Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Пану Богу. Кожны хрысціянін мае абавязак вызнаваць перад людзьмі сваю веру, сведчыць пра Хрыста сваім жыццём





Кожны хрысціянін мае абавязак вызнаваць перад людзьмі сваю веру, сведчыць пра Хрыста сваім жыццём. Пра гэта нагадваў Ян Павел ІІ падчас Сусветнага Дня Моладзі (падручнік вучня):

“Дарагія маладыя сябры! Таксама і сёння верыць ў Хрыста, ісці за Ім слядамі Пятра, Тамаша – першых Апосталаў і сведкаў, стаць побач з Ім – гэта патрабуе амаль новага мучаніцтва. Напэўна, Бог не пажадае, каб вы пралівалі кроў, але каб былі вернымі Хрысту – абавязкова! Гэтую вернасці трэба будаваць штодня. Цяпер я маю на ўвазе цяжкасці, якія ўзнікаюць у сувязі з захаваннем чыстасці да сужэнства. Цяпер я маю на ўвазе маладых сужэнцаў і выпрабаванні, якія павінна вытрымаць іх вернасць. Цяпер я маю на ўвазе адносіны паміж сябрамі, у якія можа закрасца спакуса недаверу, нелаяльнасці”.

— Чаго сёння патрабуе ад нас Хрыстус?

К. запрашае вучняў падзяліцца сваім жыццёвым вопытам, калі яны станавіліся ў абарону сваёй веры, сваіх ідэалаў і каштоўнасцяў. Якой была рэакцыя на гэта іншых людзей? Як яны самі сябе ў такія моманты адчувалі? Які плён прынеслі такія паводзіны ў іх уласнае жыццё і ў жыццё іншых людзей?

Разважанне:

У змаганні за праўду і справядлівасць мы не самотныя. Хрыстус усіх церпячых і пераследаваных ўмацоўвае ласкай мужнасці, даючы ім ва ўзнагароду Валадарства Нябеснае.

 

— Якія каштоўнасці з’яўляюцца галоўнымі ў маім жыцці?

— Як я рэагую на прыніжэнні з боку іншых людзей, якія датычаць хрысціянскіх каштоўнасцяў, якімі я жыву?

 

— Дзе я чэрпаю сілы і ад каго вучуся адвагі, абараняючы Божую справядлівасць?

 

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Складзі і запішы малітву за таго, хто цябе крыўдзіць з прычыны хрысціянскіх каштоўнасцяў, якімі ты жывеш.

2. Падчас вячэрняй малітвы памаліся за гэтага чалавека словамі гэтай малітвы.

 

Заключная малітва: падручнік вучня.

 

Тэма № 24, X кл.

 

ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ,

БО ЯНЫ БОГА ЎБАЧАЦЬ

 

Дыдактычная мэта:

указваем моладзі на тое, што мець чыстае сэрца – гэта значыць пазбягаць гвалту ў адносінах да іншых людзей: у думках, словах і ўчынках, не асуджаць іх. Мець чыстае сэрца – гэта значыць добра падрыхтавацца да перажывання сапраўднай любові ў цэлібаце або сужэнстве.

Выхаваўчая мэта:

выхоўваем у моладзі імкненне захоўваць свае сэрцы чыстымі.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 5, 8; Ян Павел ІІ, Сандомеж 12.06.99

Bp. Jan Pietraszko, «Rozważania», Wyd. Znak, Kraków 1964, ss. 177-181

магнітафон, плакат з намаляваным сэрцам, некалькі картак з каляровай паперы.

Метады катэхэзы: «падарожжа ва ўяўленні», праца ў групах.

Ход заняткаў

 

Малітва: Вітай Марыя…

 

На працягу ўжо некалькіх заняткаў мы разважаем з вамі над сутнасцю васьмі благаславенняў. Сёння Езус зноў запрашае нас на гару Благаславенняў, каб мы змаглі пачуць і паразважаць над яшчэ адной дарогай, якая набліжае нас да святасці.

 

Чалавек пытае

А зараз я запрашаю вас у падарожжа ва ўяўленні.

Катэхет уключае спакойную музыку, кажа вучням, каб яны выгодна размясціліся і закрылі вочы.

Уяві сабе, што ты знаходзішся на гары Благаслаўленняў. Перад табою прыгожая панарама Галілеі. Вакол цябе зеляніна лугоў, пакрытых яркімі кветкамі. У далечыні ты бачыш сіняву Галілейскага возера. Ты сядзіш на траве, удыхаеш пах зёлак, адчуваеш лёгкі павеў ветру і цеплыню сонейка. Тваю ўвагу прыцягвае постаць Езуса, які стаіць на пагорку, крыху вышэй за астатніх людзей. Ты прыслухоўваешся да Яго словаў — гэта словы васьмі благаслаўленняў. Адчуваеш, што гэтыя словы напоўненны моцаю, і разам з тым – цеплынёй і лагодай. У гэты момант Езус прамаўляе: «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.» (пар Мц 5, 8)

— Якія думкі ўзнікаюць ў цябе ў сувязі з пачутым?

— Хто з’яўляецца чалавекам чыстага сэрца?

— Чым напоўнена тваё сэрца?

— Што забруджаве тваё сэрца?

Праз хвіліну К выключае музыку і заахвочвае вучняў да працаваць далей. Жадаючыя адказваюць на першыя два пытанні.

 

Пан Бог адказвае

К змяшчае на дошцы «сэрца», на якім напісаны тэкст благаслаўлення. Вучні малююць яго ў сшытку:

 
 

 


К. дзеліць вучняў на 4 груп, якія будуць працаваць над тэкстамі аўтарства Яна Паўла ІІ і біскупа Яна Пятрашкі. (падручнік вучня)

(Біскуп Ян Пятрашка (1911-1988), вядомы душпастыр моладзі)

Групы выконваюць наступныя заданні:

Група І (падкрэсліваюць адказ на пытанне ў тэксце) (падручнік вучня)

— На чым грунтуецца чысціня сэрца?

 

Група ІІ: (выпісваюць адказы на картках)

— Што дае чалавеку чысціня сэрца?

 

Група ІІІ:

— Што дапамагае дасягнуць чысціні сэрца?

 

Група 4:

— Што забруджвае сэрца чалавека?

 

«Чысціня сэрца грунтуецца на свабодзе ад любога граху, а не толькі на захаванні фізічнай чыстасці.

Гэтая свабода асаблівая: не тая, якая будуецца на перакананні ва ўласнай нявіннасці, якая звысока глядзіць на іншага чалавека; не тая, якую дэманстраваў фарысей у святыні, кажучы «я захоўваю ўсе запаведзі». У святыні прысутнічаў яшчэ адзін чалавек. Ён кленчыў пры дзвярах і са скрухай і пакорай вызнаваў свае правіны. Менавіта пра яго Езус сказаў, што ён выйшаў са святыні апраўданы, без віны. Яго свабода ад граху пакорная, заснаванная на свядомасці, што ўсё з’яўляецца Божым дарам, што Бог дакранаецца да грэшнага сэрца і моцай сваёй міласэрнасці здымае з яго віну. Гэтая свабода поўная падзякі і адначасова насычаная жаданнем умацавацца ў вытрымцы. Добрую волю і жаданне вытрымкі можна параўнаць да пружыны. Колькі б разоў чалавек не падаў, яна не дазваляе яму заставацца ва ўпадку, прымушае ўстаць, навярнуцца. (...)

Пытанне чысціні сэрца застаецца адкрытым, заўсёды актуальным, бо чыстае сэрца дае чалавеку магчымасць убачыць Бога, пазнаць Яго і прыняць»

Bp. Jan Pietraszko, «Rozważania» (Wyd. Znak, Kraków 1964, ss. 177-181)

 

«Мець чыстае сэрца – гэта значыць быць новым чалавекам, вернутым праз збаўчую любоў Хрыста да жыцця ў еднасці з Богам і ўсімі стварэннямі. Толькі чыстае сэрца можа ў поўні любіць Бога! Толькі чыстае сэрца можа здзейсніць вялікую справу любові, якой з’яўляецца сужэнства! Толькі чыстае сэрца можа ў поўні служыць бліжняму.

Дасягнуць чысціні сэрца – гэта заданне для кожнага чалавека. Мы павінны няспынна супрацьстаяць сілам зла: тым, што дзейнічаюць у самім чалавеку, і тым, што дзейнічаюць звонку і хочуць адарваць чалавека ад Бога. У сэрцы чалавека ідзе няспынная барацьба за праўду і шчасце. Каб перамагчы ў ёй, чалавек павінен звярнуцца да Хрыста, бо перамагчы здолее толькі Яго моцай, моцай Яго Крыжа і Уваскрасення. “Божа, ствары ў-ва мне чыстае сэрца” (Пс 51,12) – заклікае Псальміст, усведамляючы сваю слабасць, і ведаючы, што, каб быць беззаганным перад Богам, недастаткова толькі ўласных сілаў».

Ян Павел ІІ, Сандомеж 12.06.99

Прэзентацыя працы групаў. Свае карткі вучні змяшчаюць каля плакату са словамі благаславення.

 

Чысціня сэрца

— гэта Божы дар

— у кожным чалавеку бачыць Бога

— дазваляе ва ўсёй паўнаце любіць Бога, пазнаць і прыняць Яго

— дапамагае служыць іншаму чалавеку

— дазваляе стаць новым чалавека

— дапамагае ў падрыхтоўцы да сужэнства і жыцця ў цэлібаце

Date: 2016-05-13; view: 539; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию