![]() Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
![]() Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
![]() |
Тэма № 2. Святое Пісанне аб стварэнні свету
Канспекты Дапаможных матэрыялаў Для катэхезаў
V кл.
Катэхетычная секцыя пры ККББ 2008 г. Тэма № 1. Пан Бог аб’яўляецца чалавеку ў Святым Пісанні Дыдактычная мэта: Вучань ведае, што Пан Бог адкрываецца чалавеку ў Святым Пісанні. Ён ведае, што: 1. Святое Пісанне ўтрымлівае Божае слова. 2. Хто з’яўляецца аўтарам Бібліі, структуру Бібліі. 3. І дзе чалавек можа пачуць Божае слова. Выхаваўчая мэта: Выхаванне павагі да Святога Пісання, таму, што яно з’яўляецца кнігай, у якой Пан Бог адкрываецца чалавеку і гаворыць яму аб сваёй любові. Уважлівае слуханне Божага Слова таму, што яно ўтрымлівае мудрасць Матэрыялы: Ліст, словы з Бібліі для кожнага вучня з «Ліста Нябеснага Айца». Біблія. Матэрыялы для дэкарыравання. Дапаможнікі. Метады катэхэзы: Аналіз біблійнага тэксту, дыскусія, праца з дапаможнікам, дэкарыраванне. Ход заняткаў Малітва: Малітва да Духа Святога. Малітоўнік «Ойча наш» стр. 46 К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму. Чалавек пытае: Адносіны з роднымі і блізкімі нам людзьмі дастаўляюць нам асаблівую радасць. Мы любім іх і пастаянна хочам мець зносіны з імі. А калі мы вымушаны растацца з імі, мы смуткуем і сумуем. Любім атрымліваць лісты ад іх. Я хачу прачытаць вам ліст, які атрымала мая сяброўка ад таты, яе йцец працаваў далёка на Поўначы. «Прывітанне, мая любая дачушка! Як твае справы? Як вучоба? Я сумую па табе. Прама на халадзільніку я павесіў твой фотаздымак, гляджу на цябе і радуюся, што ты ёсць у мяне. Сумую… Не магу дачакацца лета, каб прыехаць у адпачынак. Тады мы з табой і мамай будзем разам хадзіць на рэчку купацца, пойдзем у лес па ягады. Мне так шмат трэба расказаць табе…» К. пытаецца: - «Якія ў вас з’явіліся пачуцці і думкі, калі вы пачулі змест гэтага ліста?» Вучні выказваюцца. К. кожны з нас любіць атрымліваць лісты, а, калі іх шмат, тады кожны адкрывае ліст ад чалавека, які яму даражэйшы за ўсіх. Сёння я вам прынесла асаблівы ліст, /К. бярэ ў рукі Біблію/, які для мяне Бог адказвае: Біблія — гэта святая кніга, таму, што яе аўтарам з’яўляецца сам Пан Бог. Ён выбраў аўтараў-людзей, якія пад натхненнем Святога Духа запісалі словы Бога. Аўтара-чалавека мы будем называть натхнёным Богам аўтарам. У Бібліі два аўтары: Пан Бог і натхнёны Богам аўтар. К. пытае: - Хто з’яўляецца аўтарам Святога Пісання? Святое Пісанне мы можам назваць Божай бібліятэкай, таму, што яна утрымлівае 73 кнігі, і складаецца з двух частак: Стары Запавет (46 кніг) К. успомнім, аб чым апавядаюць нам кнігі Старога і Новага запавету. К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:
К. просіць дзяцей запісаць у сшытак змест дапаможніка. К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:
К. просіць дзяцей запісаць у сшытак змест дапаможніка К. пытае: - Колькі кніг у Старым Запавеце? - Аб чым апавядаюць кніга Старога Запавету? - Колькі кніг у Новым Запавеце? - Аб чым апавядаюць кнігі Новага Запавету? Біблія, Святое Пісаннее, з’яўляецца асноўнай крыніцай нашай веры. Усе, хто чытае або слухае Божае слова, маюць жывы кантакт з Панам Богам. Святы Геранім казаў: «Няведанне Пісання - гэта няведанне Хрыста». У Святым Пісанні Пан Бог паступова адкрываецца чалавеку, паказвае яму Сваю вялікую любоў, і крок за крокам вядзе яго да Сябе. К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:
К. просіць дзяцей запісаць у сшытак змест дапаможніка. З аднаго боку Святое Пісанне адрасавана ўсім людзям, якія жывуць на зямлі. А з іншага боку Пан Бог звяртаецца да кожнага з нас асобна, асабіста. Святое Пісанне – гэта Божае Адкрыццё, якое дае чалавеку не толькі веды пра Пана Бога, але і ўказвае шлях, які да Яго вядзе. Святое Пісанне з’яўляецца самай важнай і галоўнай кнігай у свеце, яе называюць Кнігай усіх кніг, яна ўтрымлівае словы Пана Бога. У нашым класе мы выберам самае ганаровае і галоўнае месца і размесцім Біблію. Інтранізацыя Святога Пісання. К. разам з дзецьмі дэкарыруе ганаровае месца, на якім будзе пастаянна знаходзіцца Святое Пісанне (свечка, глобус, дэкарыраваць тканінай і г.д.) К. прапаноўвае вучням устаць, запальвае свечку і кажа «Святло Хрыста», а вучні адказваюць «Дзякуем Богу». К. заклікае вучняў памаліцца ў цішыні да Святога Духа, каб яны змаглі зразумець і годна прыняць Божае слова. К. раздае дзецям лісты-скруткі з прыгатаванымі словамі з Бібліі. Чалавек адказвае Богу: К. пытае: - «Якія ў вас з’явіліся пачуцці і думкі, калі вы прачыталі ліст?» К. указвае на пустое крэсла і прапаноўвае па чарзе садзіцца на яго К. пытае: - У чым заключаецца сакрэт шчасця кожнага чалавека? - Дзе мы можам пачуць Божае слова? - Як мы можам зразумець, што мы пачулі Божае слова? - Ці дастаткова для чалавека толькі пачуць Божае слова? - Напішы прыклад таго, як ты выконваеш Божае слова. Разважанне: Пан Бог любіць мяне. Ён напісаў мне ліст – Святое Пісанне. У ім Ён адкрываецца мне і кажа аб сваёй бязмежнай любові. У Святым Пісанні Пан указвае верны і надзейны шлях, які вядзе мяне да Яго.
1. Ці ўдзячны я Пану Богу за дар Святога Пісання? 2. Дзе ў маім доме захоўваецца Святое Пісанне? 3. Як часта я чытаю Біблію? 4. Ці ўважліва я слухаю Божае слова ў Касцёле і на катэхезе? 5. Як я выконваю Божае слова? 6. Што я магу зрабіць для таго, каб Біблія стала для мяне любімай і галоўнай кнігай? 7. Як я адкажу на словы, якія атрымаў ад Пана Бога? Пастанова. Хатняе заданне: - Раскажы сваім сябрам пра Біблію. - Калі ў цябе ў пакоі яшчэ няма алтарыка (месца, пры якім ты молішся) то пастарайся зрабіць яго. /можна на прыкладзе паказаць, як арганізаваць малітоўны вугалок у пакоі; крыж, абразы, Біблія, свечка, ружанец, малітоўнік, сшытак па рэлігіі і г.д./ - Прынясі на наступны занятак, выразаныя з часопісаў малюнкі, на якіх паказана прырода, жывёлы і птушкі, або намалюй сам тое, што табе найбольш падабаецца ў прыродзе. Заключная малітва: Спантанная малітва, у якой вучні выражаюць удзячнасць Пану Богу за дар Бібліі. Песня «Слова Тваё», Спеўнік Эмануэль стр. 110. Тэма № 2. Святое Пісанне аб стварэнні свету Дыдактычная мэта: Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй аб стварэнні свету. Вучань ведае, што Пан Бог — мудры Стварыцель свету бачнага і нябачнага. Пан Бог Усемагутны – Ён стварыў усё з нічога. Усё, што стварыў Пан Бог з’яўляецца добрым. Выхаваўчая мэта: Фарміраваць у вучню веру ва усемагутнасць і мудрасць Бога, які Матэрыялы: Біблія: Быцця 1, 1-25, ілюстрацыя і фільм, паказваючыя падзеі біблійнага тэксту. Дапаможнік. Камень, кветка, вада, кактус і г.д. Надпіс на калаж «Веру ў Бога, Творцу неба і зямлі…» Метады катэхэзы: Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія, незакончаныя сказы. Калаж на тэму: «Веру ў Бога, Творцу неба і зямлі…» Ход заняткаў Малітва: Спеўнік Эмануэль “Аллелюя… Хваліце з неба” стр 8 К. правярае хатняе заданне, звяртае асаблівую ўвагу на тое, як удалося вучням расказаць пра Біблію сваім сябрам, што ў іх атрымалася, з якімі цяжкасцямі яны сутыкнуліся. К. паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму. Чалавек пытае: К. сам прыносіць і просіць вучняў паказаць другую частку хатняга задання – выразаныя з часопісаў малюнкі, на якіх паказана прырода, жывёлы і птушкі, або намаляваная вучнямі, тое, што ім найбольш падабаецца К. Мы ведаем, што само сабой нічога не ствараецца. К. пытае: - Адкуль узяўся свет, у якім мы жывём? - Ці мог гэты цудоўны свет узнікнуць выпадкова, сам? - Хто з’яўляецца Аўтарам, Стварыцелем гэтага свету? - Для каго створаны гэты цудоўны свет? К. А што Святое Пісанне кажа пра стварэнне свету? Бог адказвае: На першых старонках Бібліі мы чытаем рэлігійны гімн — паэму аб стварэнні свету. У ёй натхнёны Богам аўтар, з дапамогай вобразаў, якія ўзніклі ў яго ўяўленні, апісаў стварэнне свету. Таму нельга ў гэтым фрагменце ўспрымаць усё даслоўна. У Бібліі гаворыцца аб тым, Хто стварыў свет. Біблія кажа аб тым, што Пан Бог, стварыў увесь свет з нічога, таму мы называем Яго ўсемагутным Богам! К. на дошцы прымацоўвае дапаможнік наступнага зместу:
К. просіць вучняў запісаць словы дапаможніка ў сшытак. У той час, калі натхнёны Богам аўтар пісаў паэму аб стварэнні свету, ізраэльцяне верылі ў сапраўднага Пана Бога, жылі яны сярод язычнікаў, якія пакланяліся ідалам. Напрыклад, егіпцяне пакланяліся ідалу, прадстаўленаму ў выглядзе быка, бо бачылі ў жывёлах багоў. У Бабілёне пакланяліся сонцу, зоркам, лмесяцу. Ізраэльцяне разумелі, што ідалы язычнікаў не сапраўдныя, бо не могуць быць багамі. Сонца, месяц, чалавек ці жывёла – гэта толькі стварэнні Пана Бога. Біблійная гісторыя аб стварэнні свету скінула фальшывых багоў з язычаскіх алтароў. К. прапаноўвае вучням устаць, запальвае свечку і кажа «Святло Хрыста», а вучні адказваюць «Дзякуем Богу». К. заклікае вучняў памаліцца К. чытае Быцця 1, 1-25, затым К. паказвае фрагмент з фільма, які апісвае стварэнне свету. Праца над тэкстам Быцця 1, 1-25. К. пытае: - Якім чынам Бог стварыў свет? - Напачатку Бог стварыў …(закончыы сказ) - Хто лунаў над водамі? - Якія выразы паўтараюцца ў біблійным тэксце найчасцей? Выпісваем на дошцы (І сказаў Бог, І сталася так, І быў вечар - Аб чым кажуць выразы «І сказаў Бог: … І так сталася»? - Аб чым кажа выраз «І ўбачыў Бог, што гэта добра»? - Пан Бог стварыў не толькі паўзуноў, птушак і рыб, але - Добры Пан Бог стварыў свет і падрыхтаваў яго..... (закончы сказ) Чалавек адказвае Богу: Пан Бог стварыў усё мудра, гарманічна і прыгожа. Уся прырода сведчыць пра яе вялікага, мудрага і ўсемагутнага Стварыцеля. Усё, што створана Богам – добрае і карыснае. Уся прырода служыць чалавеку. - Ці любіце вы бываць у лесе? - Што ў лесе можна збіраць? - Хто любіць купацца ў возеры? - Хто любіць катацца на лодцы? - Ці любіце вы пах скошанага лугу і палявых кветак? - Ці бегалі вы басанож летам па траве? - Якія жывёлы вам больш за ўсё падабаюцца? - Якую садавіну вы найбольш любіце? К. звяртае ўвагу на багацце і разнастайнасць навакольнага свету. К. на прыкладзе дапаможнікаў: Камень, кветка, вада, кактус і г.д. дэманструе адрозненне: па саставу, па форме, на дотык / цвёрдае, мяккае, цёплае, пушыстае і г.д./, па паху, па смаку, па гуку. Свет навокал нас - цудоўны К. калі людзі прыдумалі камп’ютэр, прыклалі да яго інструкцыю, інструкцыю па карыстанні камп’ютэрам, у якой апісаны магчымасці камп’ютэра, як з ім працаваць, і чаго на ім рабіць нельга. Пан Бог таксама мае Свой намер адносна створанага свету, чалавеку Ён сказаў: «Валодайце ёю, і пануйце над рыбамі марскімі, над птаствам нябесным і над усімі жывымі істотамі, якія рухаюцца па зямлі, Усё аддаю вам …» - Ці цэнім мы свет навокал нас? К. прапаноўвае вучням напісаць правілы: «Як правільна адносіцца да прыроды?», у якіх яны павінны ўлічыць: 1. Намер пана Бога — Стварыцеля, Аўтара сусвету. 2. Что дае нам прырода, яе магчымасці? /Прырода дае нам …/ 3. Як з ёй абыходзіцца, каб яна магла быць для нас карыснай? 4. Як нельга абыходзіцца з прыродай, таму што ў гэтым выпадку мы яе разбураем? 5. Чым пагражае чалавеку разбурэнне прыроды? К. разам з дзецьмі робіць калаж на тэму: «Веру ў Бога, Стварыцеля неба і зямлі…», пад малюнкамі можна размясціць словы з правіла: «Як правільна адносіцца да прыроды?» Разважанне: Пан Бог – усемагутны, мудры Стварыцель сусвету. Ён стварыў свет добрым і цудоўным. К. пытае: - Ці ўдзячны я Богу за прыроду? - Як я магу выразіць удзячнасць Богу за прыроду? - Як я магу абараніць прыроду? Пастанова. Хатняе заданне: 1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам пра тое, што ў Бібліі гаворыцца пра стварэнне свету ў Бібліі. 2. Намалюй малюнак на тэму «Бог — Стварыцель свету». 3. Прынясі на наступны ўрок карцінкі або малюнкі, на якіх паказаны людзі, можна прынесці фотаздымкі любых і блізкіх табе людзей. Заключная малітва: Спантанная малітва, у якой вучні выражаюць: 1. Удзячнасць Богу за створаны свет. 2. Просьбу аб прабачэнні за няўдзячнасць і няправільныя адносіны да прыроды. 3. Просьбу аб тым, каб умелі абыходзіцца з прыродай, згодна намеру Бога — Стварыцеля. Date: 2016-05-13; view: 1446; Нарушение авторских прав |