе заўсёды жыццё К. раскладвае карткі з выпісанымі Божымі запаведзямі (на адной картцы - адна запаведзь), просіць, каб кожны вучань выбраў сабе па адной картцы. Вучні па чарзе чытаюць і стараюцца растлумачыць іх, адказваючы на наступныя пытанні: К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік з пытаннямі
Кожны вучань выказвае сваё меркаванне. К. падсумоўвае іх адказы. Чалавек адказвае Богу: К. пытае: - Навошта Пан Бог даў людзям запаведзі? - Чалавек, які жыве паводле Божых запаведзяў… (закончыць сказ) - Чалавек, які не захоўвае Божыя запаведзі… (закончыць сказ) Разважанне: Пан Бог хоча, каб кожны чалавек быў шчаслівы і таму Ён даў нам Свае запаведзі. Божыя запаведзі – гэта ўказальнікі, якія паказваюць нам правільны шлях, што вядзе нас да Валадарства Нябеснага. К. пытае: - Як я выконваю першую запаведзь? - Ці веру я толькі ў адзінага, жывога, сапраўднага Пана Бога? - Ці малюся я кожны дзень? - Як часта я чытаю біблію і каталіцкую рэлігійную літаратуру? - Ці я веру ў забабоны? - Ці звяртаюся да знахараў і чараўніц? - Ці гадаю? - Ці з павагай вымаўляю імя Пана Бога, Найсвяцейшай Панны Марыі - Што значыць, прысвяціць нядзельны дзень Пану Богу? - У нядзелю і святы ці прымаю я ўдзел у святой Імшы? - Як я паводжу сябе ў касцёле? - Як я адношуся да бліжніх? Пастанова. Хатняе заданне: 1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам пра тое, як Пан Бог заключыў з чалавекам Запавет, растлумач ім, што такое “ідалы”. 2. Намалюй каменныя скрыжалі, напішы на іх Божыя запаведзі. Заключная малітва: «Сімвал веры»
|