Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек чысты сэрцам





 

Дапамога: Перашкоды:

.................................................................................................

.................................................................................................

.................................................................................................

.................................................................................................

.................................................................................................

.................................................................................................

.................................................................................................

.................................................................................................

 

(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

Дапамога: жыццё ў Праўдзе, сакрамэнты, паглыбленне веры, малітва аб чысціні сэрца, вернасць, пост,уменне бачыць Бога ў кожным стварэнні.

 

Перашкоды: «свабодная» любоў, якую прапагандуюць сродкі масавай інфармацыі, парнаграфія, абясцэньванне жыццёвых каштоўнасцяў, эгаізм

Чалавек адказвае Пану Богу

Быць чалавекам чыстага сэрца. Менавіта такое заданне сёння ставіць перад намі Хрыстус. Чалавек чыстага сэрца не кіруецца ў сваім жыцці злосцю, агрэсіяй, нянавісцю, якія часам узнікаюць у яго сэрцы, бо здольны бачыць у іншым чалавеку Бога. На гэтым шляху кожнага з нас могуць напаткаць шматлікія перашкоды. Але не будзем забывацца, што нас падтрымлівае Хрыстус ласкаю прабачэння ў сакрамэнце пакаяння, а ў сакрамэнце Эўхарыстыі Ён умацоўвае нас сваёю прысутнасцю. Той, хто мае чыстае сэрца, мае чыстыя вочы, чыстыя вусны і чыстыя рукі.

К. дае вучням заданне завяршыць наступныя сказы (падручнік вучня).

Чыстасць вачэйгэта …

Чыстасць вуснаўгэта …

Чыстасць рукгэта …

Разважанне:

Сэрца – гэта цэнтр, асяродак нашага духоўнага жыцця, каштоўнасцяў, якія мы носім у сабе. Хрыстус, умацоўваючы нас сваім Словам і Целам, дапамагае ачышчаць нашыя сэрцы, каб позіркі, думкі, жаданні былі чыстымі, напоўненнымі павагай і зычлівасцю.

 

— Як я адкажу Езусу на Яго заклік да чыстасці сэрца?

— Што я раблю каб захаваць сваё сэрца ў чысціні?

— Як часта я прыступаю да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі?

— Якіх я выбіраю сяброў?

— Якія тэлевізійныя перадачы я гляджу, якія кнігі, часопісы і газеты чытаю?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Пастарайся штодня маліцца аб чысціні сэрца.

2. Паразважай, над чым табе трэба папрацаваць, каб стаць “чалавекам чыстага сэрца”.

Заключная малітва: спеў “О, мой Езу, ціхі і пакорны, сэрца мне зрабі да свайго падобным”.


Тэма № 25, X кл.

ШЧАСЛІВЫЯ МІРАТВОРЦЫ, БО ЯНЫ СЫНАМІ БОЖЫМІ

НАЗВАНЫЯ БУДУЦЬ

 

Дыдактычная мэта:

растлумачваем, што супакой – гэта Божы дар. Каб жыць у супакоі, трэба выхоўваць у сабе здольнасць прымаць іншага чалавека такім, якім ён ёсць.

Выхаваўчая мэта:

выхоўваем у моладзі здольнасць перамяняць сваё сэрца, кіруючыся пры гэтым справядлівасцю і прабачэннем.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 5,9; Ян 14,27; 1 Тэс 5, 13 – 18; Ян Павел ІІ, Торунь, 7 чэрвеня 1999 г., Dietrich Bonhoeffer, плакат, на якім напісанныя словы благаславення, нажніцы, старыя часопісы, клей, 3 аркушы паперы для плакатаў.

Метады катэхэзы: незавершаны сказ, праца ў групах.

 

Ход заняткаў

Малітва: спеў “Езус, імя святое”.

 

Людзі ва ўсім свеце прагнуць спакою. Міжнародныя арганізацыі прыкладаюць вялікія намаганні, каб у свеце запанаваў спакой. Касцёл заклікае да спакою, выконваючы заданне, якое даў Хрыстус. Аднак, штодня мы чуем, што ў нейкай краіне праліваецца кроў, людзі знішчаюць і забіваюць адно аднаго.

 

Чалавек пытае

Мы таксама з’яўляемся сведкамі “войнаў”, якія адбываюцца ў нашых дамах, сярод суседзяў, у класе, паміж сябрамі.

 

— Што з’яўляецца прычынай войнаў і канфліктаў паміж людзьмі?

— Чаму чалавеку патрэбны супакой?

— Якія знешнія прыкметы супакою?

 

Пан Бог адказвае

Людзі ва ўсе часы прагнулі супакою. Усіх, хто прыносіць супакой, Езус называе шчаслівымі, благаслаўлённымі.

Катэхет змяшчае на дошцы плакат са словамі благаслаўлення:

 

«Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць». (Мц 5,9)

— Што з'яўляецца ўзнагародай для чалавека спакою?

«Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца» (Ян 14,27)

 

Спакой Езуса адрозніваецца ад спакою, які дае свет. Чаму? У святым Пісанні слова “спакой” мае вельмі шырокае значэнне: ……..дабрабыт і гармонія, шчасце, добрыя адносіны паміж людзьмі, у сем’ях, між народамі, а таксама паміж Богам і чалавекам. Супрацьпастаўленнем спакою з’яўляецца не толькі вайна, але і ўсё, што прыносіць шкоду асобе і адносінам паміж людзьмі. Гісторыя чалавецтва ведае многа прыкладаў, калі трыумф несправядлівасці і пагарды да чалавека меў назву «спакою». Спакой Божы цесна звязаны са справядлівасцю і праўдай. Езус абвяшчае благаслаўлёнымі тых, хто прагне пашырэння Божага супакою ў свеце. Сэрца чалавека, які захоўвае вернасць Богу і Яго волі, Дух Святы напаўняе спакоем. Чалавек, які мае ў сэрцы Божы спакой, становіцца крыніцай спакою ў свеце.

 

К. дзеліць вучняў на 3 групы і кожнай з іх дае фрагмент тэксту, на падставе якога вучні павінны завяршыць наступны сказ:

Чалавек Хрыстовага супакою – гэта той, хто…

Група І:

«Жывіце ў згодзе паміж сабою. Молім вас, браты, настаўляйце бясчынцаў, суцяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце велікадушнымі да ўсіх. Глядзіце, каб ніхто не плаціў злом за зло; але заўсёды шукайце дабра адзін аднаму і ўсім. Заўсёды радуйцеся, няспынна малецеся. За ўсё дзякуйце, бо такая адносна вас Божая воля ў Езусе Хрысце» (пар. 1 Тэс 5, 13–18).

 

Група ІІ:

«Дарагія браты і сёстры! Без духоўнай адновы, без перамогі над злом і грахом у сэрцы і асабліва без любові, чалавек не здабудзе ўнутранага супакою. Вам патрэбныя чысціня сэрца і глыбокая пакора, каб гэта зразумець. Спакой нараджаецца ў сэрцы чалавека, і ў грамадскім жыцці паходзіць з маральнага ладу жыцця, этычных законаў, захавання Божых запаведзяў»

Ян Павел ІІ, Торунь, 7 чэрвеня 1999 г.

Група ІІІ:

«Хто ідзе за Хрыстом, выракаецца насілля і бунту, бо яны ніколі не служаць справе Хрыста. Вучні Хрыста захоўваюць спакой. Яны лепш будуць самі цярпець, чым прыносіць каму-небудзь цярпенне, будуць захоўваць адзінства там, дзе іншыя яго парушаюць. Людзі супрацьпастаўляюць спакой насіллю і гатовыя з-за гэтага цярпець. Яны нясуць крыж разам са Сваім Панам, бо праз крыж у свет прыйшоў спакой. Яны так шчыра ўдзельнічаюць у справе Божай, што і самі будуць названыя сынамі Божымі» Dietrich Bonhoeffer

 

Прэзэнтацыя працы вучняў. (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

Date: 2016-05-13; view: 578; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию