Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Міласэрнасць спазнаюць





 

Дыдактычная мэта:

асаблівым чынам звяртаем увагу моладзі на тое, што міласэрнасць цесна звязаная з прабачэннем, у тым ліку і ўменнем прабачыць сабе.

Выхаваўчая мэта:

вучым уменню прабачаць сабе і іншым.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 5,7; Пс 145, 8-10; Лк 6,36; Лк 10,30-37, старыя газеты і часопісы.

Метады катэхэзы: праца ў групах.

Ход заняткаў

 

Малітва: Пан міласэрны і ласкавы, доўгацярплівы і шматміласцівы. Пан добры да ўсіх, і міласэрнасць Яго над ўсімі стварэннямі Ягонымі. Няхай славяць Цябе, Пане, усе Твае стварэнні, і ўсе святыя Твае благаслаўляюць Цябе. (пар Пс 145, 8-10)

 

Псальміст славіць Бога за Яго дабрыню, міласэрнасць і ласкавасць. Якім чынам чалавек можа адказаць на Божую міласэрнасць? Няўдзячнасцю, абыякавасцю, альбо, наадварот, глыбокай верай, пашанай, падзякай, пакорай.

Падчас сённяшніх заняткаў Езус скіроўвае да нас заклік праз штодзённыя ўчынкі міласэрнасці сведчыць пра нашага нябеснага Айца: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны (пар Лк 6,36) Міласэрных людзей Езус называе шчаслівымі: “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць (пар Мц 5,7)

 

Чалавек пытае

Сярод нас жыве мноства людзей, якія патрабуюць дапамогі, увагі, добрага слова. Якімі могуць быць нашыя адносіны да гэтых людзей?

Катэхет раздае вучням газеты і часопісы, а яны выразаюць адтуль малюнкі, дзе адлюстраваны пэўныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Вучні працуюць у парах і пасля прадстаўляюць вынікі сваёй працы, каротка апісваючы выбраны тып узаемаадносінаў. Падчас гэтай размовы можна будзе выдзеліць тры асноўныя тыпы адносінаў між людзьмі: абыякавасць, нянавісць, міласэрнасць. Адзін з вучняў запісвае іх на дошцы. Выбранныя малюнкі вучні змяшчаюць каля гэтых словаў. (К. можа выкарыстаць выказванні з падручніка вучня)

— З якімі тыпамі ўзаемаадносінаў вы найчасцей сустракаецеся ў сваім жыцці?

— Якія пачуцці яны ў вас выклікаюць?

Пан Бог адказвае

У Евангеллі ад Лукі мы сустракаемся з гэтымі трыма тыпамі адносінаў між людзьмі.

Адзін з вучняў чытае фрагмент з Евангелля ўголас. Пасля вучні чытаюць яго яшчэ раз самастойна і запісваюць у сшытак тып адносінаў і імя асобы з прыпавесці, чые паводзіны адпавядаюць гэтаму тыпу.

 

«На гэта Езус сказаў: “Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, паранілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, будучы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі самаранін, праязджаючы, знайшоў яго і, убачыўшы, злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном. І, пасадзіўшы яго на сваю жывёліну, прывёз у заезд і паклапаціўся аб ім. А на другі дзень, ад'язджаючы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: Паклапаціся аб ім. А калі патраціш больш, я аддам табе, калі вярнуся. Як здаецца табе, хто з гэтых трох, на тваю думку, быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў”? Ён сказаў: “Той, хто паступіў з ім міласэрна”. Тады Езус сказаў яму: “Ідзі і ты рабі таксама ”» (пар Лк 10, 30-37)

 

— Нянавісць – разбойнікі.

— Абыякавасць – святар і левіт.

— Міласэрнасць – самаранін.

(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

 

К запрашае вучняў яшчэ раз прачытаць прыповесць і знайсці сябе ў паводзінах гэтых людзей.

 

Date: 2016-05-13; view: 588; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.008 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию