Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэма № 5. Пан Бог абяцае прыйсце ЗбаўцыДыдактычная мэта: Вучань пазнае праўду пра тое, што Пан Бог шукае людзей, якія ад Яго адышлі і хоча ўратавання кожнага чалавека. Пан Бог абяцае людзям Збаўцу. Выхаваўчая мэта: Фарміраваць у вучню пачуццё ўдзячнасці Пану Богу за дар Збаўцы – Езуса Хрыста. Вучань ведае, што Пан Бог не перастае любіць чалавека нават тады, калі ён грашыць і сам адыходзіць ад Яго. Матэрыялы: Біблія: ілюстрацыя і фільм, якія паказваюць падзеі біблійнага тэксту. Скрыні з надпісамі. Абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Беззаганнае пачацце і медальёны. Плакат у выглядзе Бэтлеемскай зоркі, або Сэрца Езуса, або Крыжа, з надпісам: «Езус – Ты наш Збаўца» Метады катэхэзы: Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія. Сцэнка. Дапаможнік. Плакат. Ход заняткаў Малітва: Малітоўнік “Ойча наш”, “Малітва аб пазбаўленні ад дрэнных думак” стр. 59 К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму. Чалавек пытае: Сцэнка «Сцяна» Музычнае суправаджэнне - па ўласнаму меркаванню. Чалавек будуе вакол сябе сцяну са скрынак, на якіх напісана (можна разам з вучнямі, напісаць тое, што аддзяляе нас ад Пана Бога і бліжніх) напрыклад: Нявер’е, Забабоны, Нянавісць, Зайздрасць, Злосць, Абыякавасць - Вучні дзеляцца ўражаннямі ад сцэнкі. Бог адказвае: Пан Бог стварыў чалавека, каб раздзяліць з ім шчасце. Бог хацеў, каб чалавек знаходзіўся з Ім у пастаянным сяброўстве. Але чалавек не паслухаў Пана Бога і трапіў у бяду, путы зла зняволілі яго. Але Бог заўсёды любіць чалавека, і не перастае любіць нават тады, калі чалавек выбірае няправільны шлях і сам адыходзіць ад Яго. Пан асуджае няправільны выбар — грэх, але не чалавека, і хоча выратаваць яго. К. паказвае ілюстрацыю «Выгнанне ЯК ВЫРАТАВАЦЬ ЧАЛАВЕКА? Зараз я прачытаю словы, якія сталі першай «Добрай Весткай» пра нашае збаўленне. К. чытае тэкст Быццё 3, 14а-15, затым вучні чытаюць яго ў цішыні самастойна. К. пытае: - Каго сімвалізуе змей? - Што Бог сказаў змею? - Пра якую жанчыну абвяшчае Пан Бог? /К. паказвае вобраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі./ На зямлі нарадзіўся адзін чалавек, у якога не было першароднага граху – гэта Найсвяцейшая Дзева Марыя. Урачыстасць Беззаганнага Пачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі мы святкуем 8 снежня. Пан Бог захаваў яе ад першароднага граху, дзеля Свайго Сына Езуса Хрыста. Найсвяцейшая Дзева Марыя - Багародзіца, яна - мама Езуса Хрыста. (Можна раздаць вучням медальёны Беззаганнае пачацце і растлумачыць іх значэнне) - Найсвяцейшая Дзева Марыя нарадзілася … (завяршы сказ) - Якога Збаўцу Пан Бог абяцае людзям? - Хто перамог сатану? - Што зрабіў Езус Хрысту, каб збавіць чалавека? - Ад чаго збавіў Езус Хрыстус чалавека? Пан Бог знайшоў першых людзей і даў ім вялікае абяцанне перамогі над злом. Перамогу над злом мы інакш называем збаўленнем. Езус Хрыстус наш Збаўца, бо менавіта Ён перамог зло і вызваліў нас ад улады д’ябла. Чалавек адказвае Богу: К. раздае вучням каляровыя картачкі і прапаноўвае ім напісаць словы удзячнасці і праслаўлення Бога, за тое, што Ён даў нам Свайго Сына, Збаўцу – Езуса Хрыста. Гатовыя картачкі вучні наклейваюць на плакат з надпісам: «Езус – Ты наш Збаўца». /падчас працы можа гучаць музыка / Разважанне: - Ці ўдзячны я Пану Богу за Яго любоў? - Ці ўдзячны я Пану Богу за тое, што Ён дае мне Збаўцу – Езуса Хрыста? У чым гэта выяўляецца? - Як я захоўваюся, калі раблю дрэнныя ўчынкі? - Ці не спіхваю я віну на іншых? - Ці не прыдумляю я доўгі і заблытаны ланцуг апраўданняў? - Ці прызнаю сваю віну? - Ці прашу прабачэння? - Ці стараюся выправіцца?
Пастанова. Хатняе заданне: 1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра тое, як Пан Бог абяцаў Адаму і Еве даць Збаўцу. 2. Запішы ў сшытак абяцанне Бога адносна прыйсця Збаўцы Езуса Хрыста. 3. Напішы сваю малітву падзякі Богу за тое, што Ён даў нам Збаўцу.
Заключная малітва: Песня «Мой Збавіцель», спеўнік Эмануэль стр. 76
|