Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 6. Ахвяра Каіна і Абэля





 

Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра братоў Каіна і Абэля. Вучань разумее, што грэх разбурае адносіны паміж людзьмі.

Выхаваўчая мэта:

Фарміруем у вучняў імкненне прызнаваць свае памылкі, прасіць прабачэнне за ўчыненае зло і будаваць сяброўскія адносіны з бліжнімі.

Матэрыялы:

Біблія: Быццё 4, 2-11; 4 6,7 ілюстрацыя і фільм, якія паказваюць падзеі біблійнага тэкста. Прыгатаваць літары «УСЕ ВАЖНЫЯ ДЛЯ БОГА». Дапаможнік: «Супраць каго накіраваны грэх»

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, праца з дапаможнікам, дыскусія, сцэнка.

Ход заняткаў

Малітва:

Мой Пане і мой Божа,

вазьмі ўсё, што мяне ад Цябе аддаляе.

Мой Пане і мой Божа,

дай усё, што мяне да Цябе набліжае.

Мой Пане і мой Божа,

вазьмі мяне ў поўную ўласнасць сваю.

Малітва «Адданне сябе Богу»

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял:

- Як мы называем грэх першых людзей?

- Што дрэннага зрабілі Адам і Ева?

- Якое было наступства граху?

К. уводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. пытае:

- Назавіце крыніцу зла на зямлі? /грэх/

К. паказвае дапаможнік з папярэдняга ўрока: «Супраць каго накіраваны грэх». Канцэнтруе ўвагу на тым, што: «Людзі не могуць зразумець адзін аднаго, зло ўваходзіць паміж людзей».

К. пытае:

- Што нам не падабаецца ў адносінах паміж людзьмі? /Народы, сям’я, школа, сябры/

К. адказы запісвае на дошцы і асабліва акцэнтуе ўвагу на граху зайздрасці.

К. просіць вучняў намаляваць твар чалавека, якога мучыць пачуццё зайздрасці, і твар чалавека вольнага ад пачуцця зайздрасці. Пад намаляванымі тварамі людзей вучні адпаведна пішуць 5 галоўных рысаў, якія характарызуюць зайздроснага і незайздроснага чалавека. Вучні прадстаўляюць сваю творчасць на абмеркаванне, і ўсе разам вызначаюць тыя рысы, якія сустракаюцца часцей за ўсё.

Бог адказвае:

На прыкладзе двух братоў Каіна і Абэля, мы з вамі ўбачым, да чаго можа давесці чалавека грэх, у прыватнасці грэх зайздрасці. Каіна і Абэля натхнёны Богам аўтар называе дзецьмі Адама і Евы, гаворка ідзе не пра родных дзяцей, не пра першых людзей. У Бібліі не гаворыцца пра першабытных людзей, пра якіх вы даведваліся на ўроку гісторыі ў школе. Каін і Абэль з’яўляюцца патомкамі Адама і Евы. Выраз «сын, дачка Адама і Евы», азначае проста - чалавек. Мы з вамі таксама з’яўляемся сынамі і дачкамі Адама і Евы.

К. запальвае свечку, вучні ўстаюць … зачытывае тэкст з Бібліі Быццё 4, 2б-11. (можна паказаць фрагмент з фільма), на дошцы пакінуць ілюстрацыю: «Ахвяра Абэля і Каіна» або «Каін забівае Абэля».К. падрабязна тлумачыць дзецям сэнс прачытанага тэксту – экзэгеза тэксту. Пасля экзегезы задае пытанні:

- Кім былі Каін і Абэль?

- Што было прычынай смутку Каіна?

- Чаму паводзіны Каіна не спадабаліся Богу?

- Што павінен быў змяніць Каін у сваіх паводзінах?

- Да чаго можа давесці чалавека грэх, а ў прыватнасці грэх зайздрасці?

Пан Бог ніколі не пакідае чалавека, Ён заўсёды шукае розныя спосабы, каб дапамагчы яму, задае пытанні, засцерагае, хоча, каб чалавек быў шчаслівы. І ў гэтай гісторыі, Пан хоча дапамагчы Каіну, і таму кажа яму: К. чытае Быццё 4 6,7 «І сказаў Пан Каіну: Чаму засмуціўся ты, і чаму спахмурнеў твар твой? Калі ты робіш добра, ці не павінна быць узнята аблічча тваё? А калі не робіш добра, грэх затойваецца пры дзвярах. Ён цягне цябе да сябе, але ты можаш панаваць над ім».

К. просіць вучняў самастойна папрацаваць з тэкстам з Бібліі, знайсці і ўпісаць у дапаможнік для вучня словы Пана Бога, у якіх Ён засцерагае Каіна ад граху.

- Ад чаго Пан Бог засцерагаў Каіна?

- Што павінен быў змяніць Каін у сваіх паводзінах?

- Што б мы параілі Каіну, для таго, каб ён жыў у згодзе са сваім братам?

Чалавек адказвае Богу:

Уявім сабе, што наш лепшы сябар пакутуе ад зайздрасці. Ён пастаянна паўтарае: «Да іншых ставяцца лепш, чым да мяне. Ім больш шанцуе, у іх усё атрымліваецца. Я не такая прыгожая, як …» Што ты параіш свайму сябру? Дыскусія на тэму: «Як можна пазбавіцца зайздрасці?» Можна зрабіць плакат «Таблеткі ад зайздрасці», на якім вучні напішуць свае адказы.

Пан Бог любіць кожнага з нас асаблівым чынам. Кожны чалавек каштоўны для Бога. Кожны з нас для Пана Бога асаблівы, незаменны і кожнага з нас Пан шчодра адарыў дарамі. Кожны чалавек вельмі важны для Бога, таму, што ён адзіны і непаўторны. Зараз мы з вамі пакажам пра гэта сцэнку:

К. ставіць з дзецьмі сцэнку «Усе важныя для Бога»:

ЛІТАРЫ

ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ: Вядучы і 16 чалавек з літарамі на грудзях: У, В, А- 2 чалавекі, С, Е, Ж, Н, Ы, Д, Л, Я - 2 чалавекі, Б, О, Г.

ВЯДУЧЫ: У друкарні, дзе звычайна шумна бывае толькі з-за працуючых станкоў, на гэты раз гаманілі літары. Яны спрачаліся паміж сабой.

ЛІТАРА Н: Сярод людзей заўсёды знойдзецца хтосьці больш просты, а хтосьці больш важны, але сярод літар важней за ўсё літара Н.

ЛІТАРА Ы: Гэта яшчэ чаму?

ЛІТАРА Н: Н – часта ўжывальная літара, не тое, што нейкая Ы. З мяне пачынаецца Біблія: На пачатку стварыў Бог неба і зямлю… Нават у адным наборы нас дзве. Вось!

ЛІТАРА А: Гэта Н – самая ўжывальная? А па-мойму - А. А нас туту дзве. Як бы людзі абышліся без літары? Усё пачынаецца з А. А – першая літара алфавіта, А – гэта першы гук дзіцяці

ЛІТАРА Д: А першае слова – ДАЙ. Д – больш галоўная.

ЛІТАРА Б: Б! З мяне пачынаюцца такія важныя словы, як Бог і Біблія. ЛІТАРА Е: А з мяне Евангелле! Ды і ўвогуле, вы – зычныя без нас зусім бы не гучалі. Не было б галосных, людзі не маглі б пець.

ЛІТАРА О: Сябры, перастанце спрачацца. Вы ўсе не правыя. Няўжо не зразумела, што самая дасканалая – гэта літара О. Вы паглядзіце на мяне. Якая я круглая, сіметрычная, правільная. Паглядзеўшы на мяне, усе кажуць: о-о-о!

ЛІТАРЫ Я: Я! Я! Вы забыліся пра нас!

ЛІТАРА Ы: Я – апошняя літара алфавіта!

Усе літары пачныаюць разам шумець: кожны вымаўляе сваю літару.

ВЯДУЧЫ: Але тут у друкарню зайшоў наборшчык. Літары заціхлі. Яны чакалі, каго ж чалавечыя рукі скарыстаюць для працы. Кожнай хацелася атрымаць месца. Аказалася, што патрэбныя ўсе. Наборшчык набраў патрэбны загаловак і, паглядзіце, што ў яго атрымалася.

Літары строяцца ў рад, спіной да гледачоў, пасля слоў “паглядзіце, што ў яго атрымалася” яны адначасова паварочваюцца, і атрымліваеца наступны сказ: Усе важныя для Бога.

Літары разам: Усе важныя для Бога!

К. пытае ў вучняў:

- Як вы разумееце выраз «Усе важныя для Бога»?

- Што вы зразумелі з гэтай сцэнкі?

Разважанне:

Кожны чалавек вельмі важны, каштоўны і незаменны для Пана Бога:

- Ці радуюся я дасягненням бліжніх?

- Ці я не сапернічаю з бліжнімі?

- Што я найбольш цаню ў іншых людзях?

- Што я найбольш цаню ў сабе?

- Што я раблю, калі ўва мне ўзнікае пачуццё зайздрасці?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра Каіна і Абэля, запытай у сябра, што ён найбольш цэніць у табе, а ты ў сваю чаргу скажы яму тое, што ты цэніш у ім.

2. На працягу гэтага тыдня пастарайся гаварыць шчырыя кампліменты сваім бліжнім.

3. Намалюй малюнак на тэму «Усе людзі важныя для Бога»

 

Заключная малітва:

Напісаць малітву, у якой мы хочам:

- выразіць сваю ўдзячнасць Богу за тое, што Ён нас стварыў і адарыў шматлікімі дарамі

- просім прабачэння за нашыя грахі, у прыватнасці за грэх зайздрасці, за ўсе формы яе праяўлення

- просім аб аздараўленні ад нашых грахоў

Вучні чытаюць свае малітвы.


Date: 2016-05-13; view: 467; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию