Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 15. Бог вядзе свой народ як Пан і Айцец





Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра тое, як Пан Бог вядзе свой народ у зямлю абяцаную:

1. Пераход праз Чырвонае мора.

2. Манна з неба.

3. Майсей здабывае ваду са скалы.

Бог вядзе свой народ да неба і нястомна апякуецца і клапоціцца пра чалавека.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучню веру ва ўсемагутнасць Бога, які можа зрабіць усё для выратавання чалавека. У цяжкіх сітуацыях не скардзіцца і не наракаць на Бога, а ў малітве з даверам прадстаўляць Богу свае просьбы.

Матэрыялы:

Біблія: Зыход 12, 31-40; 13, 20-22;, 14, 5-22; 14, 23-31; 15, 1-18; 16, 1-31; 17, 1-7. Ілюстрацыя і фільм, паказваючы падзеі біблійнага тэксту. Мапа. Дапаможнік.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія, незакончаны сказ.

Ход заняткаў

Малітва:

Хатняе заданне, малітвы вучняў.

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і уводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. пытае:

- Хто з вас бачыў фокус?

- Чым фокус адрозніваецца ад сапраўднага цуду?

- Хто з вас можа здзейсніць цуд? Напрыклад, частку мора зрабіць сушай, вырасціць манну на пустыні, здабыць ваду са скалы?

- Хто можа здзейсніць сапраўдны цуд?

- Хто з вас бачыў сапраўдны цуд?

- Кожную нядзелю падчас святой Імшы мы становімся сведкамі, сапраўднага цуду, якога?

Бог адказвае:

Сёння мы з вамі пагаворым пра сапраўдныя цуды, якія ўчыніў Пан Бог, каб выратаваць свой народ.

1. Пераход праз Чырвонае мора. /ілюстрацыя/

Пасля смерці першынцаў фараон спужаўся і адпусціў народ ізраэльскі
з Егіпта. Бог павёў ізраэльцян праз пустыню, які вёў да Чырвонага мора.
К. паказвае мапу. Толькі Пан Бог ведаў, куды весці свой народ. Ён ішоў перад ім удзень у слупе воблачным, уначы – у слупе вогненным. Пан Бог, не адлучаўся ад свайго народу. Але фараон пашкадаваў аб тым, што адпусціў ізраэльцян і пагнаўся за імі са сваім войскам. Хутка перад ізраэльцянамі з’явілася Чырвонае мора, і ім не было куды бегчы, егіпцяне пачалі даганяць іх. Народ Божы пачаў наракаць на Майсея, за тое, што ён вывеў іх з Егіпта. Але Майсей сказаў ім: «Ня бойцеся, стойце - і ўбачыце выратаваньне ад Пана, якое Ён дасьць вам і сёньня, бо Егіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце вавек». Бог загадаў Майсею працягнуць руку да мора. К. чытае Біблію, Зыход 14, 21 – 22. Калі ўсе ізраэльцяне прайшлі па сушы сярод мора, Пан сказаў Майсею: «Працягні руку тваю на мора, і хай павернуцца воды на Егіпцянаў, на калясьніцы іхнія і на верхаўцоў іхніх». Майсей зрабіў усё так, як сказаў яму Пан. Вода ў моры вярнулася на сваё месца і патапіла ўсіх егіпцян. Тады майсей і ўвесь народ заспявалі песню на хвалу вялікага Збаўцы. К. паказвае фільм з вышэйапісаным сюжэтам. К. пытае:

- Чаму фараон адпусціў ізраэльцян?

- Якой дарогай Бог вывеў ізраэльцян?

- Хто ведаў шлях у зямлю абяцаную?

- Якім чынам Пан Бог прысутнічаў сярод свайго народу?

- Фараон перадумаў і пагнаўся за ізраэльцянамі. Што адбылося далей?

- Чаму ізраэльцяне выратаваліся, а егіпцяне патанулі?

- У гонар каго Майсей і ўвесь народ заспявалі песню хвалы?

- Чаму нас навучыла гэты гісторыя? (К. акцэнтуе ўвагу на тым, што: неабходна спадзявацца на Бога – як Майсей; не наракаць – як гэта рабілі ізраэльцяне)

2. Манна з неба. /ілюстрацыя/

Ізраэльцяне працягвалі свой доўгі шлях па пустыні, і Пан Бог вёў іх. Тады народ пачаў наракаць на Майсея і яго брата Аарона, кажучы, што ў Егіпце ім было лепш, паколькі ў пустыні ім няма чаго есці. Пан Бог паклапаціўся пра ізраэльцян і сказаў ім, што вечарам яны будуць есці мяса, а раніцай – хлеб.
І так адбылося. Вечарам прыляцелі перапёлкі, і ізраэльцяне елі смачнае мяса, а раніцай Пан Бог даў хлеб з неба, які ў выглядзе крупы з’явіўся на паверхні пустыні, пасля таго, як выпарыўся іней. Ізраэльцяне назвалі яго «маннай».

К. пытае:

- Чаму ізраэльцяне пачалі наракаць?

- Што зрабіў Пан Бог?

Падчас кожнай святой Імшы Пан Бог дае нам сапраўдны Хлеб, Які не проста спаталяе голад, але дае вечнае жыццё. К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік наступнага зместу:

Я ёсць хлеб жыцця … Хлеб, які сыходзіць з неба, каб той, хто есць яго, не памёр. Ян 6, 48-51

- Хто сказаў гэтыя словы?

- Аб кім гавораць гэтвя словы?

- Езус Хрыстус з’яўляецца для нас … (закончыць сказ)

3. Майсей здабывае ваду са скалы. /ілюстрацыя/

Ізраэльцяне прыйшлі ў месца Рефідым, і аказалася, што там няма вады. Тады народ пачаў наракаць на Майсея, кажучы, каб ён даў ім вады. І Майсей стаў маліцца, каб Пан Бог дапамог яму. Тады Пан загадаў Майсею ўдарыць па скале. І Майсей зрабіў так, як сказаў яму Бог, і вада пацякла са скалы,
і ўвесь народ спаталіў смагу. К. пытае:

- Што пачаў рабіць народ, калі даведаўся, што няма вады?

- Што Майсей зрабіў для таго, каб з’явілася вада?

- Хто даў ваду ізраэльцянам?

К. пытае:

- Што агульнае ў гэтых трох гісторыях?

- Што кажа аб тым, што Пан Бог - усемагутны?

- Пераход праз Чырвонае мора, манна на пустыні, вада са скалы – усе гэтыя цуды зрабіў пан для таго, каб … (закончыць сказ)

- Што вам спадабалася ў паводзінах Майсея?

- Што вам не спадабалася ў паводзінах ізраэльцян?

Чалавек адказвае Богу:

К. Мы верым ва ўсемагутнасць Пана Бога, які чыніць цуды для таго, каб выратаваць чалавека і прывесці яго ў Валадарства Божае. Ён любіць
і клапоціцца пра чалавека і чакае ад чалавека даверу, любові і ўдзячнасці.

Разважанне:

- Як часта я задумваюся аб тым, што Пан Бог заўсёды са мной?

- Як я паводжу сябе ў цяжкіх сітуацыях? Прывядзі прыклад.

- Ці спадзяюся я на Пана Бога ў цяжкіх сітуацыях?

- Што я выберу пасля сягонняшняй сустрэчы: маліцца і з даверам прасіць у Пана Бога дапамогі або наракаць?

- Як часта я дзякую Пану Богу за аказаную дабрыню, любоў
і апеку?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам пра адзін з цудаў, які табе найбольш запомніўся.

2. На падставе сённяшняй катэхэзы зрабі малюнак на тэму: «Пан Бог чыніць цуды для Свайго народа»

Заключная малітва:

Малітва “Вазьмі, Пане…”, Малітоўнік “Ойча наш” стр. 46


 

Date: 2016-05-13; view: 392; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.009 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию